Кастусь
. Чаго просіш?Марцявічус
. Права на стрэл.Кастусь
. У каго?Марцявічус
. Я прыехаў за гэтым чалавекам з Магілёўшчыны. Гэта той, хто задушыў там паўстанне. Цяпер ён будзе правай рукой Мураўёва тут, у Вільні. Але няхай ён не думае, што мінулае забудуць.Кастусь
. У чым абвінавачваеш?Марцявічус
. Абвінавачваю ў здзеках, катаваннях, расстрэлах. Абвінавачваю ў сотнях шыбеніц.Кастусь
. Ты нешта скрываеш, брат.Марцявічус
. Той... чалавек з Сухадола, які благаславіў мужыкоў на паўстанне, быў ксёндз Малявічус... Галава карнікаў павесіў яго.Караліна
. Ты раней казаў, што ты... сын аднаго чалавека з Сухадола... брат.Яневіч
. Караліна... Як можна?! Ксёндз...Караліна
. Што ж з таго?Марцявічус
Яневіч
. Ну і дзякуй богу. Падумаеш, бяда вялікая!Марцявічус
. “У бога быў сын, а чаму мне нельга?” – казаў бацька. Ён любіў мяне. I вось ён вісіць.Кастусь
. Хто гэты чалавек?Марцявічус
. Палкоўнік Цаплін...Кастусь
. Ах, бестыя!Караліна
Кастусь
. Чаго патрабуеш?Марцявічус
. Жыцця Цапліна... Прашу помсты.Кастусь
. Права на суд маеш не ты адзін.I таму мы заўтра будзем сачыць за ім. I мы выкрадзем яго на вуліцы ці яшчэ дзе. I павязём у адно месца, дзе ён таксама нарабіў гора. I будзем там судзіць яго мужыцкім судом. I за ксяндза Малявічуса таксама.
Арсень
. Ты ат рымаеш сваё... друг.Кастусь
. А я табе дапамагу... Бывайце, сябры, да заўтра.Арсень
. Ай-я-яй. Які ж вы дрэнны патрыёт, пані Юзэфа. Як жа вы абыдзецеся без Кіева?Яневіч
. Змоўч, шалапут. Я каталічка. Я на багамолле і ў Чэнстахову магу паехаць.Вось... Жаніх мой.
Караліна
. Якое гордае аблічча!Яневіч
. Ох, ён быў горды! Ён быў тутэйшы. Любіў радзіму.Кастусь
. I што?Яневіч
. Мы лічылі – няўчасна. У трыццаць першым было паўстанне. Ён пайшоў і не вярнуўся... I ўсё... I вось баба-сухадрэвіна, а вакол ані парастка... акрамя вас... Якое можа быць суцяшэнне? Памерці? Сустрэцца там? Растаць у ім, як зорка ў ранішнім усходзе? А што, калі няма ўсходу, што, калі там нічога няма?Ой, што гэта я. Трэба ж хаця кавай вас напаіць... Пачакайце, я зараз.
Кастусь
Караліна
. Страшны яе лёс.Кастусь
. I вырастала ў іх садзе дрэва. Вялікае-вялікае дрэва кахання. I дарасло аж да сонца.Караліна
. Пакуль вырастала – жах. I як вырасла – жах. Хіба можна глядзець на сонца? Аслепнеш.Кастусь
. I якая гэта была пакута... Як насланнё.Караліна
Кастусь
. Канечне. Ты – нейкі вялікі-вялікі, магутны, добры дух. Ты сама яшчэ не ведаеш, хто ты.Як дзіўна. У цябе задрыжэлі веі. Якія доўгія, чорныя! Апусціліся... “як ворана пяро на снег”.
Караліна
. I над хлопцамі вораны...Кастусь
. Толькі не над табой... Толькі, калі ласка, не над табой.Караліна
. Не ідзі заўтра... Не ідзі...Кастусь
. Ты бывай... Бывай... Іначай – не пайду.Караліна
. Люблю... Беларусь.Кастусь
. То ўзаемна... Навекі... Навекі...КАРЦІНА ЧАЦВЁРТАЯ
Чортаў Бацька
. Горад... Вялікі... Касцёлы гудуць. А паноў! А екіпажаў!1-шы прахожы
. Каго любіш?Чортаў Бацька
. Люблю Беларусь.1-шы прахожы
. Цаплін прыехаў у тэатр к пачатку трэцяга акта.Чортаў Бацька
. Перадам... Тут ужо на вуліцы п’яны не паспіш, як у нас у вёсцы.2-гі прахожы
. Каго любіш?Чортаў Бацька
. Люблю Беларусь.2-гі прахожы
. Ландо не падалі. Значыць, з тэатра пойдзе пешы... Значыць, на вуліцы.Чортаў Бацька
. Паглядзім.