Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I полностью

Звон суправаджаў брычку на ўсім яе шляху праз горад. Званіў Ян, званіў касцёл Базыліянаў, плакала святая Тарэса. І нават калі горад знік, вецер яшчэ часамі даносіў да вушэй юнакоў далёкае водгулле званоў. Званы плакалі.

Плакаць было чаго, хоць улады ў гэтым і не прызнаваліся, даючы загад аб імшы. Набліжаўся час расплаты за слепату, за саракагадовую ўпэўненасць у сваёй непераможнасці.

Першага красавіка саюзнікі засыпалі Адэсу бомбамі, разлілі па яе вуліцах, садах і прычалах мора агню. Чарнаморскі флот амаль адразу страціў ініцыятыву, а потым і зусім засеў у Севастопальскай бухце і быў патоплены.

…На поўдзень, дзе ваявалі, пайшло з сухадольскага наваколля зусім няшмат людзей, і ў тым ліку малады граф Ілля Хаданскі. Выйшла ў яго нечакана. Яшчэ напярэдадні не думаў, але тут прыехаў – па дарозе ў Севастопаль – у свой маёнтак Курылавічы васемнаццацігадовы прыгажун гусар Мішка Якубовіч, адзіны спадкаемца ўдовага бацькі, што нядаўна адышоў “у лона Аўраамле”. Шчаслівы спадкаемца, не спадзеючыся на лепшае ў той касталомцы, куды меў трапіць, загуляў з усёй самаадданасцю гвардзейца і пацягнуў з сабою Іллю. Равеснікі пачалі піць і сваволіць. Магілёўскія камеліі, жанчыны з не зусім прыстойнай вуліцы ў Сухадоле, корчмы, рэстарацыі, гасцяванні ў суседзяў, дзе было шмат моладзі, – нічога не прамінулі.

Насваволілі яны з Іллём вышэй меры. П’яныя намагаліся патрабаваць сатысфакцыю ў губернскага скарбніка (у таго была маладая палюбоўніца, і было вырашана, што няхай нават адзін з сяброў і наложыць галавою, дык затое другому будзе добра). Скарбнік пад маркай перагавораў аб дуэлі ледзь не здзейсніў падступны план: завабіць сяброў да сябе ў двор і там сіламі прыгонных адхвастаць абодвух, як марцэліных сабак. Сябры ледзь прабіліся на волю са зброяй у руках, а потым – у гневе на хамства і недалікатнасць скарбніка – абзывалі яго пашахонскім графам і з кампаніяй сяброў тры ночы запар ірвалі ля ягонага дома пятарды.

Потым, якраз на судны дзень, пусцілі ў сінагогу спайманую недзе саву, а дзверы моцна падперлі тоўстым калом.

Паліцмайстар спрабаваў быў сунімаць іх – яны, заплаціўшы задатак, прыслалі да яго на падвор’е труну, абабітую глазетам, і магільную пліту з гранітным крыжам, на якім было ўжо высечана ўсё, што трэба, акрамя года смерці. Паліцмайстар з гора запіў, а ўсе прынады склаў пад павець на сваім двары: усё дзешавей абышліся.

У Сухадоле разышліся. Была пільная патрэба выпіць з афіцэрамі на гаўптвахце. Узялі будынак абвахты, спаліўшы з надветранага боку пуд і чатыры фунты серы. Калі варта разбеглася – выцягнулі ачмурэлых калег з будыніны і ўмыкнулі іх у Курылавічы, дзе і пілі тры дні.

Там іх і заспеў Ісленьеў, што прыехаў у госці да Вежы, і, дачуўшыся пра свавольствы, паехаў сунімаць вісусаў. Прачухана даў надзвычайнага і параіў, калі не хочуць высылкі, кінуць хутчэй ідылічнае развітанне з “мілай радзімай” і ехаць далей. Ілля Хаданскі, якому ўсё роўна не было куды падзецца, пайшоў з Якубовічам добраахвотна змагацца за айчыну, веру і гасудара.

Тым усё і скончылася.

А Ісеньеў пасля непрыемнай гэтай размовы паехаў зноў у Вежу. Стары ўзрадаваўся.

Алесь сядзеў трохі ў іхняй кампаніі. Толькі тыя сядзелі за сталом, папівалі каву і віно, а ён залез у самы зручны куточак, палажыў сабе на калені “Дафніса і Хлою” (такія рэчы за апошні час пачалі цікавіць яго) і то слухаў, а то і чытаў.

А на вітражах вакол плылі дзівосныя птушкі, рыбы і крылатыя жанчыны. Яны свяціліся наскрозь, так, як ніколі не свецяцца звычайныя фарбы. Свяціліся гранатавым, жоўтым, апельсінавым колерам, як свецяцца на сонцы келіхі з віном.

– Прайдзісветы, – усміхаўся Вежа. – Ну што яны, скажыце вы мне, граф, зробяць з тымі французамі ды ангельцамі?

– Анічога, – румяны, як яблыка, твар графа за яснымі вачыма і свежымі зубамі быў грэблівы. – Што ў іхняй галаве, акрамя гэтай брыдоты з савою ды п’янкі.

– Ото і я кажу… Скажыце вы мне, хто тут мае рацыю, тыя, што ідуць біцца, ці тыя, што чакаюць?

Ісленьеў скасіўся на Алеся. Дзед зрабіў абуранае аблічча.

– Тут я і сам не ведаю, – сказаў граф, пагладжваючы сівыя бакенбарды. – Скажу толькі, што нас паб’юць усё адно, неадменна. Дрэнны, пусты чалавек добраахвотна пад кулі не пойдзе, пойдуць лепшыя і загінуць. А іх і без таго не густа.

– Б’юць, – сказаў дзед. – Ой, б’юць. Наторкалі нас носам.

– Гэта ўсе разумеюць. Дазволілі ім пад Еўпаторыяй высадзіць дэсант, такі плацдарм аддалі… І гэтае злашчаснае паражэнне ля Альмы… Што мяне здзіўляе, дык гэта тое, што, дальбог, няма чаго ім асабліва ганарыцца. Салдат наш – смелы, безадмоўны, разумны. Лепшы за іхніх па трываласці, цярплівасці, сіле. Ды і генералы ў іх не лепшыя. Гэты іхні Сент Арно, ён хто? Шулер у былым, акторык, з усімі дрэннымі рысамі гэтай прафесіі.

– Дык у чым жа справа?

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Иван Грозный
Иван Грозный

В знаменитой исторической трилогии известного русского писателя Валентина Ивановича Костылева (1884–1950) изображается государственная деятельность Грозного царя, освещенная идеей борьбы за единую Русь, за централизованное государство, за укрепление международного положения России.В нелегкое время выпало царствовать царю Ивану Васильевичу. В нелегкое время расцвела любовь пушкаря Андрея Чохова и красавицы Ольги. В нелегкое время жил весь русский народ, терзаемый внутренними смутами и войнами то на восточных, то на западных рубежах.Люто искоренял царь крамолу, карая виноватых, а порой задевая невиновных. С боями завоевывала себе Русь место среди других племен и народов. Грозными твердынями встали на берегах Балтики русские крепости, пали Казанское и Астраханское ханства, потеснились немецкие рыцари, и прислушались к голосу русского царя страны Европы и Азии.Содержание:Москва в походеМореНевская твердыня

Валентин Иванович Костылев

Историческая проза