А што? Даўно хацеў да іх дабрацца —Такіх вось прыгажух — ды мне!Хоць я не надта каб ахвочыЎ амуры бавіцца штоночы,Ды як жа чорт не рызыкнеДзеля знаёмства, для спадобы,Як той казаў, для першай пробы…
Гамункул
Тады здымай свой плашч з плячэйІ ахіні ім Фаўста! І хутчэйЛяцімце ў элінскі вясёлы край!Я буду вам свяціць!
Вагнер
(спалохана) А я?
Гамункул
А ты бывай!Твары, даследуй, вывучай пачаткі,Накладвай на пергаменты пячаткі,Абдумай Як, абдумай Што як след,А я пайду ў шырокі светШукаць прыгод сабе, тадыПастаўлю кропачку над «і»{159}І дасягну сваёй вышэйшай мэты.За працу гэтую, за ўчынак гэтыЗдабуду славу, шмат дабра,Ступень вучоную. Ну, нам пара!Бывай!
Вагнер
(скрушліва) Бывай! Ці скора ўбачуЦябе я зноў? Мне цяжка, сэрцам плачу.
Мефістофель
Хутчэй к Пенею! Пан жаніх —Пад’едзе к паням з кутасамі.
(Ad spectatores)
{160}Так мы залежым кожны мігАд крэатур, якіх стварылі самі.
{162}Ізноў на фэст начны, на свята жудасціПрыйшла і я сюды, Эрыхта змрочная;Аднак не гэткая ўжо я злавесная,Як незычлівымі людзьмі апісана,Якія меж у пахвале не ведаюцьІ ў лаянцы… Гляджу, ужо бялеюццаУнізе ў лагеры шатры ваенныя,Бы пробліскі ў начы хімернай, прывіднайЯк часта ўсё, як часта паўтараеццаІ часта паўтарацца будзе ў вечнасці!Ніхто ніколі сілаю здабытуюУладу не аддасць самохаць іншаму.Ён з ёю не расстанецца, ён мерыццаПадмяць суседа і над ім узвысіцца.Тут бой кіпеў, ён стаў найлепшым прыкладамТаго, як гвалт гвалтоўніка адольвае,Як са свабоды рвуць вянец расквечаны,Як лаўр святы карону ўлады ўвенчвае.Калісь Пампей тут прагнуў славы — Велічны,І Цэзар з ім за ўладу сілай дужаўся.Мы вынікі змагання добра ведаем.Агні гараць бівачныя… барвяняцца…І дыхае зямля крывёй пралітаю.І звабленыя ззяннем ночы змрочнае,Злятаюцца істоты міфаў элінскіх,Героі бітваў колішніх збіраюцца,Ад вогнішча праносяцца да вогнішча.І месячык, над полем бітвы ззяючы,Лагодны бляск навокал распраменьвае;Шатры знікаюць… Стыне жар на вогнішчах…А нада мною?.. Метэор праносіцца.Ён асвятляе штось целападобнае.Жыццём павеяла! Цяпер няварта мнеЖывых вітаць, бо я нясу пагібель ім;І так я ўжо наветамі зняслаўлена…Пайду… Зніжаецца яно… нязнанае…
(Знікае.)
У вышыні аэранаўты.
Гамункул
Абляцім, панаглядаемВогнішчы, прастору свята:Над шырокім гэтым краемДухі бавяцца заўзята.
Мефістофель
Дома я, у родным Гарцы,Шмат нагледзеўся ўсяго,І тутэйшыя паганцы,Можа, прымуць за свайго.
Гамункул
Бачыш, хтось даўгі, як посах,Бегчы кінуўся ў кусты.