Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I полностью

І пачаў цэліцца. Мёртва ляжала роўнядзь глыбокай, спакойнай і празрыстай вады. І тут Алесь заўважыў, што руля дзедавай стрэльбы няўхільна і цвёрда апускаецца і цяпер глядзіць проста ў ваду, у якой нерухома стаяць адбіткі чорных скал і белы кружок каменя-мішэні.

– Куды вы? – спытаў Алесь.

Замест адказу стары націснуў курок. Так і ёсць, ніжэй, бо пырснула вада. Але адначасова – Алесь аж здзівіўся – ад каменя паляцелі аскепкі. Другі стрэл. Трэці. Чацвёрты. Тое самае.

– Табе трэба навучыцца, – сказаў дзед. – Я цэлюся ў адбітак на вадзе, а куля трапляе ў сапраўдную цэль, рыкашэтам, адскочыўшы ад паверхні[59].

– Нашто гэта? – здзівіўся Алесь.

– А на тое, што той дрэнны стралок, хто добра страляе толькі ўдзень. Вучыся страляць і ўначы. У сутонні ты часта не бачыш ворага, які ідзе другім берагам, а адбітак добра бачыш. Клікні, а потым страляй.

У невялікі разрыў лістоты Алесь убачыў над паркам – і вышэй за ўсё вакол – узгорак з голай верхавінай, а на ім нешта ружова-аранжавае, узнесенае проста ў неба сваімі каланадамі.

– Храм сонца, – сказаў дзед. – Ён даўжэй за ўсё наваколле бачыць сонца. Але туды мы не пойдзем. Там магіла майго лепшага каня. Звалі яго – Эол. Ды толькі ўсе яго дзеці і ўнукі не тое. Быццам ён усю смеласць за адзін свой век пражыў.

– Можа, не ведалі, як за Тромба ўзяцца?

– Можа, і так... Хочаш – сабе вазьмі. I... да стрэлаў усё ж прывучы...

– Не ведаю. Калі ж я за гэта вазьмуся? – суха запытаў Алесь.

Князь моўчкі ішоў побач з унукам. Вусны яго былі спакойныя, твар, як заўсёды, абыякавы. І ніхто не ведаў, не мог бы ўбачыць, што ад самага здарэння з Тромбам у душы князя спявала радасць.

“Мой... Горды, крыўды недаруе... Не сынаў, не Кроеравай крыві... Мой”.

А ўголас сказаў абыякава:

– Ну глядзі, як хочаш... Там, за Жараліцай, бярозавы гай... Там, бліжэй да дому, таксама над рачулкай, мой тэатр... Ну, а зараз пойдзем вячэраць, потым будзем глядзець трагедыю. Ты ніколі не бачыў тэатра?

У Алеся моцна закалацілася сэрца. Аб тэатры яму расказвалі. Бацька і маці бачылі тэатр шмат разоў, у вялікіх гарадах: у Магілёве, Вільні, Пецярбургу.

– Трэба толькі хутчэй... бо... заўтра ж мне рана ехаць.

– Ты заўтра не паедзеш, – сказаў стары.

– Чаму гэта? – Алесю адразу ўспомніўся звычай князя замыкаць коней. – Мне трэба.

– Калі трэба, то добра, – абыякава адказаў князь. – Але справа перш за ўсё... Заўтра трэба яшчэ пакоі агледзець, карцінны павільён. І самае галоўнае – сакратар мой на тыдзень з'ехаў жаніцца; чужым мае справы давяраць нельга, і я думаў, ты здолееш мне памагчы. Почырк у цябе добры?

– Дрэнны.

– Тым лепш... Цярпець не магу людзей з гожым почыркам... Ды ўрэшце, што я... Ты ж мне памагчы не можаш.

– У чым?

– Ды я, ці ведаеш, так бы мовіць... складаю “Запіску аб уладах... зямных і нябесных. Вопыт... разважання нявернападданага... аб вернападданых”.

Ніхто на свеце не мог бы заўважыць, што князь дурэе, такі сухі быў тон.

– Гэта цікава, – ветліва сказаў Алесь.

– Ну вось. Я думаў, ты здолеў бы мяне выручыць... дні на – гм! – чатыры... Я ведаю, табе будзе сумна са мною. Але справа ёсць справа. Тры гадзіны на дзень – ёй. У астатні час – што хочаш...

Князь абмахнуўся хустачкай, непрыкметна прыціскаючы яе да вуснаў, яму не хапала цярплівасці.

– І яшчэ, – хлусіў ён. – Цяпер пойдуць дні рэпетыцый. Трэба праглядзець увесь рэпертуар гэтага года. Заўтра ідзе “Федра”. Паслязаўтра опера – “Чароўная флейта” і яшчэ нешта накшталт дадатка да яе, “Мятлушкі весняй ночы”, гэта балет. На наступны вечар павінен ісці “Дубіна, палескі разбойнік, або Дзівосы закінутага млына”, потым “Сід”, “Рычард Трэці”, або Гісторыя аб тым, як зладзей кароль утапіў брата ў бочцы з мальвазіяй і забіў... Ну, словам, доўга. Яшчэ пяць піэс.

Князь назнарок прыбавіў да назвы славутай трагедыі доўгую тыраду, каб было цікавей. Потым дадаў:

– Урэшце, як хочаш... Калі табе пільна трэба ў Загоршчыну, я не буду цябе трымаць. Заўтра ж загадаю асядлаць тваю кабылку – і едзь.

Алесева сэрца разрывалася паміж гонарам і магчымасцю паглядзець усё, чаго ён яшчэ не бачыў. Гонар, урэшце, не так і мучыў цяпер, бо тон князя змяніўся і з сухавата-здзеклівага стаў амаль міралюбным. І хлопец уздыхнуў:

– Я думаю... Бацькі даруюць мне, калі даведаюцца, што я астаўся.

Князь зрабіў выгляд, што лічыць па пальцах.

– Сёння... “Федра”... “Флейта”... так... Ого, чатырнаццаць дзён! Пэўна, ты столькі не вытрываеш... Ды і мне... Ах-ах! Вось няўдача якая! Але вернецца сакратар – будзе лягчэй. І абяцаю табе пасля двух тыдняў – рабі што хочаш... А хочаш – і раней...

– Я думаю... я здолею застацца на столькі. Трэба ж памагчы...

“Ах, чорт, – думаў князь, – ах, які стрыгунок горды!.. Ну, я ўжо цябе закілзаю, калі спатрэбіцца... Гэта ж падумаць, колькі ён мяне прымушае вакол сябе скакаць!..”

За сталом акрамя іх сядзела яшчэ жанчына год пад сорак, відаць, тая самая, якую даязджачы Карп, не заўважыўшы Алеся, назваў калісь “апошняй метрэскай” пана.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Иван Грозный
Иван Грозный

В знаменитой исторической трилогии известного русского писателя Валентина Ивановича Костылева (1884–1950) изображается государственная деятельность Грозного царя, освещенная идеей борьбы за единую Русь, за централизованное государство, за укрепление международного положения России.В нелегкое время выпало царствовать царю Ивану Васильевичу. В нелегкое время расцвела любовь пушкаря Андрея Чохова и красавицы Ольги. В нелегкое время жил весь русский народ, терзаемый внутренними смутами и войнами то на восточных, то на западных рубежах.Люто искоренял царь крамолу, карая виноватых, а порой задевая невиновных. С боями завоевывала себе Русь место среди других племен и народов. Грозными твердынями встали на берегах Балтики русские крепости, пали Казанское и Астраханское ханства, потеснились немецкие рыцари, и прислушались к голосу русского царя страны Европы и Азии.Содержание:Москва в походеМореНевская твердыня

Валентин Иванович Костылев

Историческая проза