Караліна!
Ты мне – дождж яснавокі над полем і борам,
Без цябе я ні дыхаць, ні жыць не магу.
Ты мне сонца і зоры,
Ты мне – цёплае мора,
Ты мне ветрык, што з майскай лістотай гаворыць,
Ты мне – зорныя іскры на мурагу.
Караліна
. Устань, хлопчык мой. Устань, яркае сонца маё.Кастусь
. Стрымаць... не магу... Я пятнаццаць год не плакаў...Караліна
. Рвуцца, як дождж вясной? Бедны...Кастусь
. Буду з табой вельмі верны, вельмі пяшчотны.Караліна
. Ведаю... нашто ты так мучыўся?.. Нашто, калі няма нічога на свеце, чаго б я не зрабіла, каб табе было светла жыць? Калі ўся т вая пакута – вось яна. Знішчы. Адкінь з дарогі... Застанься... Спі ціха...Нашто, калі ўсё адно ахвяраваць? Учора. Сёння. Заўтра. Заўсёды.
Кастусь
. Паўсюль – ты. Спявае жаўрук – і гэта твой смех... Стронг б’е ў патоку – і гэта твой гнеў. Вясёлка гарыць у расе – і гэта калі ты смяешся праз слёзы. Уся ты, з усім, стала нада мной – як святло нябёс... як радзіма.Караліна
. Кажы.Кастусь
. Я блытаю вашы імёны. Успомню – радзіма – і прад вачымаКараліна
. Вельмі буду цябе кахаць.Кастусь
. Усё жыццё... як рака, над якой ніколі не бывае сонца. I вось... Мне здаецца, я ўліваюся ў цябе. З усіх пустынь, праз якія я працякаў... Нарэшце... Як рака ў акіян...Караліна
. Не хачу...Яневіч
. Яны?Чортаў Бацька
. Але...Яневіч
. Матка боска... Дзякуй табе, божа... Ёсць ты на зямлі.Кастусь
. Хто там?Яневіч
. Я... я рада за вас... за сябе...Кастусь
. Калі думаеш, што больш узрадавана, чым я, то памыляешся.Чортаў Бацька
. То, можа, ўжо разам і мяне?Кастусь
. Давай і ты... Дав-вай, стары, любы...Яневіч
. Хлапчына...Кастусь
. А што, грэх? Мне на дзесяць год менш. Мне шаснаццаць. Я кахаю!Караліна
Кастусь
.Яневіч
. Кватэра ёсць. На Георгіеўскім. Хадзем па рамізніка, Караліна.Кастусь
. Стой... Ты не знікнеш?Караліна
. Я вярнуся праз гадзіну. I нікуды, ніколі больш не пайду.Кастусь
. I тады я скажу... Я тады ўсё, усё табе скажу.Караліна
. I я... я табе скажу потым.Кастусь
. Ты, брат , у тй бок глядзець не смей.Пусціце зоры ў мой пакой шырокі!
Пусці ў пакой сузор’і, чалавек!
Нічога не палохайся. Пад сонцам