Мураўёў
. Таму што такія людзі – дзейныя людзі. А свет непадобны на космас іхняй душы. I яны ў гардыні пачынаюць думаць, што пераробяць вялікі свет па вобразу і пад абенству свайго... малога. А адсюль – адзін крок да фронды... бунту... эшафота.Кастусь
. Вы мяркуеце?Мураўёў
. Я ведаюКастусь
. Хто яны былі?Мураўёў
. Ну хаця б... Сяргей Мураўёў-Апостал.Кастусь
. Той, каго павесілі?Мураўёў
. Ну вядома ж не той, хто вешаў... А пайшлі б да нас?Кастусь
. Не.Мураўёў
. Чаму?Кастусь
. Вешаць дваран, як піратаў! Фу!Мураўёў
. З усіх людзей – вы першы, хто сказаў мне аб гэтым у вочы. I вы не думалі, што дзяржава – вышэйшая праўда і таму несправядліва знішчаных няма?Кастусь
. Ваша сіяцельства, вы маеце на ўвазе Хрыста?Мураўёў
. Дайце мне зірнуць у вашы вочы.Дэ Салье
. Граф!Кастусь
Мураўёў
. Сынок... Смелы... Не любіш старога... Не баішся... Першы з усіх.Дэ Салье
. Не выключаючы гасудара?Мураўёў
. Не выключаючы і яго... Смела... Люблю... Не хацеў бы я сустрэчы з табой на страшнай сцежцы.Стоцкі
. На жаль, мяне патрабуе служба, князь... Вось... Я прывёў... Нешта здарылася... Шукаюць некалькіх афіцэраў. І Цапліна шукаюць. Я спадзяюся, я вельмі спадзяюся.Караліна
. Вызвалі майго князіньку...Кастусь
. Сумуеш, бедная сястрычка. Пойдзеш, можа, у княгіні?Караліна
. Бог з ім, з княствам і з князем. Фігурай – нажніцы, розумам – сушаная траска.Афіцэр
. Цапліна не бачылі? Тэрмінова выклікае камендант.Кастусь
. Яго адправілі дамоў.Госць
. Ён набадаўся, як сорак тысяч пустэльнікаў.Афіцэр
. Ды няма яго дома.Арсень
. Значыць, не давезлі.Афіцэр
. I дома няма.Кастусь
. I дома няма? Ну, панове, тады застаецца выказаць адно меркаванне.Госць
. Якое?Кастусь
. Яго ўкралі. Ён выкрадзены.Госць
. Кім?Кастусь
. А вось тут самае шырокае поле для вашых меркаванняў: ад паўстанцаў і нячыстай сілы да спакусніц нізкага гатунку і тайнай паліцыі.Асабіста я схільны падазраваць цыганоў.
Арсень
. Хіба ён дзіця ў пяшчотным узросце?Кастусь
. У самым пяшчотным, панове. Настолькі пяшчотным, што я не ведаю, ці можа ён сказаць слова “мама”.АКТ ДРУГІ
КАРЦІНА ШОСТАЯ
Плакальшчыца
. Скора, дзетка, скора нашы Бахарэвічы. Горачка маё нямое. Ніхто цябе не разумее. Адна я.Блякочаш нешта, як тая крынічка, а людзі сабе ідуць...
Ян
. Мм-м...Плакальшчыца
. Ну, прысядзем.Я з-за цябе на ўсіх, хто адвеку маўчыць, як на знямелых, глядзець стала. Нібы ўсё ведаюць, а не могуць сказаць. Камень. А раптам і ён? Сабака пярхае “пхла, пхла” – ясна, на блох скардзіцца.
Другі раз ты смяешся з таго самага часу.
Што табе, маленькая крынічка?