Дэ Салье
. Мілы князь, граф хоча пазнаёміцца з вамі... Вас я вазьму з сабой, дарагая княжна. Вы ўбачыце графа, а тады я аддам яе вам, князь Стоцкі.Мураўёў
Караліна
. Мне прыемна чуць гэта, граф.Дэ Салье
. Хадземце, дарагая...Мураўёў
. Мне часта даводзіцца захапляцца вось так... Аддаюць перавагу маладому Нуліну, які толькі што прыехаў з Парыжа, а не мне, які “в сраженьях изувечен”.Кастусь
. “И вас за то ласкает двор”.Мураўёў
. Ласкі двара не ласкі жанчын... Мсціслаўскі... Я ведаў аднаго па Магілёўшчыне.Кастусь
. Наш радзінны край, граф.Мураўёў
. Н-нулін... НепрыемныКастусь
. Відаць, вам дрэнна, калі сярод гэтых жырандоляў і калон людзям блюзняцца цені паўстанцаў.Цікавая ідэя. Уявіце сабе, што я сапраўды паўстанец. I сустракаюся з чалавекам, які мяне ведае... Бр-р...
Мураўёў
. А вы пайшлі б у паўстанцы, князь?Кастусь
. Пайшоў бы. Каб імператару прыйшла ў галаву ідэя адмяніць гасудараў радасловец.Мураўёў
. Дзікая ідэя. Хіба ён можа?Кастусь
. Радасловец – небяспечная кніга.Мураўёў
. Чаму?Кастусь
. З яго вынікае, што першыя – мы, а Раманавы – мелката.Мураўёў
. Сказалі б гэта ў вочы?Кастусь
. Прывілей арыстакратаў – праўда.Мураўёў
. Нават на эшафоце?Кастусь
. Э-э! Столькі сапраўдных дваран за апошнія гады мужна стаялі на ім. Я не горшы. Толькі мне хацелася б ведаць... навошта вам усе гэтыя страты, граф? ЯкаяМураўёў
. Таму што толькі на імперыю, на ўцёс у збаламучаным моры спадзяюцца сёння высакародныя людзі ўсёй зямлі.Кастус
ь. А нашто нам апраўдваць іх спадзяванні, ратаваць іх?Мураўёў
. Для сябе. Бунт мужыка – заканамерны. Ён воўк і глядзіць у лес. Калі ж дваранін стае на бок мужыка, здраджвае саслоўю, хоча ў свінапасы – такога нельга літаваць.Кастусь
. А такія ёсць?Мураўёў
. Ёсць.Кастусь
. Хто яны?Мураўёў
. Ну вось, напрыклад, Каліноўскі...Кастусь
. Хто ён?Мураўёў
. Самы небяспечны і самы дастойны мой вораг.Кастусь
. Тады гэта, відаць, фігура. Хацелася б мне ўбачыць яго. Я з цікавасцю паціснуў бы яму руку. Гэта, ці ведаеце, сустрэча не з тых, якія забываюць.Мураўёў
. Я не магу забыць аб ім ужо некалькі месяцаў.Кастусь
. Цікава, які ён?Мураўёў
. Кажуць, русыя, вельмі пышныя, хвалістыя валасы.Кастусь
. Гэта не прыкмета. На жаль, мода псуе валасы мужчын памадай.Мураўёў
. I вялікія выразныя вочы.Кастусь
. У беларусаў наогул выразныя вочы. Нямнога... Чакайце, чакайце, як, вы сказалі, прозвішча?Мураўёў
. Каліноўскі.Кастусь
. Я ведаў аднаго па Пецярбургу. Як яго зваць?Мураўёў
. Канстанцін.Кастусь
. Н-не. Таго звалі Віктар... Сядзеў у Публічнай бібліятэцы днямі і начамі.Мураўёў
. Гэта яго старэйшы брат. Ідэйны выхаваўца. Кажуць, быў яшчэ горшы якабінец. На шчасце, не дачакаўся перамогі ўлюбёнага браціка. Здох ад сухотаў.Кастусь
. Я вымушаны адвітацца, граф.Мураўёў
. У чым справа?Кастусь
. Мне няма аб чым размаўляць з вамі. I не хочацца.Мураўёў
. Князь, вы няветлівы!Кастусь
. Магчыма. Але затое – прамы. I выхаваны ў правілах дваранскага ганаровага кодэкса. А ў прыдняпроўцаў, у мяне... ёсць цвёрдае перакананне ў тым, што павінен і чаго не павінен рабіць дваранін... чалавек. Што ён павінен мець.Мураўёў
Кастусь
. Толькі душу для праўды, жыццё – для сапраўдных людзей, сэрца – для жанчыны... I яшчэ гонар. Чуеце? Гонар... для самога сябе і ні для каго на свеце больш.Мураўёў
. У чым жа ён, калі не сакрэт?Кастусь
. У тым, каб быць незалежным з моцнымі, роўным з роўнымі, памяркоўным для ніжэйшых. У тым, каб быць добрым для жанчын, дзяцей, слабых, пераможаных. У тым, каб быць літасцівым да звяроў... I яшчэ ў тым, кабКалі мой субяседнік не трымаецца такога – я ў праве пайсці ад яго. Калі так робяць многія – тады няхай хутчэй ст авяць гільяціны на ўсіх плошчах... Такому панству – туды і дарога.
Мураўёў
. Сядайце, князь... Сур’ёзнаКастусь
. Чаму небяспечна?