Шоцік
. Хто гэта можа ведаць?.. Але ён вельмі ласкавы быў да яе. Мяккі. Мяркую так... Канечне, каханне...Марыя
. Я ведаю гэтага чалавека. Ён жыў у доме маёй маці пад прозвішчам Макарэвіча. Яго імя – Кастусь Каліноўскі.... Ён...Гогель
... вярхоўны ваявода Беларусі і Літвы.Шалгуноў
. Вы не шкадуеце маці?Марыя
. Я не шкадую сябе.Шалгуноў
. Ён – мой вораг. Вораг маёй вялікай імперыі, цара, маёй радзімы. Я шчаслівы, што ён тут. Але ці ведаеце вы, што падпісалі яму і вашай маці смяротны прысуд?.. Мая справа падрыхтаваць для яго шыбеніцу. Але як вы маглі дапамагчы мне ў гэтым, нізкая вы жанчына?Марыя
. Кастусь...Кастусь
. Што табе, жанчына?Марыя
. Кастусь... Кастусь.Кастусь
. Ідзі з богам.Шоцік
Шалгуноў
. Святы ідыёт.Кастусь
. Ідзі з богам. Каб табе было лягчэй – ведай: я сапраўды любіў, люблю і буду любіць яе да канца. Недалёкага канца. Але я не казаў ёй аб гэтым... Да мінулай ночы... Магчыма, гэта для цябе занадта жорст кая аплявуха. Але з ёю табе будзе лягчэй.Марыя
. Даруй мне, даруй!Шалгуноў
. Адвядзіце і гэтага.Шоцік
. Даруйце, пан... Каліноўскі. Я не хацеў.Кастусь
. Жыві шчасліва, Ігнась.Гогель
Кастусь
. Як вам не сорамна, паручнік?Гогель
. Ці не хочаце вы сказаць, што дзейнічалі адзін?Кастусь
. Чаму адзін? У мяне былі сябры. Лянгевіч, Тышка, Стасякевіч, Далеўскі, Серакоўскі... і іншыя.Гогель
. Менавіта “былі”. Ніводнага з гэтых людзей не засталося ў жывых.Кастусь
Шалгуноў
. Жадаеце пакінуць след? Не дапаможа. Архіў – гэта магіла. Шмат вы ведаеце пра Пугачова?Кастусь
. Скора адкрыюцца ўсе магілы. Нават магілы папер.Шалгуноў
. Я... загадаю даць вам паперу.Кастусь
. Вось і ўсё. Мёртвы аб мёртвых – не больш.Шалгуноў
. Паспрабуйце ўсё ж не стаць мёртвым. Гэта лёгка.Кастусь
. Мяне выхоўвалі ў тых правілах, што грамадзянская адкрытасць з’яўляецца дабрачыннасцю, а шпіёнства апаганьвае чалавека.Шалгуноў
. Я вас... паважаю. Пашкадуйце сябе.Гогель
. Вы тупы, вузкі артадокс. Фанатык, які лічыць, што ягоныя мужыкі дараслі да парламента са сваімі мазніцамі, нераспрацаванай гаворкай і бруднымі, як каровы, бабамі. Сярод усіх колераў вы адрозніваеце толькі чорны і белы. Пакінь вам зямлю – вы заб’яце і блакітны, і аранжавы...Кастусь
. Вы дрэнна ведаеце фізіку, паручнік. Каб вы скончылі... хаця чатыры класы гімназіі – вы б ведалі, што ўсю радасць, усю шматкаляровасць свету складае адзін колер, белы. I гэта мы. А вы, чорны колер, вы нават не колер. Вы – проста адсутнасць святла, смярдзючая чорная яма і гразь.Шалгуноў
Кастусь
. Уяўляю.Шалгуноў
Кастусь
. Ведаю. I мне страшна. Але пачуццё ўласнай годнасці і месца, якое я займаў, не дазваляюць мне рабіць іначай.КАРЦІНА ТРЫНАЦЦАТАЯ
Тызенгаўзен
. Вы мяне слухаць?Кастусь
. Нашто? Я і так усё ведаю... Барабаньце хутчэй вашу екценню, калі без гэтага нельга, пан загадчык над катамі, і пасля плывіце адсюль. Дальбог, у мяне ёсць больш важныя заняткі, чым сузіраць вашу остзейскую парсуну.Тызенгаўзен