Фу! як вульгарна! Мілы збродзе,Крыху пагрызліся — і годзе!З каханкай вам не навінаТырчаць пад плотам давідна.Паслухайце, я вам сваюТаксама песеньку спяю,На модны крой яна. А вы як следЗа мной падцягвайце куплет.(Спявае.)
Улез пацук аднойчы ў клець,Жывіўся салам, здорам,Распасвіў чэрава, што мецьІ Лютэру не сорам.Яму атруты да нары —Кладзі хоць лапкі дагары,Як бабніку якому.Хор (натхнёна)
Як бабніку якому!Брандэр
Забегаў ён угору, ўніз,Ваду піў з кожнай лужы,Падлогу скроб і сцены грыз,Звярэў, як чорт за душы,Шалеў, пішчаў ён, як вар’ят,—Жыццё яму — ну, акуратЯк бабніку якому.Хор
Як бабніку якому.Брандэр
Адчуў — прыходзіць здыхата,І шусь! — на кухню шпарка,Ляціць кулём, а тут пліта.І крыкнула кухарка:«Ага, ласунчык дарагі,Такі табе канец благі,Як бабніку якому!»Хор
Як бабніку якому!Зібель
Не баіцеся кары лютай!Хіба няма вам іншых штук,Як пацукоў марыць атрутай!Брандэр
За кума стаў табе пацук?Альтмаер
Што возьмеш з лысіны дурнога!Яму, бач, песня не ў руку,Бо ўбачыў сам сябе самогаУ гэтым здохлым пацуку.Уваходзяць Фаўст і Мефістофель.
Мефістофель
Найперш, каб звыкнуцца памалу,Прыгледзься лепей да кагалу:Жывуць без лішніцы заўзята,Народу гэтаму што дзень — то свята,Да жартаў толькі ім ахвота.І круцяцца яны гуртом,Бы кацяняты за хвастом,У скоках гойсае галота.Далі па чарцы напавер,Дык на зямлі ім рай цяпер.Брандэр
Тулягам, думаю, наўмеЗ дарогі доўгай адпачыцьЗа кубкам піва добрага ў карчме?Фрош
І праўда! Як наш Лейпцыг не любіць,Парыж малы — на ўсіх людзях тут свой адбітак.Зібель
А хто яны? Чаго ім трэба ў нас?Фрош
Дазвольце толькі мне! Я пуншу папрашу.Па шкляначцы і ўразІм хітра выверну душу.Відаць, блакітнае крыві паны,Бо надта ж фанабэрацца яны.Брандэр
Ат, пустабрэхі, трапачы!Альтмаер
Магчыма!Фрош
Зараз ім расклею рот!Мефістофель(Фаўсту)
Не чуе чорта гэты зброд,Хоць іх рагамі казычы.Фаўст
Салют, панове!Зібель
Наш паклон!(Аглядаючы Мефістофеля, ціха.)
Здаецца мне, кульгавы ён.{40}Мефістофель
Падсесці нам кампанія дазволіць?Віна тут добрага не вып’еш век,Але нам смагу гумар ваш натоліць.Альтмаер
Вы спешчаны, мяркую, чалавек.Фрош
Вас ці не з Рыпаха да нас паслалі,Вы з панам Гансам там не выпівалі?{41}Мефістофель
Ах, не было калі. А вось мінулы разАдведалі, пілі. Ён так нам вас,Братоў сваіх, расхвальваў. І, дарэчы,Прывет вам шле і марыць аб сустрэчы.(Кланяецца Фрошу.)
Альтмаер(ціха)
Што з’еў? Здагадлівы, аднак!Фрош
Яшчэ наскачацца ў мяне лайдак.Мефістофель
Здалёк пачуў я песнапенні —Выдатны хор, выдатны гук.Вядома, у пустым скляпенніМагутна аддаецца грук!Фрош
А вы, няйначай, віртуоз?Мефістофель