Мураўёў
. Кажыце далей, ваша вялікасць. Сказаў жа Пётр Валуеў, што бедным беларускім балотам дастаўся ва ўладары не бусел і не цурбан, а помесь таго і другога.Аляксандр
. Што гэта?Мураўёў
Аляксандр
. Міністр Валуеў сваё атрымае. Але караць можна і без вашых цынічных выхадак. Я зрабіўся прытчай ва языцах усёй Еўропы... Дзякуючы вам... Я, цараванне якога называюць добрым, які вызваліў народ... I вы... вы шуміце пра шыбеніцы ва ўсіх газетах... Я, урэшце, за-ба-ра-няю вам гэта.Мураўёў.
Шыбеніцы? Тады заадно забараніце паўстанцаў.Ваша вялікасць, вы, за якога я сто разоў рызыкаваў жыццём, зганьбіў сваё імя, зразумейце, мы на краі прорвы. Папярэдняе жорсткае цараванне павесіла пяць чалавек. Наша, добрае, распачало трэцюю тысячу... I правільна робіць... Таму што паўстанне на Беларусі і Літве робіцца
Аляксандр
. Я не дзіця, якое палохаюць букай.Мураўёў
. Гэта не бука... Гэта пажар...Аляксандр
Мураўёў
. Я выселіў туды трыццаць тысяч чалавек, я сяку лясы, я выпальваю заразу. Але гэтага цяпер мала. Бо гэта ўжо не дваране, а народ! I калі Валуеву, Пятру-малому, малому нават у жорсткасці, не хочацца помесі бусла і цурбана – хай ведае: гаспадаром у гэтых балотах станеАляксандр
. Мяне не абыходзяць вашы папяровыя львы... Мяне засмучае ваша палітыка. Разгул катаў! Даносяць! Падкідаюць зброю з мэтай правакацыі!Мураўёў
Л о с е ў
. Пастараюся...Мураўёў
. Пастарайцеся. Тым больш, гэта не зусім смешны жарт.Аляксандр
. Гуляць маім імем сапраўды не зусім смешны жарт...Мураўёў
. Я прывык за доўгае жыццё разграбаць гразь, каб рукі іншых былі чыстыя. Я нічога не саромлюся. Сілу апраўдваюць. Вучоныя, паэты – уся гэтая сволач. Вас – абеляць. Мяне – ніхто. Я не баяўся гэтага. Але цяпер мне кажуць, каб пальчаткі для гразі былі белыя. Я стары чалавек, і мне позна перавучвацца... Я патрабую адстаўкі.Аляксандр
. Вы не смееце нічога пат рабаваць. Гэта я патрабаваў у вас. Аднаго. Менш публічнасці.Мураўёў
. Тады не трэба вешаць. Усе пяць з паловай мільёнаў павінны ведаць: вось што чакае таго, хто паўстае... Перадайце гэта, калі ласка, майму намесніку...Аляксандр
Мураўёў
. Хрысціянін не той, хто плача, чытаючы евангелле. Хрысціянін – гэта воін той армады, што завеццаЦяпер я стану хрысціянінам у
Лосеў
. Граф!..Мураўёў
. Што, Лосеў... Я не саромлюся маіх слоў. I запамятайце іх... для сябе... Я нічога не баюся, гасудар, акрамя бога і сустрэчы з вашым святым бацькам на тым свеце. Ён з мяне спагоніць. Ён спагоніць і з вас. За вашы ўчынкі. За царства... Дагаворым там, гасудар.Аляксандр
. Як, вы казалі, прозвішча таго чалавека?Мураўёў
. Кастусь Каліноўскі.Аляксандр
. Паляк?Мураўёў
. Беларус, ваша вялікасць. Ён паставіў пад ружжо сто тысяч мяцежнікаў. Хай мой намеснік помніць, што дзяржава, вы – нічога не можаце яму зрабіць, а ён хістае імперыю, як хоча.Аляксандр
. Хто ён... Лосеў?Лосеў
. Амаль нічога не ведаем. Але ў кожным стрэле – яго рука.Мураўёў
. Гэта ўтрапёны фанатык, чалавек каменнай волі, вялікага розуму, таленту...Аляксандр
. Розум, талент... Колькі іх было?!Мураўёў
. Былі і да яго, але гэта асоба нечалавечай нянавісці да вас...Аляксандр
. I што?Мураўёў
. Ён таленавіты арганізатар, ваявода, публіцыст. Ён любіць сваю ідэю... Перадайце гэта майму намесніку, прызначце пенсію яго дзецям і развітайцеся з ім. Бо, калі так пойдзе, намеснік праз месяц будзе вісець пад Вострай Брамай.Аляксандр
. Ён хто?Мураўёў
. Мой намеснік? Не магу ведаць.Аляксандр
Лосеў
. Выхаванец Пецярбургскага універсітэта... Дваранін... Паэт...