Скажы, чаго{75} Чакаць яго, Хлапца свайго,Ля дома з ночкі ў ночку? На ноч, на дзве Гукне цябе, Вянок сарве —Не выйдзеш у вяночку. Твой мілы друг Хлапчына — зух, Ён мае нюх,Умее заляцацца. Спявай, кахай, Цалуй, гуляй — Цябе ж ён, знай,Не павядзе вянчацца.
Валянцін (выходзячы)
Каго ты надзіш, госць нязваны,Сабачы хвост, пацукалоў!{76}Зламаю інструмент паганы!Шпурну да д’ябла спевакоў!
Мефістофель
Разбіў нягоднік цытру нашу.
Валянцін
Ды я вам чарапы распляжу!
Мефістофель(Фаўсту)
Ну, пане доктар, вам уважу —За вас у бойцы пастаю!Вымай жалезіну сваю,Калі смялей — я адаб’ю!
Валянцін
Дык адбівай!
Мефістофель
Чаму ж бы не!
Валянцін
Яшчэ!
Мефістофель
Адбіў.
Валянцін
Тут спрыт па сатане!Ды што такое? Слабне ўжо рука.
Мефістофель(Фаўсту)
Калі!
Валянцін(падае)
Канец!
Мефістофель
Утаймавалі блазнюка!Цяпер бяжым, пакуль не позна, прэч —Падымуць шум. Хутчэй! Ты не пярэч —З паліцыяй управіўся б я тут,Але нам пагражае суд.{77}
Марта (з акна)
Сюды! Сюды!
Грэтхен (з акна)
Агню! Авой!
Марта (з акна)
Ратуйце! Тут разня! Разбой!
Людзі
Адзін забіты! Людзі — гвалт!
Марта(выходзячы)
Лавіце іх, зладзеяў, ды вяжыце!
Грэтхен(выходзячы)
Няўжо забіты хто?
Людзі
Твой брат!..
Грэтхен
О божа! Людзі! Памажыце!
Валянцін
Канаю ўжо! Сказаў — аж бач,З касою смерць адразу тут.Пакіньце, бабы, енк і плач —Скажу я слова, добры люд.
Усе абступаюць яго.
Сястрыца, розум твой дзіцячы,—Ты, ўцех шукаючы і ўдачы,Ліхія выбрала шляхі.Скажу адно, а ты паслухай:Калі зрабілася ўжо шлюхай,Дык адкрывай свае грахі.
Грэтхен
Браточак! Што ты! Божа мой!
Валянцін
Маўчы, хоць богу дай спакой.Ты добра ведаеш сама:Што страчана, таго няма.З адным круціла ты залёты,Дайшлі другія да ахвоты,А як за тузін запаўзе,Ўвесь горад будзе на чарзе.Складаныя шляхі аблуды:Употай крадзецца яна,Хаваючы свой твар усюды,Заўжды, з відна і да цямна.Спярша яшчэ ў ёй сілы мала;Пасля ж расце і, як назло,Выходзіць голай на святло,Хоць прыгажэйшаю не стала.І чым страшнейшая з аблічча,Тым бессаромней яна кліча.І прыйдзе, прыйдзе час той хутка,Калі табе сумленны людЗа твой падман і брудны блудУ вочы плюне, прастытутка!Пашэрхне сэрца, як кара,Калі хто гляне, і адмовяцьНасіць каралькі, і на споведзьНе пойдзеш больш да алтара,Не пакрасуешся сукенкай,Не будзеш мілаю паненкай —Юродкаю паміж калекГанебна дажывеш свой век;Хай богам ты і не праклята,Але прымі пракляцце брата!
Марта
Не праклінай, пабойся бога,Твая ўжо смерць каля парога.
Валянцін
Каб растаптаць я толькі могЦябе, распусная гадзюка,Была б то лепшая зарука,Што мне грахі даруе бог.