Кастусь
. Сачыніцель папулярных баек, з камітэта адказны таварыш, паважаны Арсенька Станевіч...Арсень
. Чаго табе?Кастусь
. Маніфест аб зямлі, які вы адрэдагавалі, на-дру-ка-ва-ны... вось... Трыста экземпляраў на Міншчыну...Чортаў Бацька
Арсень
. Добра.Кастусь
. Як пячаць?Арсень
. Зараз скажу. Будзе – хоць падарожныя фельд’егерам адмячай.Кастусь
Арсень
. Змоўч, чапяла.Чортаў Бацька
. Сапраўды, як дзіця малое.Караліна
Яневіч
. Вершамі жартуе.Арсень
. Знайшоў час жартаваць...Кастусь
. Лягчэй вам стане, калі я плакаць буду? Жартуйце, хлопцы, жартуйце... Каб не вершы, не жарты – ета ж проста нам усім перавешацца трэба было б... самім... не чакаючы мураўёўскай ласкі... От, пэўна, узрадаваўся б!Караліна
. Каліна, не трэба...Кастусь
. Сонца з месяцам ззяе на небе. На зямлі – адно толькі сонца. Каралінай яно завецца... Подлых змоўшчыкаў святлом сагравае.Яневіч
Кастусь
. Я, матулечка, усё помню... Я – не з тых, што забываюць...Рыгнецца ім яшчэ за жыўцом закапаных, за дзярмо на святых магілах... Адальюцца кошцы мышчыны слёзкі... I не дзярмом – крывёю. Вось
яно як.I таму працаваць, хлопцы, працаваць.
Дзіва штуцэры. Адвязём на Слонімшчыну.
Марцявічус
. Згода.Кастусь
. А тыя няхай зэльвенцы возьмуць.Яневіч
. Ф-фу-у. Удружыў ты мне, Кастусь, дружок, гэтым магазінам... Бабы прыходзяць дурныя, як курыцы.Кастусь
. Гаспадыня моднага салона, найяснейшая пані Яневіч, пацярпіце дзянёк, калі ласка, накіруем мы вас у Варшаву: аднаўляць з “чырвонымі” сувязь.Яневіч
. Праўда?Кастусь
. I “чырвоныя” ў Варшаве – праўда. I паездка – праўда... Караліна!Караліна
. Што?Кастусь
. Добра ты гукі вымаўляеш.Караліна
. Ну...Кастусь
. Імператар Аляксандр другі, вялікі князь Самагіцкі, гасудар і вялікі князь Абдорскі і Кандзійскі, наследнік Нарвежскі, Дзітмарсенскі і прочая і прочая зволілі прыняць катэгарычны імператыў графа Мураўёва, вялікага князя Самаедскага, гасудара Шыбеніцкай зямлі, Лобных месцаў і прочая – аб разгроме і рэпрэсіях.Караліна
. Нашто?Кастусь
. Каб падкласці іх пад трон начальніка мінскага акцыза.Чортаў Бацька
. Хай узрываецца.Марцявічус
. О, выбуховая моц беларускага вольнага слова!.. Гекзаметрам загаварыў.Караліна
. Сур’ёзна.Кастусь
. Дрэнна...Яневіч
. Зноў... Адны гускі ды аслы ходзяць...Караліна
. Я зраблю.Кастусь
. Ведаю...Марцявічус
. Даўно пара...Яневіч
Вітаўт
. Свае. Трэба.Кастусь
. Ах-х, вось яшчэ не было... Вітаўт!..Вітаўт
. Ну-у!.. В-ведаеш! Табе ўнаравіць... як графскаму сабаку... Табе што, жыццё сваё – капейка?.. Я прыйшоў, каб вы-ра-та-ваць яго... Мала гэтага?.. Зразумеў? I ўсё! I досыць!Кастусь
. Зразумеў... Але гэта канспіратыўная кватэра. Я магу памерці – камітэт павінен жыць...Вітаўт
. То і памрэш...Марыя
. Пан Макарэвіч... Не трэба яго... Я ў адчай прыйшла, пакуль яго адшукала... Горад аббегала...Кастусь
. Спакойна, Марыя. Што такое?Марыя
. Надвячоркам зайшла суседка... Прасіла не выдаваць... Па сакрэту сказала, што ўжо ва ўсіх на тым баку вуліцы правяралі дамавыя кнігі, што заўтра будуць у астатніх... У нас... Я пайшла да мадам Салье...Чортаў Бацька
. М-маем.Арсень
. Значыць, табе нельга вяртацца на Антокаль, Кастусь.