Читаем Яжоўскія рукавіцы полностью

— Ну, расказвайце, як і за што сюды трапілі? — спытаў Міхась.

— Дайце ж чалавеку агледзецца,— не стрымаўся Красноў,— паспееце са сваімі роспытамі.

— Ды не, нічога, я ўжо аглядзеўся,— пасмялеў навічок.

— Калі так, то назавіцеся, хто вы і адкуль...

— Я — калгасны пастух з Тосненскага раёна, з вёскі Дзябуны, а калгас носіць імя таварыша Сталіна. Зваць мяне Эрві, а прозвішча Калелайнен,— гаварыў ён на ломанай рускай мове.

— Вы — фін?

— Фін. Наша вёска ўся фінская.

— Вас што, проста ад кароў узялі і сюды прывязлі? — спытаў Міхась.

— Не, з дому, ноччу. Спачатку завязлі ў Тосну, у раённае энкавэдэ. Там ёсць невялічкая свая турма. Патрымалі з тыдзень, колькі разоў павадзілі на допыты і — у Ленінград, у гэтыя знакамітыя «Крыжы», якія я ўсё жыццё баяўся як чорт ладану.

— І ў чым жа вас абвінавачваюць?

— Ах, маўчыце, у дробязі, але гэтую дробязь раздзьмулі..

— А іменна?

— Аблаяў калгасную карову рускім матам...

— За што ж вы яе?

— Забралася ў канюшыну, і я па-добраму ніяк не мог адтуль яе выправадзіць. Ну, і не ўтрымаўся ад брыдкіх слоў. А вакол жа людзі. Куды ад іх дзенешся? Вось хтосьці пачуў, напісаў данос — і будзь здароў. З-за каровы і «загараю» па турэмных камерах.

— Так вам і на следстве сказалі?

— Так і сказалі: «Чаму ты аблаяў калгасную, а не чыю-небудзь асабістую карову?» — «Дык я ж асабістых кароў не пасу».— «Гэта няважна, што не пасеш, а сутыкаешся ж з імі кожны дзень. Ды і сваю маеш, але не лаеш. Шкадуеш? Ты ненавідзіш калгасны лад. Зразумеў? Калі не, дык мы цябе даўно зразумелі. Ты вораг усяго калгаснага, а значыць, вораг і нашага народа!»

І потым той жа следчы сказаў, што мяне будуць судзіць за контррэвалюцыйную агітацыю па артыкуле 58, пункт 10. «І ўлепяць табе, як багатаму, дзесяць гадоў»,— сказаў ён на развітанне. Не ведаю, можа, тут разбяруцца і выпусцяць. Тут, па-мойму, следчыя разумнейшыя. Бо хто цяпер не лаецца рускім матам! Нават у следчых і ў тых з языка не сыходзіць. Пры гэтым яны яшчэ лепей за нас умеюць лаяцца.

— А білі вас там ці не? — спытаў Красноў.

— Іншых білі, а мяне не, бо я нічога не адмаўляў, акрамя таго, што ненавіджу савецкую ўладу і збіраюся ваяваць супраць яе.

— А вось тут могуць і біць.

— Я пастараюся, каб да гэтага не дайшло. Што прапануюць, тое і падпішу.

— А калі вам напішуць, што вы хацелі Смольны ўзарваць і Жданава забіць, вы таксама падпішаце?

— Не, такога не падпішу! Ды гэтага яны мне і не напішуць. Я не ленінградзец. Такое яны могуць пісаць вам, гараджанам.

— Ну што ж, пажывём — пабачым,— падвёў рысу Красноў.

— З вашай вёскі толькі вы трапілі за краты ці яшчэ хто? — зноў падключыўся Міхась.

— Чаму толькі я? Я там быў, можа, апошні. А першы трапіў калгасны старшыня, потым — два брыгадзіры і іншыя актывісты. З нас, мужчын, мала хто застаўся на свабодзе. Амаль усе «гасцююць» тут.


  Божы чалавек

Тры чалавекі ў камеры — самы раз. А тут праз пару дзён на парозе зноў стаіць новы чалавек: нібы недзе там развязаўся мяшок і іх рассоўваюць па адным у кожны куток. Гэта быў чалавек гадоў трыццаці пяці, бландзіністы. Ён раскланяўся, ветліва павітаўся са «старажыламі» і папрасіў дазволу прайсці ў дальні кут, што супраць шчытка. Паставіў сваю торбачку і штосьці пашаптаў сам сабе. На ўсе пытанні адказваў коратка, лаканічна, але шчыра. Звалі новага жыхара Кальвам Адамсанам, ён быў эстонец.

— Адкуль вас бог прынёс, малады чалавек? — звярнуўся да яго Карчоў.

— З горада Гдова былой Пскоўскай губерні.

— А чым займаліся там?

— Цясляр я і часткова сталяр. Дамы будуем брыгадай братоў і сясцёр.

— Няўжо ў вас столькі братоў і сясцёр, што цэлую брыгаду стварылі?

— Многа, толькі не тых, пра якіх вы думаеце. Братоў і сясцёр у Хрысце.

— Як гэта «ў Хрысце»? — нічога не разумеючы, пытаўся ў яго Карчоў.

— Евангелістаў, добры чалавек.

— Дык вы, значыць, сектант?

— Евангеліст,— паправіў яго Адамсан.

— Скажыце, калі ласка, Кальва, за што вас, святога чалавека, прывялі ў гэтыя апартаменты? — умяшаўся Міхась Асцёрскі.— Няхай мы, звычайныя людзі, маглі і награшыць, а вы ж заўсёды знаходзіцеся пад наглядам бога. Як жа гэта здарылася?

— Так богу захацелася, ён усё бачыць, і яму ўсё зразумела,— спакойна і ўпэўнена адказаў Адамсан.

— Няхай сабе богу і зразумела, а вам?

— Мне таксама. Так богу патрэбна.

— Ну, добра. Вось заўтра-паслязаўтра пачнуць вас мучыць допытамі, здзекавацца з вас... А ваш абаронца бог будзе глядзець абыякава ці рызыкне абараняць вас?

— Калі будуць мучыць, значыць, так усявышняму патрэбна. Ён сам, без нашай дапамогі і рассудзіць. Усё зробіць так, як трэба.

— Дарагі Адамсан,— умяшаўся Красноў,— вось вам, напрыклад, прапануюць падпісаць паперу, у якой напісана, што вы ўзначальвалі банду палітычных галаварэзаў, якая рыхтавала забойства членаў Палітбюро і збіралася ўзарваць Крэмль. А гэта значыць, што вам пагражае кара смерцю. Вы падпішаце яе?

— Падпішу, таму што гэта будзе ўзгоднена з самім госпадам богам.

— І не пабаіцёся смерці?

— Не, не пабаюся. Я буду жыць і там, на тым свеце, у раі. Так угодна будзе богу. А таму і не баюся...

— Смелы вы чалавек, але неразумны! — не стрымаўся качагар Карчоў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Океан вне закона. Работорговля, пиратство и контрабанда в нейтральных водах
Океан вне закона. Работорговля, пиратство и контрабанда в нейтральных водах

На нашей планете осталось мало неосвоенных территорий. Но, возможно, самые дикие и наименее изученные – это океаны мира. Слишком большие, чтобы их контролировать, и не имеющие четкого международного правового статуса огромные зоны нейтральных вод стали прибежищем разгула преступности.Работорговцы и контрабандисты, пираты и наемники, похитители затонувших судов и скупщики конфискованных товаров, бдительные защитники природы и неуловимые браконьеры, закованные в кандалы рабы и брошенные на произвол судьбы нелегальные пассажиры. С обитателями этого закрытого мира нас знакомит пулитцеровский лауреат Иэн Урбина, чьи опасные и бесстрашные журналистские расследования, зачастую в сотнях миль от берега, легли в основу книги. Через истории удивительного мужества и жестокости, выживания и трагедий автор показывает глобальную сеть криминала и насилия, опутывающую важнейшие для мировой экономики отрасли: рыболовецкую, нефтедобывающую, судоходную.

Иэн Урбина

Документальная литература / Документальная литература / Публицистика / Зарубежная публицистика / Документальное
Закон и беспорядок. Легендарный профайлер ФБР об изнанке своей профессии
Закон и беспорядок. Легендарный профайлер ФБР об изнанке своей профессии

Джон Дуглас – легендарный профайлер ФБР и прототип детектива Джека Кроуфорда в «Молчании ягнят». Никто лучше его не знает, как нужно вычислять и ловить особо опасных преступников и серийных убийц. Об этом он рассказал в своих книгах, ставших мировыми бестселлерами.Но после выхода на пенсию Джои Дуглас перестал быть связанным профессиональной этикой с правоохранительной системой США. Впервые и без купюр он говорит о том, как не нужно ловить убийц.Не боясь критиковать своих коллег, Дуглас описывает самые спорные дела, с которыми лично он сталкивался. Дела, где преступники остались на свободе, а невиновные люди отправились на электрический стул. А также то, как новаторские следственные методики позволили ему восстановить справедливость там, где это было возможно.В формате PDF A4 сохранен издательский макет книги.

Джон Дуглас , Марк Олшейкер

Биографии и Мемуары / Документальная литература / Публицистика / Психология и психотерапия / Юриспруденция
Поднять Россию с колен! Записки православного миссионера
Поднять Россию с колен! Записки православного миссионера

Андрей Вячеславович Кураев — протодиакон Русской Православной Церкви; профессор Московской духовной академии; писатель и публицист, проповедник и миссионер. Творчество и деятельность Андрея Кураева вызывают различные оценки: от наград за миссионерскую деятельность до обвинений в антисемитизме, в разжигании межэтнических и межрелигиозных конфликтов.В своей новой книге Андрей Кураев выступает с острой критикой сложных и острых проблем современного мироустройства, межнациональных и межрелигиозных отношений в нашей стране. Он не боится касаться «табуированных тем» — пишет о засилье мигрантов в русских городах, о нарастании исламского экстремизма, о непростой и противоречивой роли евреев в жизни России.Кураев касается, конечно, и положения православной Церкви в наше время, поведения священнослужителей и скандалов, связанных с ними. Автор имеет собственный взгляд на причины падения духовности России и предлагает пути укрепления духовных основ нашего общества.

Андрей Вячеславович Кураев , Андрей Кураев

Документальная литература / Публицистика / Прочая документальная литература / Документальное