Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I полностью

Ён, неяк адразу і да канца, зразумеў, што цяпер яму ніколі не есці хлеба, які падыходзіў y роднай дзяжы. Не есці ні ў хаце матчынай, ні ў сваёй хаце. Маці памерла, яе ніколі ўжо не ўбачыць. A ў сваёй...

– Грынь, – спытаў ён, – што ў Півошчах?

Паківачу стала весялей, – хлопец цікавіўся нечым, значыць, будзе жыць.

– У Півошчах зажывошчы, – сказаў ён. – Зажываюць над мужыкамі. Праўда, нікога не ўзялі, віцэ-губернатар абараніў. Таго-сяго адхвасталі за мэндлікі, ды і ўсё.

– Чаму так... абышлося?

– Кроера сам губернатар, Гамалея, пазваў y Maгілёў. Далі, відаць, прачуханá, бо вярнуўся злосны як сабака. Ягонаму фурману губернатарскі лёкай казаў за тытунцом, што на пана Канстанціна крычалі... Сам крычаў... Маўляў, з самага пачатку трэба было казаць, што згону плаціць не можаце... Злосны прыехаў Кроер... Заспяваеце вы цяпер, півошчынцы...

Паківач змоўк.

– Што пра мяне... кажуць?

– Пра цябе... Гм... Твае справы, брат, дрэнныя... Аднаму табе давядзецца расхлёбваць кашу за ўсіх. Я ж кажу, што вы не руя, a чарада. Ты збег, можа, нават забіты, цябе няма – твой і адказ. Ды і татары паказалі, што ты вілы кінуў, што з цябе пачалося... Ды і заядлы: крычаў, каб не ўцякалі.

Так, ён ведаў гэта і сам. Ён кідаў вілы, але ён не хацеў папасці. Які ж гэта спрытны мужык не пацэліць, калі захоча? Але апраўдвацца няма рацыі. Не павераць. Не захочуць паверыць. Таму што яны ніколі не нюхалі дзяжы, a значыць, y іхніх жылах цякла іншая кроў. Дзе крыві ні лыжкі, там праўды ні крышкі... Маці, калі была маладая, часам ціхутка спявала ўначы на прызбе. Месяц, такі поўны, выплываў над садам, і яна спявала:

Ой, за-а лесам, за пралес-ам

З’а-л’а-т’ая дз’я-а-а-ажа...

Потым яна ўжо не спявала... I хто б яшчэ сказаў на месяц: залатая дзяжа? Тыя не маглі. Ваўкі, якія стралялі. A з ваўкамі – па-воўчы... A значыць, ніколі яму ўжо не давядзецца жыць ля сваёй дзяжы.

– Ты – не таго, – быццам апраўдваючыся, сказаў Грынь Паківач... – Ты не бойся. Ніхто не выдасць... Вылечым... Пажывеш ды і пойдзеш y скіты, на Ветку... Там збеглых многа. Стараверы не выдадуць, бо лічаць, што ўлада – ад д'ябла. Пераправяць яшчэ далей... Аж на Кержанец... Так жа яно век і цягнуцца людзі: нашы – туды, a іхнія – да нас.

Корчак маўчаў доўга.

– Не, – сказаў ён урэшце. – Я не пайду... Тут мая зямля... Мой хлеб... Я не павінен пакідаць яго.

– Глядзі, – сказаў Грынь. – Можаш і тут, пакуль не дазналіся.

Яны маўчалі. Адзін пасмоктваў распаленую люлечку. Другі ляжаў з заплюшчанымі вачыма і думаў. Раптам цемра пад яго апушчанымі веямі ўспыхнула гарачым залаціста-чырвоным святлом, і ён здагадаўся: нехта адчыніў дзверы ў імшанік. Ён усведаміў гэта, але не ўзняў павек. Усё адно ён не можа пакуль што абараніцца, і, калі гэта прыйшлі па яго, ён не будзе глядзець на іх. Хай возьмуць такога. Ён так і памрэ з заплюшчанымі вачыма.

...A Грынь павярнуўся і ўбачыў y дзвярах Міхала Кагута, a за яго спіною твары Кандрата і Андрэя. Усе глядзелі проста на распрасцёртую постаць. Толькі Міхал глядзеў змрочна, a блізнюкі – здзіўлена.

Грынь устаў насустрач, ледзь не выпхнуў ix i зачыніў за сабою дзверы. Ён злаваў на сябе: варон лавіў, старая макітра, a пялёхканне млына прыглушыла колы завознікаў.

– Ну? – змрочна спытаў Грынь.

– У нашым завозна, – сказаў Міхал. – Дык мы да цябе.

– Хадзем.

Увесь час, пакуль цягнуўся памол, завознікі і млынар не абмовіліся і словам, моўчкі цягалі мяхі, моўчкі засыпалі, моўчкі пускалі ваду.

Грукат, значна больш гучны, чым раней, даляцеў і ў імшанік і супакоіў Корчака: значыць, не па яго.

A людзі ля млына не глядзелі адзін на аднаго. Ды і што было Кагутам да млынара? Млынар як млынар. Значна цікавейшы быў старадаўні млын, вузкая стужка адзінай дарожкі, якая вяла да яго і якой яны прыехалі, невялічкі ставок з лілеямі і драмучыя лясныя нетры вакол яго.

Як не цікавіцца? Ставок такі цікавы, раўнюткі. Страха млына зялёная ад моху. I латок увесь аксамітна-зялёны. I шкельцы зялёныя. A ствалы баравых дрэў зусім мядзяныя, бо сонца схіляецца. Зусім мядзяныя, быццам тысячы велічэзных змеяў-мядзянак сталі на хвасты. A над стаўком таўчэ мак камашня, таксама зусім залатая ад сонца. Вось і глядзі сабе, чалавеча. I нічога ты не бачыў, і нічога ты не чуў... Еш боршч з грыбамі, a язык трымай за зубамі... Хто моўча, y таго дума не воўча... М-ня... Вось яно, значыцца, і так, ці ведаеце вы...

I толькі калі Міхал ужо адсыпаў Паківачу належныя гарцы, a дзеці адышлі да воза, млынар ціха спытаў y Кагута:

– Бачыў?

– Не бачыў, – змрочна сказаў Міхал. – I дзеці не бачылі.

Дзікаватыя светла-сінія і бурштыновыя, як y коршака, вочы сустрэліся на хвіліну і зноў разышліся. Але Паківачу гэтага было мала. Яму трэба было ведаць, ці правільна зрабіў ён, Паківач.

– A каб y каго другога ўбачыў?

– I ўхваляў бы, і не ўхваляў, – з мужыцкай хітрасцю сказаў Кагут. – Я, брат, ніколі нікому нічога ніякага...

– ...Ну, a калі што якое?

– Ну, a калі што якое, дык што ж тут такое, яно ўжо...

– Ну, a калі што якое? – настойваў Паківач.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Иван Грозный
Иван Грозный

В знаменитой исторической трилогии известного русского писателя Валентина Ивановича Костылева (1884–1950) изображается государственная деятельность Грозного царя, освещенная идеей борьбы за единую Русь, за централизованное государство, за укрепление международного положения России.В нелегкое время выпало царствовать царю Ивану Васильевичу. В нелегкое время расцвела любовь пушкаря Андрея Чохова и красавицы Ольги. В нелегкое время жил весь русский народ, терзаемый внутренними смутами и войнами то на восточных, то на западных рубежах.Люто искоренял царь крамолу, карая виноватых, а порой задевая невиновных. С боями завоевывала себе Русь место среди других племен и народов. Грозными твердынями встали на берегах Балтики русские крепости, пали Казанское и Астраханское ханства, потеснились немецкие рыцари, и прислушались к голосу русского царя страны Европы и Азии.Содержание:Москва в походеМореНевская твердыня

Валентин Иванович Костылев

Историческая проза