Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I полностью

– А тое, што самы моцны салдат без хлеба, без зброі, без адпачынку, без… волі скора робіцца дохлай шкапай. І самая лепшая галава, калі на яе сто дурняў, нічога не можа. Нахімаў, бедалага, як пакутуе. Чалавек з мужнасцю, з любоўю да радзімы. А розная поскудзь, якую ўсё жыццё выхоўвалі ў спадзяванні на загад начальства, на старэйшага дзядзьку, – яны з яго пасмейваюцца. Знайшлі ў чалавека “загану”, “травіць” ён у моры, хоць і адмірал. Што зробіш, калі арганізм такі. Ён “травіць”, але з мосціка не сыдзе, справу да канца зробіць.

– Нельсан таксама “травіў”, – сказаў Алесь.

– Праўда? – узрадаваўся граф. – Ну, суцешыў!

– Я салдат, – пасля паўзы сказаў граф. – Я іду, куды мне загадваюць… Але па сваёй ахвоце я б туды не прасіўся.

– Чаму? – спытаў дзед.

– Кожны лішні чалавек – гэта адтэрміноўка канца.

– Горай, думаеш, не будзе? – спытаў Вежа.

– Горай быць не можа, – сказаў граф. – Хаця б таму, што кожнае новае цараванне спачатку на некалькі год адпускае гайкі, зарабляе сабе добрае імя.

– Каб потым зрабіцца яшчэ горшым. Чулі мы гэта.

– Але ж некалькі год, – сказаў Ісеньеў. – Гэта вельмі важна. І потым амаль абавязкова амністыя. Значыцца, тыя, хто жывыя яшчэ – вернуцца. І я сустрэнуся са сваёй маладосцю.

Вежа асцярожна падліў графу віна. Вусны старога сумна ўсміхаліся.

– Я сёння чуў прароцтва, – сказаў ён. – Прарочыў тут адзін лапатны Іерэмія: “Прасвішчуць яны Свістопаль”.

– Нічога дзіўнага. Саракагадовае дрэннае становішча ў арміі. Амаль трыццацігадовае замоўчванне агульнай прадажнасці, слабасці, жорсткасці да простых, рабства.

– Усё было добра, – падтакнуў Вежа. – Так ужо добра, што, выявілася, пораху не было. Умелі хадзіць на парадах і не ўмелі па гразі. Заганарыліся. Усю гісторыю думалі напалеонаўскім капіталам жыць…


XXVII


І зноў восень. Зноў гімназія. Зноў зіма з заснежанымі вербамі над Віліяй, з пахам бярозавых паленняў. Толькі цяпер Алесь жыў з Кірдуном і Логвінам. Было б зусім дрэнна, каб не “Братэрства чартапалоху і шыпшыны” ды не рэдкія, вельмі рэдкія, лісты ад Кастуся і яшчэ радзейшыя, стрыманыя і сухаватыя, цыдулкі ад Майкі. Улетку амаль не бачыліся: Раўбіч павёз дачку на кіслыя воды. А разлука і не ў такіх гадах рэдка вядзе да лепшага. Забываеш голас, жэсты, рысы і, урэшце, нават тое, што лепш за ўсё кажа аб сяброўстве: непадробленае адчуванне ўсяго чалавека побач з сабою. У яе, вядома, новыя знаёмыя, новыя людзі вакол, новыя думкі.

Гэта было балюча.

А потым зноў прыйшла вясна. Асеў наздраваты снег. Дзівосна сінела над горадам чысценькае, з рэдкімі імклівымі аблокамі неба. Аблокі імчаліся з-за гары, з-за кароткай, нібы назнарок абсечанай зверху, Гедымінавай вежы: два паверхі, на якіх прымасціўся і недарэчна, як жук-плывунец, махаў у паветры лапкамі аптычны тэлеграф. Перадаваў дрэнныя весткі. Увесь сакавік і ўвесь май цягнулася ўраганная бамбардзіроўка Севастопаля, не хапала зброі, гарнізон абяссілеў і трымаўся ледзь толькі не на цвёрдых людскіх душах – без дапамогі, без умацаванняў, без правіянту, без абозаў.

І яшчэ аб тым, што загінулі Істомін і Нахімаў, што ўлада над людзьмі ў руках тых, якія няздольны кіраваць нават сабой.

Усё часцей ля вітрын, дзе вывешвалі лісты-паведамленні з тэатра вайны, можна было пачуць хмурнае:

– Начальнічкі, трасца ім…

Галоўнага, на галаву якога трэба было клікаць трасцу, ужо не было. Бомбы падалі на дамы Севастопаля, магілы тысяч простых шчасцяў. Бомбы – увесь сакавік і май! – ірвалі паверхню бухты, магілу флоту. Але нават водгуле іх не даляцела да сабора ў далёкім паўночным горадзе, дзе ляжаў у магіле труп чалавека з грэнадзёрскім ростам і розумам абозніка.

…Настаўнік Гедымін пасля жалобнага набажэнства сабраў гімназістаў у вялікай халоднай аўле і доўгі час маўчаў, гладзячы свае бакенбарды. З разрэзу фалдаў форменнага сурдута тырчаў насавічок, які ён палічыў за лепшае выцягнуць загадзя, яшчэ перад пачаткам прамовы.

– Плакаць будзе зараз… Свідрыгайла, – як заўсёды, занадта голасна сказаў няўважлівы Грыма.

Бліжэйшыя шэрагі грымнулі смехам. І гэта было добра, бо заглушала сэнс Грымавых слоў. Гедыміна клікалі Свідрыгайлам за з’едлівасць і дробную зваднасць. Ці не зашмат гонару яму было ў ягоным сапраўдным прозвішчы. Сёй-той казаў, што і Свідрыгайлы яму замнога: крамольны князь меў хаця ўласную думку і не баяўся змагацца за яе, а гэты быў вернападданы з вернападданых і вечна ганарыўся тым, што ён “ісцінна рускі і ўсіх гэтых палячкоў, хахлоў-задрыпанцаў, жабнікаў, кілбаснікаў, жыдоў і іншых іншародцаў цярпець не можа”.

– Зноў Грыма?! – пагрозліва спытаў Гедымін.

І тады, разумеючы, што ў такі момант гнеў гэтай падлы можа каштаваць Усяславу тройкі за паводзіны, Пятрок Ясюкевіч узвысіў свой мілагучны, бы музычная скрынка зайграла, голас:

– Прабачце, пане настаўнік. Гэта я.

– Што такое? – бледна-блакітныя вочы Гедыміна дапытліва глядзелі ў нявінныя, шчырыя вочы Петрака.

Вочы ў Ясюкевіча не ўмелі хлусіць. Як бы ён ні сваволіў, яны былі простыя і сумленныя, гэтыя вочы. Такому хлопчыку магла б паверыць і пусціць яго ў дом нават самая багатая з касцельных дэвотак.

– Ну? – трохі больш мякка сказаў Гедымін.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Иван Грозный
Иван Грозный

В знаменитой исторической трилогии известного русского писателя Валентина Ивановича Костылева (1884–1950) изображается государственная деятельность Грозного царя, освещенная идеей борьбы за единую Русь, за централизованное государство, за укрепление международного положения России.В нелегкое время выпало царствовать царю Ивану Васильевичу. В нелегкое время расцвела любовь пушкаря Андрея Чохова и красавицы Ольги. В нелегкое время жил весь русский народ, терзаемый внутренними смутами и войнами то на восточных, то на западных рубежах.Люто искоренял царь крамолу, карая виноватых, а порой задевая невиновных. С боями завоевывала себе Русь место среди других племен и народов. Грозными твердынями встали на берегах Балтики русские крепости, пали Казанское и Астраханское ханства, потеснились немецкие рыцари, и прислушались к голосу русского царя страны Европы и Азии.Содержание:Москва в походеМореНевская твердыня

Валентин Иванович Костылев

Историческая проза