Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I полностью

Разам з крывёй з цела, здаецца, выцякала і смеласць. Яму стала страшна. Рана пачала гарэць. Затачыўшыся ў высокі чарот, як зацкаваны звер, ён чэрпаў далоняю карычневую ваду і паліваў рану, але яна балела ўсё мацней.

“Прападаць буду”, – падумаў ён.

Вадзяная курачка з'явілася блізка ля яго і цікаўна глядзела зусім без асцярогі.

Ён кінуў y яе жменю твані.

I тут яго ахапіла злосць. Ніхто не баяўся мужыкоў, нават вадзяныя куры. Натоўп дарослых людзей пабег ад дзесяцёх чалавек...

Ён ледзь не заплакаў ад крыўды, але злосць зрабіла яго мацнейшым, ён устаў і павалокся чаротам да далёкага Дняпра.

“A поп Васіль казаў, што ніводзін хрысціянін не будзе страляць y знак святога крыжа... A гэтыя стралялі...”

Злосць нарастала, і гэта давала яму змогу рухацца. Ён ішоў і ішоў на дрыготкіх нагах. Толькі б выжыць, ён ім тады пакажа...

Але як выжыць?

I тады ён успомніў, што ў Азярышчы жыве сваяк Цыпрук Лапата. Пэўна, ён і не ведае аб падзеях y Півошчах, можа, і ўратуе. Значыць, трэба праставаць на Дняпро, пастарацца пераплысці яго і схавацца ў Азярышчы.

У галаве ягонай усё часцей цямнела. Ён ішоў чаратамі, лугам і зноў чаратамі, падаючы ў карычневую гразь.

...Цыпрук Лапата, які затрымаўся на рацэ і плыў дадому, выпадкова заўважыў аблепленага гразёю чалавека, які плазаваў да вады. Чалавек поўз, a потым абмяк, стаў нерухомы. I, паспяшаўшы да яго, Лапата ледзь пазнаў сваяка.

Лапата ўжо ведаў пра падзеі ў Півошчах і таму не здзівіўся. Але ён разумеў і тое, чаго не разумеў паранены Корчак: уцекачоў будуць шукаць y сваякоў і знаёмых. I таму, перавёзшы ўначы сваяка цераз Дняпро і зрабіўшы яму ў хаце сякую-такую перавязку, ён, з дапамогаю сына, ускінуў яго на воз і выехаў з двара: вырашыў за ноч перавезці яго на млын жончынага дзядзькі, Грыня Паківача. Млын стаяў y лесе, за восем вёрст ад Загоршчыны.

Грынь ведаў травы і мог памагчы. Акрамя гэтага, была і яшчэ адна выгода: на Паківачоў млын людзі стараліся не ездзіць, бо ў гаспадара была незайздросная слава чараўніка і ведзьмара.

...Вёска спала, калі Лапата ехаў вуліцай. Толькі ў акенцы Кагутоў свяціўся агеньчык: сям'я дапозна працавала і цяпер, відаць, вячэрала.

Лапата дзякаваў богу, што вёска спіць. Але ён не быў бы такі спакойны, каб ведаў, пра што гаварылі Кагуты за вячэрай. A рашылі яны праз некалькі дзён ехаць на Паківачоў млын з першым збожжам, бо ў сваім, азярышчанскім, млыне было завозна.


X


Раніцай назаўтра госці раз'язджаліся. Праводзячы іх стрэламі з гармат, зноў бурчаў на Фельдбаўха Кірдун. I зноў Алесю даводзілася стаяць на тэрасе, аддаваць развітальныя паклоны.

Вось спыніўся перад ім Басак-Яроцкі. Спакойна глядзіць y вочы пастрыжнога сына наіўна-сінімі вачыма:

– Бывай, сынок... Будзе сумна – заязджай лісіц пастраляць... Кгм...

I дадае шэптам:

– A калі будзе цяжка, ды яшчэ, крый божа, знойдзецца вораг – помні: ёсць дзядзька Яроцкі, які ўмее трымаць пісталет.

– Дзякуй вам.

Пан Мнішак збіраецца ў дарогу. Глядзіць на Алеся разумнымі вачыма. Гэты не запрашае, гэтаму, уласна кажучы, няма куды і запрасіць.

– До відзэня, млоды пан.

– До відзэня, – чырванеючы, з жахлівым акцэнтам кажа Алесь.

Ён ніколі не наважыўся б на такое ўніжэнне, каб не жаданне зрабіць старому прыемнае.

...Віцэ-губернатар падыходзіць да яго, зусім не такі румяны і свежы, як учора, хаця стараецца трымаць гонар.

– Бывайце, князь! Старайцеся быць вартым сынам Расіі. Многа вам дадзена – многа з вас і чакаецца.

“Трымайся проста, будзь ласкавы, будзь велічны, стары ваяка, але гэта ты гаварыў y далоні незразумелыя і страшныя словы, і я цяпер невыразна адчуваю, якія прорвы, якія безнадзейна мёртвыя пустэчы за кожным спакойным дарослым тварам, які адчай за кожнай паспяховай кар'ерай.

Але я не пакажу табе гэтага. У мяне таксама няма нічога, акрамя магіл. Так мяне вучылі”.

Едуць Хаданскія. Паблажлівая ўсмешка старога графа, занадта ласкавая, каб ёй можна было шчыра верыць. A Ілля нічога сабе звярок. Так і не сышліся бліжэй.

Хлопчык праводзіць вачыма кожную сям'ю, быццам яна знікае навекі, і не ведае, што ўсё гэта – ніці таго кіліма, які яму давядзецца ткаць усё жыццё, доўгім ці кароткім яно будзе. Некаторая нітá будзе ісці амаль суцэльным фонам, шэра-зялёным, як дажджлівы панядзелак. Некаторая сустрэнецца палоскай, вузкай, на дзень працы. Некаторая прамільгне чырвонай адзінай нітачкай, але праз усё жыццё.

Людзі прыйшлі – людзі і знікаюць. I яму здаецца, што знікаюць назаўсёды.

I Майка з Мсціславам сёння таксама знікнуць.

A вось накіроўваецца да сходаў лічба “20”, браты Таркайлы.

– Бывай, князь, – басам кажа Іван. – Глядзі, Тодар, які хлопец расце. Сапраўдны прыдняпроўскі лыцар. Як вырасце – лепей з ім не звязвайцеся, розныя там англічане ды туркі. Дасць – лужына застанецца. Го-го-го-гык!

Тодар кіславата ўсміхаецца. A Іван басіць далей:

– Наш... Наш... Прыязджай, брат, да мяне – ажаню. Мы такога героя нейкім сушаным рыбам і панюхаць не дамо...

Ах, выбірайцеся ж вы хутчэй з вашым лыцарствам. Бо Майка і Мсціслаў таксама паедуць.

Бацька вядзе да карэты старую Клейну, a за ёю ідуць Ядзечка і Янка.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Иван Грозный
Иван Грозный

В знаменитой исторической трилогии известного русского писателя Валентина Ивановича Костылева (1884–1950) изображается государственная деятельность Грозного царя, освещенная идеей борьбы за единую Русь, за централизованное государство, за укрепление международного положения России.В нелегкое время выпало царствовать царю Ивану Васильевичу. В нелегкое время расцвела любовь пушкаря Андрея Чохова и красавицы Ольги. В нелегкое время жил весь русский народ, терзаемый внутренними смутами и войнами то на восточных, то на западных рубежах.Люто искоренял царь крамолу, карая виноватых, а порой задевая невиновных. С боями завоевывала себе Русь место среди других племен и народов. Грозными твердынями встали на берегах Балтики русские крепости, пали Казанское и Астраханское ханства, потеснились немецкие рыцари, и прислушались к голосу русского царя страны Европы и Азии.Содержание:Москва в походеМореНевская твердыня

Валентин Иванович Костылев

Историческая проза