Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I полностью

У слове “метрэска” было нешта таемна-нядобрае, але – дзіва! – Алесь адразу і думаць аб гэтым забыў, як толькі ўбачыў “метрэску” на свае вочы. Такі спакой быў у яе рухах, такой прыгажосцю свяціўся гэты добры, бяздумны твар. Толькі падумалася, як гэта добра, што яна такая простая.

– Пад’ешце, бацюхна, удосталь, – нараспеў сказала яна замест малітвы. – І вы, князюхна, ешце без сумнення.

Князь выпіў зялёную чарку – яна загайдалася на стале круглым донцам, зусім як Іванька-ўстанька, – і закусіў рыжыкамі свежага засолу.

– Ал-ле, – сказаў ён. – Хрыстос па душы басанож прайшоў. Чуеш, Еўфрасіння Глебавічна? Мы сёння ў тэатр ідзём... да дзяўчат.

Скоса глядзеў хітрым вокам.

– То і добра, – з усмешкай сказала яна. – Тады я ўжо загадаю, каб вам святочны ўбор падрыхтавалі. Дзяўчаты любяць, калі кавалеры добра апранутыя.

– Пойдзем, можа, разам, Еўфрасіння Глебавічна?

– Што ты, бацюхна! – узняла яна рукі. – Грэх такі! Дый страшна. Людзі нажамі рэжуцца. Пярун грыміць. А я навальніцы баюся.

Князь паціснуў плячыма.

...У будынку тэатра панавала паўцемра: рэдка-рэдка дзе бясконцыя калідоры асвятляліся свечкамі ў жырандолях.

Фае з мармуровымі бюстамі і статуямі муз пахнула парфумай і яшчэ чымсьці таемным. Праз дзверы была відна цёмная зала, заслона, асветленая знізу і таму як жывая, чуліся гукі скрыпак.

Рыхтавалася ў цемры і незнаёмых водарах нейкая таемнасць, бо ўсё больш напружана гучалі, а потым раптам змоўклі скрыпкі і віяланчэлі. І гэта звалася “Гарыслава і Людамір”.

Узнялася заслона. За ёю ляжаў “старажытны Магілёў” з храмамі і каланадамі. І гэта цягнулася метраў на пяцьдзесят, такой глыбіні была сцэна. А далей, ужо намаляваны, узвышаўся гарадскі мур і за ім – Дняпро, падобны на мора. На сцэне стаялі воіны і аб нечым спрачаліся, размахваючы мячамі. І так прыгожа яны гаварылі вершам, што да горада набліжаецца вораг – войска на чале з князем Людамірам. А дачка магілёўскага князя, Гарыслава, усе апошнія дні сумная і плача.

І ўсё ж Алесь чакаў чагосьці яшчэ лепшага.

...На сцэну, у доўгім зіхоткім плашчы, выйшла дзяўчына год васемнаццаці. У яе было бледнае аблічча з вялізнымі вачыма. Яны былі большыя, чым ва ўсіх людзей на зямлі...

Алесь не ведаў, што ён прысутнічае пры дзіве, вялікім нават на фоне гэтага добрага тэатра, на фоне выключнай для прыгонных iгры іншых. Ён проста адчуў, як ад першых гукаў яе голасу мурашкі прабеглі па спіне.


А ноч ідзе, і коцяцца сузор’і,

Як безліч караблёў у цёмным моры,

Чужынскіх караблёў. Ах, бачу, бачу я:

Яна плыве сюды, пагібель ўжо мая!


Няроўныя, то добрыя, то жахліва бяздарныя словы – гэта не мела ўжо значэння... Яны былі з яе вуснаў, і гэтая дзяўчына ў сваім зіхоткім плашчы была вышэйшая за ўсіх астатніх.

Ветрам дыхала са сцэны, такім ветрам, што валасы на галаве ўставалі дыба.

Была бітва. Страшна і безупынна грукатаў гром. Білі маланкі, асвятляючы на сцэне гаротную постаць.

А дзед скоса глядзеў на ўнука, на бледны твар, на рукі, што ўчапіліся ў аксаміт бар'ера, і толькі ківаў галавою.

...Білі грымоты. А за мурамі ішла бітва. І Людамір, якога ён яшчэ не бачыў, але ведаў, што ён харошы, часова адступіў. А потым было іхняе патаемнае спатканне. А потым звіваўся, як чарвяк, расказваючы аб здрадзе, і шыпеў, як змей, перад магілёўскім князем агідны дружыннік Шчур.

У цёмнай зале нечакана звонка, перарывіста ад крыўды і абурэння, выбухнуў дзіцячы голас:

Як жа табе не сорамна?! Дрэнны ты! Злы чалавек!

Акцёры страпянуліся.

І тут... Яна забылася і глянула на яго. Князь з прыкрасці крэкнуў, вырашыў адзначыць гэты недахоп.

– Яна паглядзела на мяне, – шэптам сказаў Алесь. – Паглядзе-ела.

Крык Алеся, здавалася, прымусіў яе граць яшчэ лепей. У рысах аблічча быў смяротны боль. А голас зрываўся, нясцерпна сціскала сэрца.


О рабства страшнае! О лёс мой люты!

Гарчэй за смерць кайданныя пакуты!

Згасай, згасай у клетцы залатой

Нікому непатрэбнай сіратой.

Кайданы рабства на руках, як змеі,

А за мурамі цёплы ветрык вее.

А за мурамі свет! Сады! Палі!


Голас яе ўпаў, і тут стары князь адчуў, як затрэслася ад рыданняў цельца побач з ім.

– Хлопчык мой!.. Гэта ж выдумка! Хочаш яна прыйдзе і суцешыць цябе?

– Не! Не! – і невядома было, ці ён не хоча, каб яго суцяшалі, ці проста не верыць, што гэта выдумка.

Высакародны Людамір, даведаўшыся аб пакутах каханай, з'явіўся ў горад, пакінуўшы флот, каб вызваліць яе або падзяліць яе лёс. Абаіх разрывалі страсці: любоў да радзімы і каханне.

Закаханыя стаялі на кастрах з бярвенняў, якія вось-вось павінны былі запалаць.


О любы мой, прыйшла гадзіна скону!


Зыркія языкі полымя ахапілі яе. А над полымем ззялі яе вочы.

...Дзед сам занёс яго ў пакой побач са сваім, сам, разам з Глебавічнай, распрануў яго.

Алесь ляжаў, бяссонна гледзячы на агеньчык начніка. Спаць ён не мог. Што ж рабіць потым?.. Як жыць без гэтага? Ён скончыць памагаць дзеду і стане непатрэбны яму. І тады зноў... бачыць яго раз на год, як бацькі.

Праз якую гадзіну ён пачуў у калідоры голас дзеда, які канчаў настаўляць кухара:

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Иван Грозный
Иван Грозный

В знаменитой исторической трилогии известного русского писателя Валентина Ивановича Костылева (1884–1950) изображается государственная деятельность Грозного царя, освещенная идеей борьбы за единую Русь, за централизованное государство, за укрепление международного положения России.В нелегкое время выпало царствовать царю Ивану Васильевичу. В нелегкое время расцвела любовь пушкаря Андрея Чохова и красавицы Ольги. В нелегкое время жил весь русский народ, терзаемый внутренними смутами и войнами то на восточных, то на западных рубежах.Люто искоренял царь крамолу, карая виноватых, а порой задевая невиновных. С боями завоевывала себе Русь место среди других племен и народов. Грозными твердынями встали на берегах Балтики русские крепости, пали Казанское и Астраханское ханства, потеснились немецкие рыцари, и прислушались к голосу русского царя страны Европы и Азии.Содержание:Москва в походеМореНевская твердыня

Валентин Иванович Костылев

Историческая проза