Ведаць хочаш? Пра хлопчыка? I ведаць няма чаго. Жабравалі. Залез дурнічка ў магнацкі сад. Залатога яблычка захацелася. А там на яго хортых спусцілі: цюга яго! Цюга! I хто з іх за гэта спытае?
Правільна. Сабакі. Страшныя сабакі. З перапуду завязала яму язык. Так шэсць год ходзім. Цяпер вось дамоў.
Ну добра, добра, крынічка. Ты заставайся, мы пойдзем.
Арсень
. Імем нашага народа я, старшынствуючы Арсень Станевіч, абвінавачваю палкоўніка царскай арміі Цапліна ў незлічоных ліхадзействах, якія ён чыніў тут і на магілёўскай зямлі, як супраць мірнага народа, так і супраць людзей, якія законна паўсталі за сваю волю, веру, бацькаўшчыну.Вастравух
. То праўда.Арсень
. Мы выкралі яго і прывезлі сюды, каб людзі наваколля ўбачылі самі, хто ім вораг... Цаплін, устань, адказвай.Цаплін
Яўхім
Яўхіміха
. Нясе немаведама што.Гарэліха
. Цыганская твая праўда, пане. Мілуе цар, ды не мілуе псар.Цаплін
Заруба.
Ясна. А мы ж вам казалі...Арсень
. Яны паўсюль такія. Слугі аднаго пана... У чым вінаваціць гэтых слуг тваё наваколле, Яўхім?Яўхім
. Яны не далі нам зямлю. Калі народ пачаў шумець – чатыры вёскі выселілі ў Сібір ды ў Туркестан, у пустэчу. З немаўлятамі. Сэрца наша ад крыўды запяклося крывёй.Яўхіміха
. Вінавачу ў пажары Ганова.Гарэліха
. Дзетачак шкада. На гнаішчы ляжалі...Арсень
. Ты, Вастравух.Вастравух
. Тапілі паўстанцаў у балотах. Вешалі за ногі.Плакальшчыца
. Грушы бачыла... Грушы на вербах... Доўгія... На вяроўках... Гайдаюцца...Арсень
. Ты, Заруба.Заруба
. Ды халера на іх. Усё б нічога, але нашто яны нас абылгалі перад народам. Мы, бачыце, прыгон вярнуць хацелі.Арсень.
Ты, Пархвен Бабаед па мянушцы Чортаў Бацька.Чортаў Бацька
. Язык яшчэ мазаліць аб падла тое... Спытайце замест мяне лукішскія шыбеніцы. Колькі соцень людзей яны зжэрлі.Арсень
. Ты, Караліна.Караліна
. Што я магу сказаць? Зямля плача.Плакальшчыца
.Нівы патаптаныя,
Дрэвы пассяканыя.
Гнёзды раскатаныя,
Свінец... Свінец...
А дзеці без хлеба,
А пажары – у неба,
Шыбеніцы ў неба.
Канец...
Канец...
Арсень
. Ты слухаеш, Цаплін?Цаплін
Арсень
. Устань... Кажы...Марцявічус
. Я вінавачу яго ад імя магілёўскай зямлі. На ёй цяпер сапраўды адны магілы. На дне Дняпра, безыменныя, ляжаць браты... Усё...Кастусь
. Ён вам, палкоўнік, нічога не сказаў пра свайго бацьку, якога вы павесілі...Арсень
Кастусь
. Я скажу... За яго...Адна раніца адняла ў мяне ўсё гэта. Яблыка свяцілася над агароджай, як маленькае сонца. Я пацягнуўся за ім, забыўшыся, што сонца таксама не для мяне... Я ўцякаў, адчуваючы спіною гарачае дыханне сабак. Я хацеў крыкнуць – крыку не было...
Я нямы, як мая зямля і як народ яе... I калі за мяне хацелі ўступіцца – з’явіліся людзі ў мундзірах і пачалі страляць...
Цаплін
. Досыць! Даволі ўжо! Даволі!