Читаем Фаўст полностью

Заступніца,Пакутніца,Нясі мой боль да бога.У сэрцы рана.Ты так адданаАплакваеш сына свайго.Пакуты зносішІ слёзна просіш,Каб бог не пакінуў яго.Душа палае.Хто гэта знае?Хто мне ў бядзе паспагадае?Як збалела сэрца,Як дрыжыць, з грудзей ірвецца —О маці святая.Не маю патолі,Не маю шчасця-долі,Жыву, як у турме!Сама сябе не бачуІ плачу, плачу, плачу,Ах, боль мне грудзі рве!Калі сягоння кветкіТабе збірала я,—Гарачая ліласяНа дол сляза мая.Калі ў маю каморуЎ акно прамень зірнуў,Мяне застаў у горы,Мяне застаў адну.Ратуй ад ганьбы, лёсу злога,Заступніца,Пакутніца,Нясі мой боль да бога.<p>Ноч<a l:href="#c_73"><sup>{73}</sup></a></p>

Вуліца перад домам Грэтхен.

Салдат Валянцін, брат Грэтхен

Валянцін

Акружаны з усіх бакоўАрдою п’яных дружбакоў,Сяджу, бывала, у карчме,Дзе кожнаму адно наўме —Каханку выхваліць сваю,Я слухаю і моўчкі п’ю,Кручу, падбочыўшыся, вус,—Бо не хвалько я і не хлус.Укіну чарку за сяброў,Скажу: «У кожнага свой густ,Кахай, гуляй і будзь здароў!Але знайдзіце мне дзяўчатТакіх, каб з Грэтхен сталі ў рад!»Тут шум, тут вэрхал, стукат, грук:«Ён праўду кажа, наш сябрук!Такой нідзе няма красы,Такая ўсім утрэ насы!»Хвалькам адразу як затне,Як ні круці — што не, то не!…А тут — насмешкі, жарты, кпіны,Атрута плётак, пырскі сліны;Калі на плечы ўзлезе гора,Лайдак апошні ў вочы пора.Сяджу ўвесь час напагатове,Лаўлю намёк у кожным слове.Тут нават хоць касцямі ляжаш,Хлусам нічога не дакажаш.Але!.. Каго нясе там ліха?Аж двое нават… Ціха! Ціха! —Калі панадзіліся ў госці,Пераламаю гіцлям косці.

Фаўст і Мефістофель.

Фаўст

Як там, святло лампадкі праз акноЦячэ ў густую цемру ночы,Чым ён жыве, яе спакой дзявочы,Праз шыбу з цемры не відно.Душа мая ў зачараванай багне.

Мефістофель

Ну, а ў мяне настрой, нібы ў ката,Калі на дах яго пацягнеЧароўнай кошачкі цната,А ў думках толькі дабрата:Душа гульбы марцовай прагне,Аж загадзя каўтаю сліну.Праз дзень пазбаўлюся ярма —І вуды ўжо на шабасе закіну:{74}Там недаспіш — дык недарма!

Фаўст

Ці бачыш, скарб свіціцца з лёха?Дастань яго — чарцям так лёгка.

Мефістофель

Дастану, добра. Скарбаў тыхЯ знаю безліч; асабліваАдзін каштоўны, з дзіваў дзіва —Паўнюткі горшчык залатых.

Фаўст

Каб то пярсцёначак які,Дык падарыць я быў бы рады.

Мефістофель

О, там на выпадак такіКаралькі — чыстыя смарагды.

Фаўст

А то ж! Я не магу згадзіццаІсці да мілай без гасцінца.

Мефістофель

Чаго саромецца быць скнарам!Абы далі — бяры задарам!Пры бляску месяца я краліСпяю начную серэнадуЦі песню, поўную маралі,Каб лепей брала на прынаду.

(Спявае пад цытру.)

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия