Аляксандр
. I Пушкін пісаў вершы. Гэта – як хвароба.Лосеў
. Ён піша, вядома, куды горш.Мураўёў
. Але кожны нумар яго газеты – выбух. Перадайце гэта...Аляксандр
Мураўёў
. Дзякуй вам... гасудар!Аляксандр
. I злавіце, злавіце гэтага чалавека... Знішчыце гэты зброд... Павялічце ўдвая штат Лосева.Мураўёў
. Я – зраблю.Лосеў
. Вы зробіце, ваша сіяцельства.Мураўёў
. Іх мала знішчыць. Іх трэба яшчэ і прынізіць. Мёртвыя – жывуць.Лосеў.
Віленскі камендант скардзіўся: на полі, дзе хаваюць пакараных смерцю, – маўклівыя маніфестацыі... Магілы мы раўняем. I ўсё адно, кожны дзень стаяць людзі ў чорным. Моўчкі стаяць. Не плачуць... Страляць?Мураўёў
. Нашто? Прост а зрабіце ім фізічна немагчымымі гэтыя наведванні.Лосеў
. Як?Мураўёў
. Ну... хаця б ачысціце за ноч усе прыбіральні Вільні і заліце гэтыя магілы слоем... Дастаткова чвэрць сажня... Прабачце, ваша вялікасць.Лосеў
. Ваша вялікасць...Мураўёў
. Нявіннасць не дазваляе? А гэта лепш чым кулі. Статак не хоча быць смешным.Аляксандр
. Ён ведае людзей, Лосеў. Трэба ўгноіць Заходні край для будучага пасеву.Задайце... задайце ім.
КАРЦІНА ВОСЬМАЯ
Салдат
. Дзевятую капаем.Юнген
. Пэўна, досыць, па дваццаць шэсць на яму. Капец.Салдат
. Вядуць.Юнген
. Ну што, мужыкі. Дастукаліся... Давядзецца замест сваіх бяроз чужыя піхты пілаваць... А замест торфу – біць кіркой у рудніках руду чужому дзядзьку.Юнген
. Ну?.. Што?..Яўхім
. Нічога, пагулялі ладна.Юнген
. А як наконт расплаты?Яўхім
. Мы людзі з гонарам. Карчму разнеслі, то неяк і за чарапкі заплоцім. Злавесная цішыня. Парушае яе салдат, звяртаючыся да фон Юнгена.Салдат
. Мы зносім трупы.Юнген
.Паглыбей
Забітых закапайце, каб ваўкі
Касцей не расцягнулі.
Вастравух
Воўк нічога.
Прынамсі ён хлуслівым чорным словам
Не пэцкае імён герояў.
Ўсё гэта людзі зробяць... Зробіш ты,
Халуй.
Юнген
Зараз упадзе,
А брэша, недабіты, гнойны пёс.
Вастравух
. Пусціце!.. Сам...А то яшчэ ён збрэша,
Што я, калі мяне на смерць вялі,
Пручаўся і нагамі дзве дарожкі
Да месца праараў.
Юнген
.Ты, Васт равух,
Падумай: варта заплаціць жыццём
За слова вострае, за жарт дурны?
Вастравух
.Хай будзе слова, як няма кінжала.
Юнген
.Мне ад цябе не вельмі многа трэба.
Скажы адно: хто вамі кіраваў,
Хто прысылаў для вас наказы з Вільні,
Хто ўгаварыў вас падт рымаць мяцеж?
Яўхім
.Да сэрца дабіраюцца – маўчы.
Юнген
.А дно імя... I я тады палонных
I ўсіх сялян адразу адпушчу.
Яўхім
.Да сэрца дабіраюцца – маўчы!
Яўхіміха
.Угаварыла беднасць. А наказы
Нам голад прысылаў.
Вастравух
.А кіравала
Усімі намі ярасць. Вось і ўсё.
Юнген
У беднасці вы самі вінаваты.
Народзіце дзяцей – а потым лямант:
“Зямлі няма!”, “Галеча!”, “Усё паны!”
Як быццам вам паны дапамагалі
У гэтай справе.
Яўхіміха
.Гэ-эх, панок... панок...
Бог любіць нас і дорыць нашы хаты
Дзіцячым крыкам і дзіцячым смехам.
I ганарыцца вам прычын няма.