Нямы цалуе руку Кастуся. Кастусь адказвае пацалункам ў галаву.
Кастусь
. Ты як мой сын. I для цябе я клянуся: ніколі ў жыцці ў мяне не будзе іншых сыноў, акрамя такіх, як ты. Я чалавек, я люблю, але пакуль я за адзін твой язык не вырву языкоў ва ўсіх тых, што цкуюць людзей сабакамі, – да таго часу я не буду ведаць ні сну, ні спакою, ні любові.
Уздымае нямога. Паўза.
Арсень
. Што хочаце сказаць?Цаплін
(глуха). Я нічога не хачу сказаць.
У цішыні Арсень кладзе на стол пісталет . Марцявічус бярэ яго.
Марцявічус.
Ідзі.
Выходзіць следам за палкоўнікам. Паўза. I тут з-за хаты выбягае задыханы хлопчык
.Xлопчык
. Дзядзька Яўхім! Салдаты з Ганова! Абходам!Яўхім
. Дзе?Xлопчык
. У вёску заходзяць! З капітанам.Яўхім
. У яшчура загуляліся, вартаўнікі!
Паўза.
А збірацца больш трох... цар забараніў.
Паўза. I тут раптам Яўхім махнуў рукою.
Жаніцца і быдлу можна... Хлопцы, борзда!
Натоўп завіраваў. Людзі ўскочылі з месца, кінуліся ў розныя бакі. Нехта ўзмахнуў у паветры абрусам, і вось, нібы гэты абрус – абрус-самабранка, на сталах пачалі з’яўляцца ежа і “пітво”. Бразгаюць боханы хлеба, цвёрдыя тараны, коцяцца яблыкі, нехта высыпае рэшата вогненных ракаў. Людзі цягнуць пустыя сулеі, і Заруба, хэхэкаючы, налівае іх вадою з цэбра ля студні.
З а р у б а
. А вось крынічнай... каб ад п’янст ва аж вочы вылезлі!
Сталы нагадваюць ужо галандскі нацюрморт, а людзі цягнуць і цягнуць “пітво” і ежу. Здалёк далятаюць крокі і песня.
Вастравух
. Сто-ой! Што ж гэта за стол, каб вы спруцянелі! (Бярэ ракаў і растрасае іх па стале, ламаючы. Бярэ суляю з вадой і кропіць стол.) Дзе п’юць, там і льюць...
Крокі зусім блізка. I тут Яўхім ляпае далонню па лбе.
Яўхім
. А жаніх?Заруба
. На вяселле паехалі, а жаніха ў гумне забылі. Малоціць!Вастравух
. Людцы! Абы выпіць!Яўхім
(глядзіць на Пархвена). Вось яно... Знайшліся... (Хапае за рукі Пархвена і Гарэліху.) Марш у галаву стала!Чортаў Бацька
. Што ты!.. Што ты!.. Ды я? Ды з ёю? То Зарубу, то мяне! Жартачкі?!Арсень
. Трэ было не высоўвацца!Вастравух
. Пацягнулі бычка.Гарэліха
. Каб я, сумленная ўдава?! Ды з гэтым эфіёпам?!
Крокі ўжо зусім блізка. Пархвена і Гарэліху пасадзілі сілком, змайстравалі вэлюм, вянок з галінкі. Пархвену паклалі за вуха кветку. Выгляд у “пары” надта смешны.
Заруба
. Семярых прыжыла, а ўсё дзеўкай была.
Людзі размясціліся ў маляўнічых паставах. I вось ужо гэта сапраўды вяселле. Яўхіміха падае Кастусю кол.
Яўхіміха
(Кастусю). А ты вастры кол!
Кастусь вострыць. I тут з-за хаты з’яўляецца капітан фон Юнген
з салдатамі. Натоўп за сталом прыйшоў у рух. Людзі п’юць і відавочна “п’янеюць”.
Яўхім
. Бяседа нішто сабе!Арсень
. Ты цёшчу на другі дзень набі, чым пад руку трапіць.Чортаў Бацька
. Дзеля чаго?Арсень
. Так... Каб ведала.Яўхіміха
(да Гарэліхі). Плач, кажу табе. Плач.Гарэліха
(галосіць). А-а родная ж мая матачка! А-а сама ж ты йшла за роднага татачку! А-а мяне ж ты аддаеш за чужога мужыка!
Гамонка робіцца бязладнай, твары – чырвонымі. Ідзе геніяльная містыфікацыя. Гульны, п’яны, шалёны натоўп не звяртае аніякай увагі на афіцэра і салдат.
Яўхіміха
. Горка!
“Маладыя”, вагаючыся, цалуюцца. Гарэліха непрыкметна сплёўвае. Шум сціхае.
Арсень
. Пі, кажу, пі, каб ты дзёгцю ўжо дзе была напілася!Яўхіміха
. Вой, упілася!Вастравух
. Пі!Заруба
. Білі мяне... малацілі... Вось вам і свята.Арсень
(суцяшае). Ну і чорт з ім, што набілі. Свята без мучаніка не бывае.