Паплач, паплач за сорам свой!Яго ты ўжо даўно згубілаІ брата ганьбаю забіла.Салдацкі гонар я збярог,І мне суддзёй — хай будзе бог.(Памірае.)
Сабор{78}
Набажэнства, арган, спевы.
Грэтхен сярод парафіян. За ёю Злы Дух.
Злы Дух
Зусім інакш, ты Грэтхен,Да алтараНявіннаю хадзіла.З зачытанае кніжкіМалітвы ты шаптала.Гульня дзіцячаяІ бог у сэрцы!Грэтхен!Дзе галава твая?Якая скрухаЛяжыць на сэрцы?Ці молішся за матчыну душу,Што па віне тваёй асуджана на мукі?А на тваім парозе кроў. Чыя яна?…Што пад трывожным сэрцамВарушыцца, жыве?..Ці не палохае цябе яноГрахоўнаю прысутнасцю сваёю?Грэтхен
О, гора мне!О, як пазбыцца цяжкіх дум,Што пранікаюць у душуІ сэрца мне вярэдзяць!Хор
Dies irae, dies illaSolvet saeclum in favilla.{79}Акорды аргана.
Злы Дух
Гучыць труба!Дрыжаць магілы!Душа тваяЗ агню і тленуДа мук пякельныхСа страхам паўстае.Грэтхен
Навошта я прыйшла?Здаецца, сам арганДыханне мне сціскае.А спеў глыбокаУ сэрца западае.Хор
Judex ergo cum sedebit,Quidguid latet adpfrebit,Nil inultum remanebit.{80}Грэтхен
Як страшна мне!Муры ваколГнятуць, гнятуць;Скляпенні душаць,Душна мне. — Паветра!Злы Дух
Туляешся! А грэх і ганьбуКуды схаваеш?Святла? Паветра хочаш?Гора табе!Хор
Quid sum miser tunc dicturus?Quem patronum rogaturus,Cum vis justus sit securus?{81}Злы Дух
Адварочваюць тварыСвятыя ад цябеI рукі працягнуцьБаяцца чыстыя!О гора!Хор
Quid sum miser tunc dicturus?Грэтхен
Суседка! Дайце ваш флакон!(Падае непрытомная.)
Ноч Вальпургіі{82}
Гарц. Ваколіцы Шырке і Эленда.{83}
Фаўст. Мефістофель.
Мефістофель
Каб вам мятла ці ступа хоць якая!Я ж сеў бы на смярдзючага казла! —Бо нас дарога доўгая чакае.Фаўст
Пакуль мяне яшчэ трымаюць ногі,He бачу ў тым я ні бяды, ні зла —Пяшэчкам вымяраць дарогі;Казёл нам тут не дапаможа.Блукаць па лабірынце ў бездарожжа,Узлазіць на вяршыню па скале,З якой ручай струмені лье —У гэтым бачу слодыч падарожжа!Вясна ідзе, бярозка сок пускае,Цяпло адчула і сасна;He дзіва, што і наша кроў іграе.Мефістофель
Няхай сабе ідзе вясна —Больш даспадобы мне зіма з вятрыскам.Я сцюжу і глыбокі снег люблю!Глядзі, чырвоны месяц бляклым дыскамПадсвечвае, самотнік, нам зямлю,—Аднак усё ж на кожным крокуРасквасіць лоб тут можна ў цемнаце.Пастой, каб нам не заблудзіцца ў змроку,Хай светлячок нас правядзе!{84}Эй, прыяцель, свяці ў дарозе нам!Блакітны светлячок
З ахвотаю! Сваім панамГатоў служыць, змяню сваю прыроду:У траўцы поўзаць — звычай наш.Мефістофель
Ты пераняў сабе людскую моду?Хай людзі поўзаюць, а ты — наперад марш!Бо ўраз жыцця агеньчык патушу.Блакітны светлячок