Вітаўт
Кастусь
. Разнастайны чалавек... I цесля... Калок аднойчы зачасаў. I скончылася – страшна. Хіба што не мараплаўца... Вітаўт , што з табой?Вітаўт
. Мараплаўца... I каламутнае яно, тое мора, у якім плаваеш. Плывец ты – нічога. Толькі замест залатога ветразя ў цябе – ануча. Чужым зрабіў нам мора. Не ведаю, з якой прычыны. Са славалюбства?Кастусь
. Я не адмірал. Я грабу дзень і ноч, ратуючы карабель. У мяне ад напругі – кроў з-пад пазногцяў. Ты гэтага хочаш?Вітаўт
. Адмірал... хамаў...Кастусь
. За сябе я не крыўдую... хаця я любіў цябе...Досыць аб гэтым.
Вітаўт
. Не, не досыць... Ты чаму мяне да вялікай справы не дапускаеш?! Чаму?Кастусь
. Ты ўдзельнічаў. У многіх.Вітаўт
. Ах, справы... Тэрарыст , экспрапрыят ар, трасца, хвароба... А мне змыць, змыць з сябе трэба...Кастусь
Караліна
. А хто?Кастусь
. Ён...Вітаўт
. Туды? Дзе развал?Кастусь
. Больш цяжкай працы няма... Не ўпэўнены – не едзь.Вітаўт
. Вось... Вось яе... Толькі яе...Кастусь
. I ўлічы, там сапраўды цяжка.Вітаўт
. Зробім... Не ўсё ж ты ды другія... Мы таксама не шапкай боршч ямо, не ў нерат узімку хутаемся, не нагою нос выбіваем...Кастусь
. Едзь. Марыш аб славе? Законна для тваіх год. Хочаш небяспекі? Таксама. Працаваць хочаш? Працуй. Вось табе Міншчына. Рабі там што хочаш. Але каб праз месяц быў стальны парадак. Не зробіш – адкажаш. Будзем ведаць: крыкі твае – шчанюкоў віск. Зробіш – вось табе твая слава і памяць у пакаленнях.Яневіч
. Не! Агойтайся, Кастусь! Нельга!Кастусь
. Чаму?Яневіч
. Панства яго! Сённяшняя яго выхадка...Кастусь
. Ён заўсёды быў смелы...I ён зразумее сваю няслушнасць. Усім нам іншай дарогі няма: або перамога, або пятля... Мяне ён не абразіць, Юзэфа. I потым, ён хлопец з хворым сумленнем, яму сапраўды трэба верыць у сябе...Яневіч
. Нішто сабе гусь! Ну і ну! Яму дзевятнадцаць, табе – дваццаць пяць, а ты за яго не разумнейшы...Кастусь
. Чаго гэта я гусь, цётка Юзэфа?Яневіч
. А тое... Не любоў галоўнае ў ім. Зайздрасць!Кастусь
. Рэўнасць, цётка... Рэўнасць да кат аржнай працы... Хай працуе.Я н е в і ч
. Не вер!Кастусь
. Ён – чалавек. Я не магу не верыць чалавеку.
Вітаўт
. Дзякуй... Кастусь.Арсень
. Позна ўжо. Нам – час.Яневіч
. Ідзіце... Я вас – выведу.Караліна
. Ты добра падумаў?Кастусь
. Трэба рат аваць чалавека... Як яно радзее, кола сяброў... АлеСкажы мне, сланечнік... Ты мне з самага таго дня не гаварыла.
Караліна
. Што?Кастусь
. Ты ведаеш, што...Караліна
. Люблю... Беларусь.Кастусь
. То ўзаемна... узаемна.КАРЦІНА ДЗЕСЯТАЯ
Вітаўт
. Вы нічога ў мяне не знайшлі... Я пратэстую супраць арышту!Лосеў
.Вітаўт
. Я – гэта неЛосеў
. У вас – як ва ўсіх – дзве нагі... Цалкам прыдатныя, каб мераць камеру...Вітаўт
. Без здзекаў!.. Я вам – не хлопчык!Лосеў
. Гм... Магчыма... А я вось здзіўляўся, нашто арыштавалі такое дзіця?.. Дурасць!.. Што яно магло небяспечнага нарабіць у сваім узросце?Вітаўт
Лосеў
. Таму што, калі ідзе звычайная праверка, невінаваты не шукае чорнага ходу з кафэ. Чаму б гэта?Вітаўт
. У вас жа прынцып: вінават ага і дурань пакарае. Ты невінаватага пакарай – вось у чым сапраўдная дзяржаўная веліч.Лосеў
. I тое праўда... Прымітыўна – па ўзросту, – але ўмееце думаць. Глядзіце вы! Можа, вы сапраўды большая асоба, чым я меркаваў?Вітаўт
. I што?