Тут жа на Траецкай гары, тылам да Свіслачы, стаялі два дамы князя Аляксандра Крошынскага побач з халупамі ягоных падданых рамеснікаўмяшчанаў, якім князь забараняў плаціць падаткі на карысць горада, выклікаючы абурэнне магістрата. Непадалёк дзве мяшчанкі – Зафея і Ганна – трымалі арэндаю дом у пана Станіслава Ляшчынскага ды здавалі ў ім пакоі на паўгода. Пастаяльцы кабетам трапляліся розныя. Служэбніка Яраша Рэзана дзве гаспадыні напэўна запомнілі надоўга. Жывучы ў гасподзе пэўны тэрмін, новы жыхар еў, піў піва і
На Траецкай гары месціліся хрысціянскія святыні, у тым ліку першы менскі касцёл з
плябаніяй ды ставам побач. Менскі касцёл апроч іншага згадваецца ў судовых кнігах у звязку з гісторыяй забойства кн. Люмпарта Аўлачымскага. Менавіта каля касцёла слуга зямянаў Менскага ваяв. Станіслава Жука і Мікалая Ваўчка Станіслаў Богуш павінен быў …Сярод іншых бажніц – паненскі кляштар пры царкве св. Тройцы канвенту св. Базыля, а таксама
Увазнясенскі манастыр, сядзібы якога месціліся наводдаль ад дамоў і халупаў, якіх багата было на Траецкай гары. У канцы ХVI стагодздзя з Увазнясенскім манастыром было звязанае імя продка Фёдара Дастаеўскага – Стэфана, які пэўны час быў ягоным арандатарам. Жыццё манастыра павольна рухалася ў рытме свайго часу, супадаючы з рытмамі самога места. Так, у прытворы царквы Увазнясеньня Хрыстова трымалі прысягу манастырскія падданыя Якуб Раціборскі, Даніла Марціновіч і Амбражэй Кажамяка ў адказ на абвінавачванне іх у рабаванні цівуна князя Крыштафа Радзівіла Івана Татурчыча. Нібыта рабунак адбыўся на вуліцы Манастырскай
, непадалёк царквы, і пацярпелы страціў грошы і адзенне сваё і чужое, якое пазычыў у пісара. Пасля прысягі княскі цівун забраў назад свае абвінавачванні ды прыгадаў, што быў у той вечарГэтая падзея адбылася ў самым пачатку ХVII стагодздзя, а крыху пазней манастыр ізноў стаўся месцам няшчаснага выпадку. Манастырскаму ўрадніку Стэфану Пятроўскаму прыйшлося разбірацца з сынам менскага кушнера Васілём Яўхімовічам, які стрэліў ды пацэліў у дзвюх кабылаў прылепскіх падданых, якія на загад айца мітрапаліта Руцкага прыехалі да Увазнясенскага манастыра. Сам Васіль не стаў чакаць пакарання, а збег з манастыра
Гасцяваў аднойчы на Траецкай гары ў доме Шчаснага Арэшкаўскага менскі кравец Федар Гурчын. Быў на той час сакавік,
Трэба сказаць, што дзякуючы актавым дакументам, збіраючы інфармацыю па крупінках, мажліва аднавіць тапаграфію старога Менска. Прынамсі, вядома, што менавіта раён Траецкай гары ў дакументах 1600 г. мае назву Старога места, у процівагу месту Новаму, дзе якраз у гэты час і была адбудаваная менская ратуша. Згадка ў дакуменце пра Старое места паўстала праз інфармацыю пра ўцёкі лёзных людзей, якія ўсчыналі дэбошы ў Менску і, каб пазбегнуць пагоні і затрымання, кінуліся ў раку Свіслач
Жыды