Марцявічус
. Не.Цаплін
. Тады – мармуровы бюст імператара. Я люблю бюсты імператара.Дэ Салье
. Вымушана была пакінуць вас, князь.Каліноўскі
. Пачаў губляць галаву, мадам.Дэ Салье
. Якая мілая... На выданні?Кастусь
. Самая багатая нявеста Прыдняпроўя.Караліна
Дэ Салье
. Пры такіх вачах пасаг – зусім лішняя справа. Мяркую, часам вы шкадуеце, што яна – сястра вам.Кастусь
. Часам... вельмі шкадую.Караліна
. Юры...Кастусь
. Вядома, калі вас няма побач.Дэ Салье
. Я схільна палюбіць вашу кузіну... Дарэчы, вось князь Стоцкі... Мілы...Кастусь
. Паляк? Яны так сур’ёзна паўстаюць, палякі...Дэ Салье
. Сто-оцкі...Кастусь
. Ф-фу... Мне здалося – Друцкі... Гэта яшчэ горш, чым палякі... Гэта нашы радзінныя ворагі... Забабоны мацней за нас. Мне давялося б, не адчуваючы ніякай варожасці да беднага маладога чалавека, справацыраваць яго на сварку... Так недарэчна!..Марцявічус
. Хадзем.Цаплін
. Не, я да графа. Я люблю графа. Мы з графам – два чаравікі – пара. Мы з графам і з табой – тры чаравікі пара.Дэ Салье
Кастусь
. Iм мяне не шкада.Дэ Салье
. Бедны. Няўжо зусім?Кастусь
. Адной.Цаплін
. Ваша сіяцельства. Тут адзін сказаў, што вы сякі і такі. Я не веру. Мы з вамі – тры чаравікі пара. Я вам падару гіпсавы бюст Каліноўскага.Кастусь
Цаплін
. I вы будзеце ўспамінаць нябожчыкаў Каліноўскага і Цапліна.Мураўёў
. Калі вы будзеце так піць, вы станеце нябожчыкам хутчэй, чым трэба... Ідзіце дамоў...Цаплін
. А я вас... пазнаю.Кастусь
. Мне прыемна, што вы ў такім ст ане яшчэ здольны пазнаць кагосьці.Цаплін
. Дык ты... у модных панталонах?Кастусь
Караліна
. Не!Кастусь
Цаплін
. Дзе твае пісталеты?Кастусь
. Яны дома. Па іх лёгка паслаць.Цаплін
. Мяцежнік!Кастусь
. Працягніце ўздоўж тулава вашы рукі, калі не хочаце працягнуць ногі.Арсень
. Па-мойму, яму зараз стане дрэнна.Цаплін
Кастусь
. Не навучыліся суразмерваць сілы з колькасцю віна на стале... Мяркую, і не паспееце.Дэ Салье
. Выдаліце яго хто-небудзь!Марцявічус
. Хадзем, галубчык. Дапамажыце мне, панове.Цаплін
. Выдаляюць цвярозага!Кастусь
. Цвярозыя маюць дастаткова здаровага розуму, каб разумець, што ва ўсякім іншым месцы ім будзе зручней.Цаплін
. Панове, мяне выносяць!Голас
. Бачым.Цаплін
. Мы яшчэ сустрэнемся... пры святле маланкі!Кастусь
. I пры секундантах...Марыя
Кастусь
. Уф-ф!Караліна
. Веру.