Читаем …І цуды, і страхі (зборнік) полностью

Улетку 1600 г. уначы аптэкар разам са сваёй сям’ёй перажыў страшэнны спалох, калі раптам на ягоны дом напала банда злодзеяў з пулгакамі, ручніцамі, сагайдакамі і, павыбіваўшы оболоны, ледзь не ўварвалася ў святліцу, его самого мала не постреливши. У тую ноч шмат хто пацярпеў у горадзе і шмат хто што страціў. Дарэчы, дом аптэкара ў гэты перыяд складаўся з дзвюх святліцаў, павеці по другой стороне і піўніцы пад камораю. За гэты час аптэкар паспеў пахаваць сваю першую жонку, нарадзіўшы з ёй дзвюх дачок, і ажаніцца яшчэ раз, але заможным, напэўна, так і не стаў, бо ў 1600 годзе вымушаны быў прадаць свой дом за трыццаць коп грошаў, напэўна, больш паспяховаму ў справах злотніку Людвігу Бальцаровічу, а праз 20 гадоў у тэстаменце усё яшчэ называў сваю маёмасць убогай.

Пры канцы зімы 1620 года старога менскага аптэкара Матыса Чаховіча при бытности сям’і пахавалі каля Менскага касцёла, паводле ягонага пажадання, поруч з прахам першай жонкі Раіны Рындзянкі. Складаючы тэстамент, Чаховіч запісаў, між іншым, у ім сваю мару і надзею пэўную на тое, што ягонае цела на суд Страшного суда цалком нескажоное встане. Маёмасць жа сваю падзяліў паміж шматлікімі сваякамі так дбайна, як, мусіць, важыў мазі ды адсыпаў парашкі сваім кліентам. Жонцы – грошы і спрат домовы, дык каб лыжку срэбную выкупіць не забылася. Дачцэ Настассі і зяцю Яну Ганецкаму – фальварак Затычын, дачцэ Марухне і яе мужу Яну Андрыеўскаму – дом у месце Менску з аптэкаю со всим будованем и приналежностю, а таксама вала, ручніцу дый скрыню дубовую. Не забыўся дзед і пра ўнукаў: Ганне – 10 коп грошай на дагляд, Настассі – кубак срэбраны, ліхтар масянжовы, круцыфикс і карэтку. Унуку ж Ярашу дасталіся дылея лазуровая з вялікімі гузікамі ды макавы жупан…Разышліся з касцёла асірацелыя сямейнікі, снег неўзабаве прысыпаў шматлікія сляды…

Менскія адрэсы

Месца, дзе стаяў дом аптэкара, невядомае, але, напэўна, блізка Новага Рынку, бо чалавек ён быў патрэбны. Тут жа, у Новым месце ля дома Людвіга Залатара ў 1600 годзе стаяў дом яшчэ аднаго аптыкара – Паўла Міхайловіча, а ў 1618 – яшчэ аднаго залатара – Івана Амазікавіча. У рынку новом, против ратуша жыў земскі суддзя Грыгорый Макаравіч, які, апроч таго, меў яшчэ маёмасць на Траецкай гары. Побач, таксама насупроць ратушы, стаяў дом краўца Івана Макранскага, у якім гасподаю стаяў сын менскага старосты Уладыслаў Станкевіч. У доме, што меў назву “Дзеравянчын”, жыў служэбнік князя Фёдара Друцкага-Горскага Венцлаў Макранскі з Марушай Грамычанкай, а дом з назвай Макаравичовский земскі суддзя Марцін Валадковіч набыў у пана Крыштафа Макаравіча ды падараваў у 1622 годзе сваёй жонцы Дароце Монвідаўне Дарагастайскай. Ён стаяў таксама насупраць ратушы паміж дамамі Івана Злотніка і Яна Цырульніка. У 1641 г. дом згарэў, і ў дакументах згадваўся ўжо толькі голы пляц. Пасля смерці Марціна Валадковіча ягоная жонка Дарота дала дазвол сыну Крыштафу будаваць на тым голым пляцу будынки, якие захоча.

Дарэчы, пожар огнисты, які ў 1641 і 1646 гадах знішчаў Новае места, нарабіў у Менску шмат бяды, спустошыўшы безліч гарадскіх пляцаў. Пацярпеў нават Менскі Дамініканскі кляштар, у якім згарэлі падчас пажару дакументы панны Марыны Стужынскай. Кароль Уладыслаў IV Ваза нават выдаў лібертацыю менскаму магістрату як погорельцам.

У 1641 годзе пасля пажару менскі земскі пісар Крыштаф Валадковіч вырашыў прадаць свайму брату Яну, які таксама меў пасаду пісара, але ў менскім гродскім судзе, свой пляц на вуліцы Полацкай за 500 злотых польскіх, які сам не так даўно атрымаў у дарунак ад маршалка ВКЛ Казіміра Леона Сапегі. Пасля пажару вымушаны былі прадаваць свае пляцы многія людзі, што жылі ў Верхнім горадзе. Так, стольнік Менскага ваяводства Ян Жыжэмскі з жонкай Ганнай Есманаўнай прадалі сужэнству Юрыю Гарабурдзе і Крысціне Завішанцы пляц на рынку насупраць ратушы. Месца было казырным: з аднаго боку пляца месціўся дом князя Грыгорыя Юрыя Друцкага-Горскага, з другога – менскага старосты Крыштафа Завішы, але ж пажар перамясціў былых суседзяў з аднаго месца ў горадзе на іншае.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Покер лжецов
Покер лжецов

«Покер лжецов» — документальный вариант истории об инвестиционных банках, раскрывающий подоплеку повести Тома Вулфа «Bonfire of the Vanities» («Костер тщеславия»). Льюис описывает головокружительный путь своего героя по торговым площадкам фирмы Salomon Brothers в Лондоне и Нью-Йорке в середине бурных 1980-х годов, когда фирма являлась самым мощным и прибыльным инвестиционным банком мира. История этого пути — от простого стажера к подмастерью-геку и к победному званию «большой хобот» — оказалась забавной и пугающей. Это откровенный, безжалостный и захватывающий дух рассказ об истерической алчности и честолюбии в замкнутом, маниакально одержимом мире рынка облигаций. Эксцессы Уолл-стрит, бывшие центральной темой 80-х годов XX века, нашли точное отражение в «Покере лжецов».

Майкл Льюис

Финансы / Экономика / Биографии и Мемуары / Документальная литература / Публицистика / О бизнесе популярно / Финансы и бизнес / Ценные бумаги
Опасные советские вещи. Городские легенды и страхи в СССР
Опасные советские вещи. Городские легенды и страхи в СССР

Джинсы, зараженные вшами, личинки под кожей африканского гостя, портрет Мао Цзедуна, проступающий ночью на китайском ковре, свастики, скрытые в конструкции домов, жвачки с толченым стеклом — вот неполный список советских городских легенд об опасных вещах. Книга известных фольклористов и антропологов А. Архиповой (РАНХиГС, РГГУ, РЭШ) и А. Кирзюк (РАНГХиГС) — первое антропологическое и фольклористическое исследование, посвященное страхам советского человека. Многие из них нашли выражение в текстах и практиках, малопонятных нашему современнику: в 1930‐х на спичечном коробке люди выискивали профиль Троцкого, а в 1970‐е передавали слухи об отравленных американцами угощениях. В книге рассказывается, почему возникали такие страхи, как они превращались в слухи и городские легенды, как они влияли на поведение советских людей и порой порождали масштабные моральные паники. Исследование опирается на данные опросов, интервью, мемуары, дневники и архивные документы.

Александра Архипова , Анна Кирзюк

Документальная литература / Культурология
Курская битва. Наступление. Операция «Кутузов». Операция «Полководец Румянцев». Июль-август 1943
Курская битва. Наступление. Операция «Кутузов». Операция «Полководец Румянцев». Июль-август 1943

Военно-аналитическое исследование посвящено наступательной фазе Курской битвы – операциям Красной армии на Орловском и Белгородско-Харьковском направлениях, получившим наименования «Кутузов» и «Полководец Румянцев». Именно их ход и результаты позволяют оценить истинную значимость Курской битвы в истории Великой Отечественной и Второй мировой войн. Автором предпринята попытка по возможности более детально показать и проанализировать формирование планов наступления на обоих указанных направлениях и их особенности, а также ход операций, оперативно-тактические способы и методы ведения боевых действий противников, достигнутые сторонами оперативные и стратегические результаты. Выводы и заключения базируются на многофакторном сравнительном анализе научно-исследовательской и архивной исторической информации, включающей оценку потерь с обеих сторон. Отдельное внимание уделено личностям участников событий. Работа предназначена для широкого круга читателей, интересующихся военной историей.

Петр Евгеньевич Букейханов

Военное дело / Документальная литература
Мертвый след. Последний вояж «Лузитании»
Мертвый след. Последний вояж «Лузитании»

Эрик Ларсон – американский писатель, журналист, лауреат множества премий, автор популярных исторических книг. Среди них мировые бестселлеры: "В саду чудовищ. Любовь и террор в гитлеровском Берлине", "Буря «Исаак»", "Гром небесный" и "Дьявол в белом городе" (премия Эдгара По и номинация на премию "Золотой кинжал" за лучшее произведение нон-фикшн от Ассоциации детективных писателей). "Мертвый след" (2015) – захватывающий рассказ об одном из самых трагических событий Первой мировой войны – гибели "Лузитании", роскошного океанского лайнера, совершавшего в апреле 1915 года свой 201-й рейс из Нью-Йорка в Ливерпуль. Корабль был торпедирован германской субмариной U-20 7 мая 1915 года и затонул за 18 минут в 19 км от берегов Ирландии. Погибло 1198 человек из 1959 бывших на борту.

Эрик Ларсон

Документальная литература / Документальная литература / Публицистика / Историческая проза / Современная русская и зарубежная проза