Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I полностью

– Бывай, бэйбас, – кажа старая. – Ты глядзі ў мяне. Ранавата пачынаеш банвінавіць ды ферлакурыць.

– Дзякуй вам, мілы Алесік. Усё было добра, – сумна, зусім без дакору, кажа Ядзечка. – Вы толькі не забывайце... нас: мяне, і маму... і Янку.

– Бывайце, Ядзечка...

Вось ужо і Раўбічы выходзяць з дзвярэй. Раўбічы! A за імі паедзе Мсціслаў.

Жоўчна-прыгожы твар Раўбіча сур'ёзны. Халодныя, з пашыранымі зрэнкамі, страшныя і ўсё ж нечым прыцягальныя вочы зноў ловяць позірк хлопца, выпрабоўваюць, забіраюцца павольна на самае дно душы.

– Бывай, свет ясны, – з нечаканай цеплынёй кажа ён.

– Бывайце, любая Майка.

– Бывайце, любы Алесь.

– Ці... здаволены вы?

– Le plus beau bal, que j’ai vu de longtemps[45], – адказвае за яе важны, як прыдворны, Франс.

A яна не адказала, толькі кіўнула галавой.

– Майка... Праз некалькі дзён я запрашу Кагутоў. Мне вельмі хацелася б... Мы паедзем глядзець руіны старога замка. Я запрашаю Мсціслава і... вас.

Майка паводзіць галавою без асаблівага энтузіязму. I гэта такое нечаканае гора, што нават сэрца падае кудысь.

– Міхаліна, – сурова кажа Раўбіч. – Падзякуй гаспадару. I пацалуйцеся, як добрыя дзеці.

– Дзякуй вам, Алесь, – кажа яна. – Бывайце.

Яна набліжае да яго тварык, дакранаецца нерухомымі вуснамі да яго шчакі і падае яму руку.

I ў гэты момант ён адчувае ў далоні нешта. Ён няспрытна сціскае далонь і глядзіць на Майку.

Пайшлі. Усё. Алесь ідзе ў дом, спакойна – бо на вачах усіх – перасякае залу, a потым... Потым шалёна бяжыць па сходах на хоры, a адтуль, вінтавымі сходамі, на антрэсолі другога паверха, a потым, прыстаўной лесвіцай, на адкрытую вежку.

Ён яшчэ раз хоча ўбачыць павозку, якая вязе яе.

...Брычка аддалялася. Рабізна сонечных плям скакала па ёй, па конях, па людзях, якіх нельга ўжо было адрозніць адзін ад аднаго. Усё знікла, і на дарозе больш нічога не было.

Тады ён успомніў пра рэч, якую трымаў y руцэ, і разняў кулак. На далоні ляжаў дзіцячы жалезны медальён, зроблены амаль y той жа манеры, што і бранзалет старога Раўбіча. Маленькі медальён са стылізаванай шыпшынай і коннікам.

Ён раскрыў яго і ўбачыў пасмачку попельных, з залацінай, валасоў і згорнутую паперку.

На паперцы было некалькі слоў з лацінскіх і французскіх літар. Некалькі нязграбных, відаць з вялікімі разважаннямі, напісаных слоў. I гэта не здзівіла яго, бо гэтага не рабіў ніхто, бо словы былі спробай напісаць... па-мужыцку.

I ён з удзячнасцю, з нейкай раптоўнай надзеяй разабраў:

“Kab nie zabywaw. Pryiazdjai”.


XI


Ён расплюшчыў вочы, і з цёмнага мора трызнення пачалі выплываць цьмяныя, але ўстойлівыя вобразы.

Перш за ўсё пасмы траў, што растуць уніз сухімі кветкамі. A карані іх на дрэве. Ах, як баліць цела! Яно зусім чужое: рукі і ногі свае і не свае, цяжкія, як свінец, і бязважкія, блізкія, вось тут, і вельмі-вельмі далёкія.

Што гэта за травы? Ага, гэта яны не растуць, гэта яны проста вісяць уніз сухімі кветкамі, прывязаныя да лат. Гэта, напэўна, нейкі імшанік, але які?

Вось цені нейкіх галоў на сцяне з бярвенняў. Адна мужчынская, другая, відаць, нейкай жанчыны. Сілы няма, каб павярнуць сваю галаву і глянуць на гэтыя галовы, ад якіх кладуцца цені.

I чаму тут гарыць святло, калі за сцяною дзень? Вядома, дзень, бо ён чуе спеў дзённых птушак. Каб была ноч – крычаў бы вадзяны бугай. Дзе гэта ён крычаў надоечы? На якіх паплавах? I што там было?

...Успомніў! Яны стралялі. Зяхаў стары Губа... A потым была тая вадзяная курачка і бясконцы, нясцерпны шлях...

Раптам з яго горла вырваўся такі страшны крык, што ён спалохаўся за тых, чые цені адпачывалі на сцяне. Але палохаўся ён дарэмна, бо страшна гэта было толькі яму: толькі здрыгануліся пальцы ног ды з вуснаў вылецеў бязгучны віск, – тыя не заўважылі і не пачулі.

Зразумеўшы гэта, ён y адчаі паспрабаваў сказаць слова, самае лёгкае слова, бо перад вачыма былі шпары ў сцяне і тое, што паміж бярвенняў:

– Мо-ох... о-ох...

– Стогне, – пачуўся жаночы голас.

Нехта цёмны і вялікі схіліўся над ім, і адразу ён адчуў y вуснах шурпаты край глінянай конаўкі.

– Глыні шалянцу, мужык, – сурова сказала жанчына, – гэта табе на карысць... A слабы ж ты які...

Яснела ў вачах. Так, гэта быў імшанік для пчаліных калод, цяпер пусты, і ў ім гарэў каганец, хаця за сцяной быў дзень, і плюхала недзе вада, так мерна, як на млыне.

Вось ужо ногі і рукі сталі не далёкія, a бадай зусім блізкія. I з'явілася змога нават павярнуць галаву.

Прычыненыя дзверы. Дзённы прамень коса падае з ix, i ў промені шыза і вясёлкава клубіцца дым, пераліваецца, наплывае адным завітком на другі. I так усё вышэй, вышэй.

Дым цягнецца ад кучкі смалякоў, на якіх стаіць гаршчок, ды яшчэ ад люлькі ў мужчыны, што сядзіць ля дзвярэй. Што за мужчына? Увесь y белым – значыць, мужык. Твар сухі і амаль безбароды, вусы рэдкія. A вочы пранізлівыя, жоўта-бурштынавыя, бы ў коршака, спайманага ў сіло. Калі падыдуць людзі, ён глядзіць на іх непрымірыма, з той вышэйшай пакорай лёсу, якая бывае ў звяроў і драпежных птушак, якія разумеюць, што ўжо нічога не зробіш.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Иван Грозный
Иван Грозный

В знаменитой исторической трилогии известного русского писателя Валентина Ивановича Костылева (1884–1950) изображается государственная деятельность Грозного царя, освещенная идеей борьбы за единую Русь, за централизованное государство, за укрепление международного положения России.В нелегкое время выпало царствовать царю Ивану Васильевичу. В нелегкое время расцвела любовь пушкаря Андрея Чохова и красавицы Ольги. В нелегкое время жил весь русский народ, терзаемый внутренними смутами и войнами то на восточных, то на западных рубежах.Люто искоренял царь крамолу, карая виноватых, а порой задевая невиновных. С боями завоевывала себе Русь место среди других племен и народов. Грозными твердынями встали на берегах Балтики русские крепости, пали Казанское и Астраханское ханства, потеснились немецкие рыцари, и прислушались к голосу русского царя страны Европы и Азии.Содержание:Москва в походеМореНевская твердыня

Валентин Иванович Костылев

Историческая проза