Ніжэй сваіх вачэй убачу я.
I вусны мне раскрыюцца насустрач,
Як кветка цёплая насустрач сонцу...
А потым... Што казаць аб тым, што потым...
Дадому з балю разам не паедзеш...
I я ў святле бягучых ліхтароў
Не буду цалаваць тваіх вачэй...
Ідзі далей, маленькая вясёлка,
Свяці над добрай, змучанай зямлёй,
Што ў нетрах цёплых парасткі раджае.
Жывую рунь апошніх нашых дум.
Ідзі далей, маленькая вясёлка,
Гары над светам. Я не пазаву.
Агей
Кастусь
Юрод
. Дай каму трэба.Кастусь
. Бог з табою, Агей.Юрод
. З табою, з табою...Кастусь
. Дык вось ён, Цаплін... З Мурашом побач.Дэ Салье
. Б’яніні проста выключны Атэла. Такі раўнівы! Як гляне на мяне – сэрца падае... Як гэта можна так душыць?!Мураўёў
Цаплін
. Гэта не так складана, як мадам думае.Дэ Салье
. Уявіце, які жах! Чытаю сёння раніцай французскі часопіс – і там пра вас, граф, такія словы... “Рыцар пяньковай вяроўкі...”Мураўёў
Юрод
. Міхал! Міхал! Мі-ха-ха-хал!Мураёў.
Чаго табе?Юрод
. На. З’еш. На.Мураёў
. Сёння пост. Серада. Я мяса не ем.Ю р о д
. А кроў п'еш? Не, ты вазьмі... Вазьмі...Цаплін
. М-гух!Мураўёў
. Улада з вар’ятамі не ваюе.КАРЦІНА ПЯТАЯ
Кастусь
Арсень
. Марцявічус п’е з ім.Кастусь
. Бедны... I лёгка ідзе?Арсень
. Цаплін пасля сустрэчы з намі шмат п’е... Можаш ісці спакойна.Марыя
. Пан Макарэвіч, добры вечар.Кастусь
. Прабачце, не маю гонару.Марыя
. Вы жылі ў флігелі дома маёй маці, у Зарэччы. Я – Марыя Грэгатовіч.Кастусь
. Запэўніваю вас, вы памыляецеся. Я – князь Мсціслаўскі. Але я хацеў бы быць гэтым невядомым Макарэвічам, каб мець шчасце хаця зрэдку бачыць вас...Марыя
. I Вітаўта Парафіяновіча не памятаеце? I як мы ўтраіх сядзелі ў нашым садзе... Вы... так нечакана з’ехалі ад нас у сакавіку.Кастусь
. Вы абазналіся... Прабачце.Караліна
. Ідуць. Заўважыў мяне і захапіўся. Такая брыда!Кастусь
. Стой непадалёку, калі... ласка...Цаплін