Набліжаючыся ўпершыню да горада па лясных ці палявых дарогах, падарожны найперш чуйна ўслухоўваўся ў наваколле: ці не памыліўся ён часам? Ці не абмінуў патрэбнае места? Але вось жа і не, бо хутчэй бяжыць конік, чуючы подых жытла, віляе хвастом рудая хорціца, што гэтаксама прадчувае набліжэнне прыгодаў. Змяняецца водар паветра. Цягне дымком, блізкай вадой. Далёкі стук ужо не пераблытаць з дзятлавым, і, нарэшце, вецер даносіць гук царкоўнага звона. Са стромкага пагорка адкрываецца доўгачаканы краявід. Гукі і пахі спакваля ўвасабляюцца ў дамкі і прыбудовы, камяніцы і бажніцы. Дарога, чым бліжэй да места, робіцца ўсё больш утаптанай, спрэс раскрэсленай слядамі ног і калёсаў. І вось, нарэшце, трапляюцца першыя людзі…
У горад лепш прыязджаць засветла, каб не натыкнуцца ў прыцемках на вострыя калочкі кабылінаў, што паўсюль перагароджваюць праезд па вуліцах ды подступ да брамаў, не збочыць у якую лужыну дый увогуле не спаткацца з невядомым ліхам. Бо ноччу – цёмна, вусцішна. Удзень жа нашмат прасцей, асабліва ў такім месцы, як Менск. Падыміся на якое ўзвышша, а найлепш на тое галоўнае, дзе ратуша, дый азірніся на ўсе бакі, пэўна не заблукаеш. Усюды, як дастаць вокам, бачны менскі караявід: рэчкі ў нізіне і стары Замак ў засені земляных валоў, рынкавы пляц, далей татарскі канец з мячэццю ў атачэнні балотаў наўсцяж. Сапраўды канец. Паўднёва-заходняя
мяжа. Злева – дамкі, сады, агароды ды дарога на Ракаў. Справа – Траецкая гара. Недзе за плячыма ўрочышчаГорад, аточаны з усіх бакоў урослым ажно ў сярэдзіну лесам, з плешкамі зялёных пагоркаў. Места, куды прыпаўзаюць вужакі, дзе ў мокрадзь пахне грыбамі, дзе чутныя лясныя рыкі.
Затое тут на Высокім месцы ногі цвёрда стаяць на бруку. Тут няма рызыкі зваліцца ў якую яміну, або спатыкнуцца аб глыжак. Тут іншы спазор і іншы рух. Зазвіняць званы ў храмах, склікаючы на малітву, і разаб’ецца натоўп на шматлікія ручаіны, і пацякуць яны
Менскі аптэкар
Двадцаць гадоў менскім аптэкарам быў каралеўскі зямянін Матыс Чаховіч. Каб разам з якой сваёй рахункавай кнігай вёў ён хроніку менскіх падзеяў, сведкам якіх быў, пакінуў бы пасля сябе неўміручую памяць. Колькі месцічаў прайшло праз яго, кожны са сваім болем, сваёй гісторыяй! Мусіць, ведала яго ўсё места, бо за такі доўгі час шмат хто, відаць, звяртаўся да яго неаднаразова.