Бог гадамi сядзеў i нюхаў,А пасля сказаў сабе Юр’ю:“Многа дыму да нас далятае,Вельмi мала шчырай малiтвы.Твой народ па Дняпры i далей.Што рабiць з тваiм удзелам, Юры?”I сказаў яму Юры-пераможца:“Ты пашлi на зямлю Мiколу.Ён з сялян, ён добра рассудзiць”.Грозна бог свае бровы нахмурыў:“Добра ведаю я людзей вясковых,Вечна яны скардзяцца, ныюць,Хiтрасцю ж аплятуць i чорта.Я пашлю з Мiколам Касьяна.Ён з паноў, ён другое заўважыць”.Цiха Юры адказвае богу:“Знаецца Касьян з нячыстай сiлай,Сэрца злоснае ў твайго Касьяна”.
Дзед перастаў граць. Толькi голас, засмучаны і журботны, вельмi цiха вёў песню.
Бог салдата свайго не паслухаў,Даў загад Мiколу i Касьяну.Вось абодва спусцiлiся з небаI пайшлi па сёлах i вёсках.Быў Мiкола ў кужэльнай свiтцы,А Касьян у парчы залацiстай.
Струны раптам так застагналi, што стала страшна. Гэта былi ўсё тыя ж чатыры-пяць нот, але, здаецца, большай роспачы i болю не было яшчэ на зямлi.
Ходзяць, ходзяць. Ад болю i жалюУ Мiколы заходзiцца сэрца:Панства горш за цароў турэцкiх,Басурманы не так лютуюць...
Алесь нясмела ўзняў вейкi i ўбачыў, што пальцы малога Юрася, сцiснутыя ў кулачкi, аж збялелi на суглобах. Убачыў жорсткi вялiкi рот Паўла. Ён i сам адчуваў, што ў яго перарывiста ўздымаюцца грудзi i гарачыя робяцца шчокi...
Раззлаваўся нарэшце Мiкола:“Хопiць iх шкадаваць, сыраядцаў.Пойдзем, браде Касьяне на неба, –Хай заб’е iх бог блiскавiцай”.Адказаў Касьян чорнавалосы:“До, Мiкола, пароць гарачку.Хлопы лепшых паноў не варты,П’юць гарэлку, бярвеннi крадуць,На мяжы б’юцъ вiламi брата.Кожны заслужыў свайго пана.А калi паноў паб’еш маланкай –Хто тады нам храмы збудуе?Хто тады нам ладан запалiць?Здохнем з голаду, дурань, на небе”.
На нейкi асаблiва ганарысты i жорсткi твар дзеда падалi апошнiя праменнi сонца. Цiха гулi струны, прыглушаныя рукой. А голас з жорсткага рабiўся мяккi i спеўны:
Пакiваў Мікола галавою,I пайшлi яны моўчкi на неба...Вечар крадзецца над зямлёю,Недзе у пупrчы ваўкi завылi.Чуе у дрэвах хрыпы Мiкола,Чуе ён няпэўныя рухi.
Янька з круглымі ад жаху вачыма забiлася памiж плячом дзеда i сцяной, i дзед толькi на адно iмгненне адарваўся ад струн, каб накiнуць ёй на плечы крысо дзiравай свiткi. Алесь убачыў гэта i сцiснуў далонямi скронi, так шкада яму стала сябе i ўсiх.
“Хто такi? – спытаў Касьян Мiколу. –Цi не мiшка, баранi нас божа?”“Не, не Мiшка, – проста кабыла”, –Адказаў Мiкола спакойна...Памiж хвояў стаiць кабыла, –Не кабыла, а здань без цела.Страшна рэбры стырчаць, як латыЗ абадранай страхi сялянскай.Карак збiты, бяльмо на воку...I... жарэбiцца тая кабыла!
Голас дзеда сарваўся.
Пацягнулася да святога,Як дзiцёнак хворы, зiрнула:“Можа, гэты мне дапаможа?”Стаў Мiкола, макаўку пачухаў:“Брат Касьян, давай дапаможам”.Тут, як чорт, Касьян раззлаваўся:“Гэтай падле найлепей здохнуць,Чым цягаць барану i бярвеннiДы жывiцца гнiлою саломай.Канавал я, цi што, нарэшце?Хочаш – пэцкай мужыцкiя рукі.Я прыйду на неба незайманым,Чыстым стану прад божыя вочы”.