З даўніх часоў жылі ў Менску і татары, засяліўшы і засвоіўшы прыбалоткі і балотныя мясціны за Замкам. Але ж татары – «добрыя гаспадары», і ўраджаі ў іхных садах і агародах былі на здзіўленне і зайздрасць тутэйшаму люду. Водгалас гэтага давялося пачуць ад карэннага жыхара, стоячы разам з ім у самым сэрцы колішняга старога Замка ў канцы ХХ стагоддзя. Дзядзька апавядаў пра ўспаміны сваіх дзядоў, што жылі тут, і пра іхную нелюбоў да татараў толькі з тае нагоды, што цыбуля на татарскіх агародах была ўдвая-ўтрая буйнейшай за іхную. Татары асвоіліся ў новай дзяржаве, падпарадкоўваліся яе правілам, служылі ў яе войску, карысталіся яе мовай, але мелі і свой
На разбор судовай справы, якая паўставала паміж татарамі, возны браў з сабой
Зразумела, што татары таксама рабіліся «героямі» розных здарэнняў, нароўні з іншымі месцічамі і прыбылымі сюды з іншых краёў. Так, менскія жыхары Ісуп Палелеевіч з сынам Раманам пакрыўдзілі не каго-небудзь, а саму бурмістравую з другой
Татары называлі сябе князямі і шляхціцамі пачцівымі, служылі магнатам і заможнай шляхце, але і самі мелі (у абыход закону) на службе шляхту, а таксама зваяваных
Замак
Спусціўшыся з Новага рынку на Нізкі – на вуліцу Нямігу ці да ракі Нямігі, немажліва было не заўважыць брацкую царкву Святых апосталаў Пятра і Паўла, дзе на той час служыў святар Васіль Манеўскі, а на цвінтары спачывалі месцічы. Вядома, прынамсі, з тэстамента жонкі Мацея Завішы – князеўны Паланэі Пашкоўскай – пра жаданне быць пахаванай у гэтай царкве. Праўда, у пачатку ХVII стагоддзя не было спакойна пад дахам бажніцы. Яе неаднойчы рабавалі да голых сценаў, цягнучы царкоўнае начынне па мастках праз Нямігу, апанаваныя сваёй праўдай гарадскія мужы (сярод рабаўнікоў значыліся і чальцы менскага магістрата). Захаваліся імёны дзвюх чарніц жаночага манастыра пры Петрапаўлаўскай царкве – ігуменняў Аўгінні Шэмбелоўны і Ульяны Нямцовічаўны, што жылі там ў 1640-х гадах.