На Брокен, ведзьмы, на папас!Там рунь ужо чакае нас!Там Урыян{86} у карагодСабраў увесь нячысты зброд.Хутчэй туды на мётлах едзьма! —Казёл смярдзіць, смярдзіць і ведзьма!
Голас
Старая Баўба з храпай грознай{87}Імчыцца на свінні пароснай.
Хор
Хвала таму, каму хвала!Няхай бы Баўба нас вяла!Вядзі, старая Баўба, рэй —На Брокен заляцім хутчэй!
Голас
А ты адкуль?
Голас
Праз Ільзенштэйн{88}, жыве тамСаве знаёмая з прыветам —Сядзіць лупатая…
Голас
Каб ты згарэла;Бяжыш, ад спешкі ашалела?
Голас
Сава мне здуруЗлупіла скуру.
Хор ведзьмаў
Шырокі шлях, усім праход,А мы стаўкліся на скале!Хто з віламі, хто на мятле —Цяжарнай раздушылі плод.
Чарадзеі (палавіна хору)
Паўзуць мужчыны, як смаўжы,За бабамі брыдуць мужы.Як што да чорта ці да зла,Жанчына б ракам дапаўзла.
Чарадзеі (другая палавіна хору)
Ды не зусім дакладна гэта,Хай зробіць крокаў сто кабета,Мужчына ж можа ў адзін скокПаабганяць усіх жанок.
Голас (згары)
Хадзем за намі вы, з азёр!
Галасы (знізу)
Мы б рады вырвацца да гор —Тут мыемся мы круглы год,Ды не завязваецца плод.
Абодва хоры
Віхуры сціхлі, змоўклі ледзь,Завылі дзесь ваўкі ў гарах,Імчыцца гурт распусных ведзьм,А следам іскры, серкі пах…
Голас (знізу)
Чакайце! Стойце! Не бягом!
Голас (знізу)
Хто гэта енчыць наўздагон?
Голас (знізу)
Прашу, вазьміце ў карагод!Сяджу я ў прорве трыста годІ не магу ўслужыцца чортуІ ўбіцца ў вашую кагорту.
Абодва хоры
На вілах едзь, на памяле,Ці на ражне, ці на казле,Хто не дагодзіць сатане.Таго балота праглыне.
Паўведзьма (знізу)
Трушком бягу, трушком бягу,Але дагнаць вас не магу.Я выйшла першая, аднак —Не паспяваю аніяк.
Хор ведзьмаў
Нам мазь дае запал кіпучы,Стварае ветразі з анучы,З балеі робіць карабель —Прапаў, хто сёння сеў на мель.
Абодва хоры
Каб абляцець гару ўначы,Нам трэба сілы зберагчы.Тады натоўпы нашых зграйЗбяруцца ў чарадзейскі гай.
(Апускаюцца.)
Мефістофель
Глядзі, якая калатня,І енк, і піск, і балбатня!Таўкуцца, крэкчуць, пхаюць, пруць,Рагочуць, харкаюць, плююць,Ляціць рыззё, вядзьмацкі пух! —Пануе скрозь чартоўскі дух!Сачы, каб нас не разлучылі!Ды дзе ж ты?
Фаўст (здалёк)
Тут!
Мефістофель
Цябе не задушылі?Бяруся за правы гаспадара!Дарогі Фоланду!{89} Дарогі, смерды!Сюды, мой доктар, бо не толькі смертны,Але і я ўжо бачу, што параЗанудам гэтым даць дарогу.Там збоку ў зарасніку глогуАгеньчык дзіўны скача праз кусты —Хадземце лепей, дружа мой, туды.
Фаўст
Дух адмаўлення! Ці ж не ты.Цягнуў мяне на чортаву гару?Я ўвесь дрыжу, я ўвесь гару,А ты мне кажаш лезці пад кусты?
Мефістофель
Глядзі, ля вогнішча на траўцыТаўкуцца спрытна марнатраўцы.Між іх нам будзе весялей.