Актавыя кнігі земскіх і гродскіх судоў сярэдзіны XVI – пачатку XVII стагоддзяў, з якімі давялося працаваць, найперш уразілі сваёй мовай і ўсведамленнем таго, што за кожным з гэтых дакументаў стаялі жывыя людзі.
Зачараваная графічнымі выявамі даўняга почырку, сочачы ўважна за хітраспляценнямі асобных словаў, міжволі пачала бачыць тое, чаго ў дакуменце насамрэч не было. Прыкладам, на другі-трэці дзень пасля пачатку працы з тэкстам актавай кнігі мінскага гродскага суда, наткнулася на выраз, запісаны ў дакуменце крымінальнага характару, які прымусіў на імгненне вымкнуць з будзённасці. (Вядомы стан пры сустрэчы з трапнай метафарай ці празрыстым да вастрыні вобразам). Гаворка ішла пра
Абмылкі здараліся і пазней. Аднойчы, прачытаўшы ў тэстаменце пана Ежы Завішы, што той перад смерцю ўласнай рукой выправіў у тэксце
Апошні з выпадкаў “інтэрпрэтацыі” вобразу, сустрэтага на старонках дакументу, адбыўся падчас наведвання Мастацкага музея. Напярэдадні, расчытваючы дакумент з кнігі Менскага гродскага суда сярэдзіны XVII стагоддзя, заўважыла ў слове oznajmuje
ўпрыгожаную малюнкам праз пісара літару “О” з намаляваным ў яе сярэдзіне тварыкам з трохі нетыповымі, як на сёння, рысамі. У музеі сп. Надзея Высоцкая вадзіла ўздоўж партрэтаў з Радзівілаўскай калекцыі і з небывалым энтузіязмам апавядала пра кожную асобу на палатне. Звяртала ўвагу на характар пісьма тутэйшых майстроў і высокі ўзор школы замежнай. Апроч узроўню майстэрства кідалася ў вочы рознасць почырку пры маляванні твару. На беларускіх карцінах выразна праглядалася тая самая спецыфічная схема твару, што і на літары “О” з менскай актавай кнігі. Асаблівасць – у вачах. На заходнееўрапейскіх палотнах вочы на тварах зусім іншыя. На тутэйшых зрэнкі маляваліся ў аблямоўцы выразных верхніх і ніжніх складак, што рабіла погляд партрэтаванага больш наіўным, па-дзіцячаму добрым. Пісар з менскай канцылярыі напэўна бачыў, назіраў тагачасныя карціны, што, відаць, і паўплывала на ягонае крэмзанне-маляванне падчас працы ў судзе.На тле ваенных і грамадска-палітычных падзеяў, што трэслі Княства і Карону (змаганняў, узрушэнняў, вэрхалу), а таксама агня, паморку, градабіцця, няшчасных выпадкаў, убоства і свавольства падданых, судовыя запісы – паверхня, край жыцця, адзін з яго шматлікіх бакоў, у якім галоўныя падзеі падаюцца ўскосна: ці то словам, ці то згадкай, ці то выпадковай датай… Але ж гэтая паверхня была трывалым грунтам, які сведчыў, што жыццё працягваецца нягледзячы ні на што.