Читаем Фаўст полностью

Вы гаспадар, і вам я паслужу,Што загадалі, давяду да ладу.Але тут сёння шабас, аж зямля гудзе,Дык і святляк, магчыма, дрэнна правядзе,І вы ўжо майце да яго спагаду.

Фаўст, Мефістофель, Блакітны светлячок(спяваюць па чарзе)

Вось у сферу сноў і чараўМы ўвайшлі, як мне здаецца:Дык праводзь нас між абшараў.Кожны з нас даўно імкнеццаЗведаць край пусты і дзікі.Глянь, як гэты лес вялікіМіма нас назад сплывае,І гара свой горб схіляе,Скал грувасткія насыЧмышуць сонна на лясы.{85}І гарамі і лясаміРучаіна ўслед віецца.Ці то спеў, ці хто смяецца,Можа, радасць, можа, скрухаЦі ўспаміны душаць глуха,Можа, цьмяны вобраз духаМчыцца ўдалеч лёгкім ценемЗа каханнем-летуценнем?Шалясціць трывожна хвойка…Сыч, і кнігаўка, і сойкаПравяць у начы маленні:У карчах сядзяць рапухі —Даўгалыгі-таўстабрухі —Лезе змеямі карэннеПраз пясок і праз каменнеПад калені і пад локаць,Каб сурочыць, каб спалохаць,Смокчуць сокі з дрэваў чагі,На дарогу пруць карчагі,Ад стагноты пухнуць нетры,Гул праносіцца ў паветры.Баль спраўляюць пацукі.Замільгалі светлякіПрад вачмі хімерным роем,Заступаюць шлях героям.Ці мы збіліся з дарогі,Ці сумеліся з трывогі?Стогне ўсё, шалее, вые:Дрэвы, горы, кручы, скалы.Як пачвары-зубаскалы,Здані, прывіды начныя.

Мефістофель

Дык ідзі ж за мной пакорна.Мы ў гарах, дзе бляск і звон,Дзе навокал змрочна, чорна,Дзе пануе цар Мамон.

Фаўст

Як дзіўна льсніцца праз даліныУнізе цьмяная зара,Зганяе морак у цясніны,Як прывід кожная гара.Тут вецер чадны хмары пеніць,Там промень вырваўся з імглы,То тоненькім цурком струменіць,То б’е крыніцай са скалы,То мноствам жылачак барвяныхЛагчыну краскамі затчэ,То зноў у прорве гор крамяныхРакой магутнаю цячэ,Тут пырскі іскраў пад нябёсыПясочкам сыпле залатым,А там узносяцца уцёсы,Румяняцца рабром крутым.

Мефістофель

Напэўна, к святу ягамосьціРаззалаціў Мамон палац?Шчаслівы той, хто зведаў Гарц!Але я чую — блізка госці.

Фаўст

А вецер, вецер так і б’е,Лупцуе ў плечы бізунамі.

Мефістофель

За рэбры скал дзвюма рукаміТрымайся, бо змяце цябе.Вакол клубіцца ўжо туман,Дубровы трушчыць ураган,Лапоча сыч, як утрапёны.Ты чуеш? — Крышацца калоныПалацаў, гай гудзе зялёны,Скрыгоча сучча і галлё.І стогны волатаў-камлёў,І енкі дзікія карэння.І лямант-гвалт жывых стварэнняў,І векавечныя кражыТрашчаць, бы ссохлыя лаўжы;І валіцца каменне ўпокат,Пад сковыт дзікі і пад ёкат,І ў прорвах заягліў, завіскаўШалёны продзімень вятрыскаў.Чуеш крык — далей, бліжэй?Чуеш енк — вышэй, ніжэй?Там на схілах дзікіх горЗаспяваў вядзьмарскі хор.

Хор ведзьмаў

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия