Читаем Яжоўскія рукавіцы полностью

— Дакладна не ведаю. Чуў, што абодва не з проста радавых. Ціхі са свяшчэннаслужыцеляў, значыць, поп, а буйны — нейкі вучоны — фізік ці хімік, хто яго ведае. Адным словам, іх песенька ўжо спета...

Міхась і сам разумеў, што яго суседзі — гэта ўжо жывыя трупы. І падумаў: у кожнага, хто сюды трапіў, нейкі свой лёс, а ў ім свае павароты і зігзагі. І што цябе чакае заўтра, нават сёння — ніхто не ведае. Застаецца толькі цярпліва чакаць свайго — табе аднаму наканаванага. А ўжо як ты яго сустрэнеш — адолееш ці не выстаіш — шмат ад чаго залежыць...

Недзе ў сярэдзіне снежня, у сем гадзін раніцы, як звычайна, грымнулі запоры жалезных дзвярэй, і на парозе паказалася постаць канваіра-ахоўніка ў блакітнай фуражцы, які гучна і працягла спытаўся:

— Фа-ми-ли-е ва-ше?

— Асцёрскі Міхаіл Раманавіч,— з трывогай адказаў Міхась, які толькі распачаў свой сняданак.

— Збірайцеся з рэчамі!

— Пачакайце трошкі, дайце даснедаць,— папрасіўся Міхась.

— Там даснедаеце.

— Дзе?

— Самі ўбачыце,— буркнуў канваір.

Міхасю не трэба было збірацца, ён жыў па прымаўцы: голы збірайся — голы гатоў. Усе рэчы яго былі пры ім і на ім. А таму ён падняўся, паставіў на столік талерку з баландой, узяў у руку рэшту хлеба і накіраваўся да дзвярэй.

Праз пару мінут ён апынуўся ў маленькім пакойчыку першага паверха, які ўжо быў бітком набіты яго калегамі па няшчасці. Тут ён убачыў знаёмых па камеры 889: механіка Сестрарэцкага зброевага завода Сяргеева і студэнта універсітэта Паўла Лёсіка.

— Глядзі, Паўлуша, хто да нас прыбіўся — стараста 889! Ну, як справы, што новага? — распытваў Сяргееў.

— Жывы, значыць, усё добра, а падрабязна пра ўсё раскажу як-небудзь пасля,— адказаў Міхась і ўбачыў, што Лёсік смокча цыгарку. Не ўтрымаўся і папрасіў пакінуць яму хоць на пару зацяжак.

Той, зацягнуўшыся яшчэ раз, падаў яму недакурак. Міхась зацягнуўся некалькі разоў і тут жа адразу неяк захмялеў, сеў на падлогу: ногі зусім не трымалі яго.

— Што з табою? — спытаўся Лёсік.

— Нічога, гэта без прывычкі, даўно не глытаў гэтага дыму,— супакоіў яго Міхась і спытаўся ў Сяргеева: — Куды гэта нас рыхтуюць?

— Кажуць, у перасыльную, а пасля этапам у лагер, а ў які — толькі ім вядома.

— Што там новага ў 889-й? — не цярпелася Міхасю.

— Усё па-ранейшаму. Выходзяць, прыходзяць і зноў выходзяць і прыходзяць, як вада ў Няве,— тлумачыў Лёсік.— Памятаеце ваенрука Краснова і бухгалтара Смоліча?

— Як жа, добра памятаю. Іх, здаецца, перавялі кудысьці,— няўпэўнена гаварыў Міхась.

— Не перавялі, а, кажуць, шлёпнулі, як шпіёнаў. А нагаварыў на іх правакатар Шчокін, які ў камеры пеў рэвалюцыйныя песні і гаварыў, што яго расстраляюць. Памятаеце? Ён быў у нас на падсадцы, як пасля высветлілася.

— Во падлюка! — не стрымаўся Міхась.— Во поскудзь!


  Сустрэча на адлегласці

Не паспелі сябры па камеры пагаварыць, абмяняцца ўсімі навінамі, як пачулася каманда:

— Выходзьце па аднаму!

Іх вывелі ў двор турмы, дзе іх чакала машына. Ішоў снег, дзьмуў вецер, ляжалі высокія белыя гурбы. І калі яны апынуліся ў гэтай замеці, Міхасю раптам стала млосна, і ці то ад ветру, ці то ад слабасці ён паваліўся ў снег. Сябры дапамаглі яму падняцца і сесці ў машыну. А апрануты ён быў па-летняму: вельветавая куртка, тонкія штаны, без шапкі. На нагах — лёгкія сандалеты.

Машына ішла спачатку па набярэжнай, потым па Ліцейным мосце і далей па Валадарскім праспекце. Не даязджаючы метраў сто да Кірачнай, яна з-за нейкага затору спынілася разам з добрым дзесяткам іншых машын. І трэба ж было так здарыцца, што спынілася акурат супраць Міхасёвай кватэры з акном на праспект. Праз закратаванае акенца «чорнага ворана» ён убачыў акно сваёй кватэры, а за ім — о цуд! — убачыў, як яго жонка Таіса насіла на руках па пакоі маленькага сына! Ён глядзеў ва ўсе вочы на жонку пасля чатырохмесячнай разлукі і на сына, і з ім нешта адбывалася — слабасць разлівалася па ўсім целе, ён здрыгануўся.

— Што з табою, Асцёрскі? Ты пабялеў,— сказаў да яго Сяргееў, у якога ён сядзеў на каленях з-за таго, што не ўсім хапіла месца сесці.

— Вунь, бачыце, ходзіць па пакоі жанчына з дзіцем? Гэта мая жонка з сынам, якога я ніколі не бачыў. Ён нарадзіўся пасля майго арышту.

— Значыць, сустрэча ці спатканне на адлегласці,— задуменна сказаў Сяргееў.— Ну нічога, не бядуй, хутка ўбачыш іх і зблізку. Жыццё — хітрая штука: то апусціць, то зноў падыме. Усё яшчэ наперадзе.

— Не, Іван Сямёнавіч, наперадзе — туман і цемра. Жыццё наша дало трэшчыну, якую ўжо не залапіш,— сумна адказаў яму Міхась.

Сяргееў і сам ведаў, што гаворыць ён гэта для таго, каб суцешыць Міхася. Але гаварыць трэба было. На яго месцы любы, у тым ліку і Міхась, гаварыў бы тое ж самае.

Суцяшаў Міхася і Лёсік, і іншыя нявольнікі — усе, хто быў з ім побач у тым праклятым «чорным воране».

Пайшла машына, і ўсе змоўклі. Міхась таксама маўчаў.

А на вуліцы мяла мяцеліца, прыветліва свяціліся вокны жылых дамоў, навяваючы балючыя думкі.

«Як добра гэтым людзям, што жывуць сёння без «наморднікаў» і без ярлыкоў «ворага народа»!» — думаў Міхась, гледзячы на агеньчыкі ў вокнах дамоў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Океан вне закона. Работорговля, пиратство и контрабанда в нейтральных водах
Океан вне закона. Работорговля, пиратство и контрабанда в нейтральных водах

На нашей планете осталось мало неосвоенных территорий. Но, возможно, самые дикие и наименее изученные – это океаны мира. Слишком большие, чтобы их контролировать, и не имеющие четкого международного правового статуса огромные зоны нейтральных вод стали прибежищем разгула преступности.Работорговцы и контрабандисты, пираты и наемники, похитители затонувших судов и скупщики конфискованных товаров, бдительные защитники природы и неуловимые браконьеры, закованные в кандалы рабы и брошенные на произвол судьбы нелегальные пассажиры. С обитателями этого закрытого мира нас знакомит пулитцеровский лауреат Иэн Урбина, чьи опасные и бесстрашные журналистские расследования, зачастую в сотнях миль от берега, легли в основу книги. Через истории удивительного мужества и жестокости, выживания и трагедий автор показывает глобальную сеть криминала и насилия, опутывающую важнейшие для мировой экономики отрасли: рыболовецкую, нефтедобывающую, судоходную.

Иэн Урбина

Документальная литература / Документальная литература / Публицистика / Зарубежная публицистика / Документальное
Закон и беспорядок. Легендарный профайлер ФБР об изнанке своей профессии
Закон и беспорядок. Легендарный профайлер ФБР об изнанке своей профессии

Джон Дуглас – легендарный профайлер ФБР и прототип детектива Джека Кроуфорда в «Молчании ягнят». Никто лучше его не знает, как нужно вычислять и ловить особо опасных преступников и серийных убийц. Об этом он рассказал в своих книгах, ставших мировыми бестселлерами.Но после выхода на пенсию Джои Дуглас перестал быть связанным профессиональной этикой с правоохранительной системой США. Впервые и без купюр он говорит о том, как не нужно ловить убийц.Не боясь критиковать своих коллег, Дуглас описывает самые спорные дела, с которыми лично он сталкивался. Дела, где преступники остались на свободе, а невиновные люди отправились на электрический стул. А также то, как новаторские следственные методики позволили ему восстановить справедливость там, где это было возможно.В формате PDF A4 сохранен издательский макет книги.

Джон Дуглас , Марк Олшейкер

Биографии и Мемуары / Документальная литература / Публицистика / Психология и психотерапия / Юриспруденция
Поднять Россию с колен! Записки православного миссионера
Поднять Россию с колен! Записки православного миссионера

Андрей Вячеславович Кураев — протодиакон Русской Православной Церкви; профессор Московской духовной академии; писатель и публицист, проповедник и миссионер. Творчество и деятельность Андрея Кураева вызывают различные оценки: от наград за миссионерскую деятельность до обвинений в антисемитизме, в разжигании межэтнических и межрелигиозных конфликтов.В своей новой книге Андрей Кураев выступает с острой критикой сложных и острых проблем современного мироустройства, межнациональных и межрелигиозных отношений в нашей стране. Он не боится касаться «табуированных тем» — пишет о засилье мигрантов в русских городах, о нарастании исламского экстремизма, о непростой и противоречивой роли евреев в жизни России.Кураев касается, конечно, и положения православной Церкви в наше время, поведения священнослужителей и скандалов, связанных с ними. Автор имеет собственный взгляд на причины падения духовности России и предлагает пути укрепления духовных основ нашего общества.

Андрей Вячеславович Кураев , Андрей Кураев

Документальная литература / Публицистика / Прочая документальная литература / Документальное