Лосеў
. У кожнага ёсць ворагі... Толькі высакародны іх не заўважае. Няўжо вы думаеце, што я, напрыклад, аддаў бы заваяванае мною месца без барацьбы?.. Нават больш вартаму яго...Вітаўт
. То – вы...Лосеў
. О-ой, друг... Падумайце над прычынай, чаму вас піхаюць у небяспечныя месцы, як цар Давід – Урыю... Ну, там зразумела, жонка Урыі спадабалася цару... А вы?А можа, і сапраўды жанчына. Вы ж малады, прыгожы, адважны... словам, небяспечны.
Вітаўт
осеў
.Вітаўт
. Мы не кар’ерысты.Лосеў
. Рэвалюцыя – адна з самых хуткіх кар’ер. Няхай за кошт рызыкі... I раптам – побач мацнейшая фігура...Вітаўт
. Н-не...Лосеў
Вітаўт
. Не хлусіце на высакародных людзей.Лосеў
. Крый божа. Я ж і не пытаюся імён... Не скажаце. Не з тых... Скончым допыт... Толькі ў пратакол запішу.Вітаўт
. Не! Не! Не!Лосеў
. І-мя?!Вітаўт
. Я ненавіджу! Я заўсёды ненавідзеў яго!Лосеў
. І-мя-а!Вітаўт
. Жыў пад прозвішчам Макарэвіча. Цяпер? Здаецца... Ві-т а-жэ-нец.Лосеў
. Імя!Вітаўт
. Жыве ў Свентаянскіх мурах.Лосеў
. Імя.Вітаўт
. Кастусь Каліноўскі.АКТ ТРЭЦІ
КАРЦІНА АДЗІНАЦЦАТАЯ
Кастусь
. Ціха ў цябе. А я за два крокі, а шум.Марцявічус
. Чаму сапраўды ціха?Кастусь
. Былы універсітэт . Мікалай яго закрыў. I абсерваторыя пасля пажару не працуе.Марцявічус
. Такая безліч залаў – і на замку...Кастусь
. То і добра. Табе тут бяспечна, хоць “Бітву” танцуй.Марцявічус
. Не кажы... Быццам людзі вымерлі на зямлі... Нават зоры – непатрэбны... Нібы паўсюль пустыня, адзін я жывы.Кастусь
. Яны гэтага і хочуць, пустыні... Дай ім волю – яны нас назаўжды ад зор адвадзяць.Маеш рацыю: пустыня... Адвучылі на зоры глядзець... Час такі...
Чортаў Бацька
. А будзе іншы час?Кастусь
. Павінен быць.Марцявічус
Чортаў Бацька
. Ёсць там людзі?Кастусь
. Ніхто не ведае. Можа, і ёсць.Марцявічус
. Цікава, ці так дрэнна яны жывуць, як мы тут, на зямлі.Кастусь
. Напэўна, не. Так дрэнна, як мы, людзі жыць не павінны... Караліна нешта спазняецца...Вось пачнеш ты храпці, а Мураш пачуе. Ты, Бронюс, не храпі... Баюся за яе...
Марцявічус
. Вакол яны, сволачы. Абклалі.Кастусь
. Нічога. Будзе час: яны будуць усярэдзіне, а мы – вакол.Марцявічус
. А пакуль нам як выйсця няма.Кастусь
. Ёсць.Марцявічус
. А калі ў падвал?Кастусь
. I над падвалам – неба...