Кастусь
. Што ж ты, салдат ? Хіба гэта салдацкая слава, хаты паліць?..Цаплін
. З-загадана нам... Шпіцрутэны зноў жа... Дахаты б... Конь зноў жа...Арсень
. Пусціце яго, мужыкі...Вастравух
. Каго? Яго? А можа, гэта ён паходню пад страху першы ткнуў?Яўхім
Яўхіміха
. Простыя людзі... Томна і ім...Арсень
. Няхай гэты ідзе. Досыць крыві. Няхай раскажа, што робім з тымі, хто прыносіць вялікі агонь.Цаплін
. Палкоўнік! Бачыш, супраць каго вёў? Пускаюць мяне. Высакароднасць якая! А ты, сволач!Салдат
. Браты!Яўхім
. Бачыце? Хай ідзе... Ідзі...Баяцца нас, хлопцы.
Караліна
. Што гэта ён?Чортаў Бацька
. Гатовенькія везлі, паненачка... Каб на цёпленькіх надзяваць. Ці не возьмеце часам, пан Кастусь? Ці не возьмеце, пан Яўхім?Яўхім
. Гэта як жа... Мне?Гарэліха
. Што? Не хочаш?Яўхім
. Вось як...Кастусь
. Вось так... I штамп... “Імператарскі Пятроўскі завод”... В-вось так.Вось так, людзі... Вось так, браты-мужыкі... Вось так, народ...
Гарэліха
Чортаў Бацька
. Л-ланцуг? Баба ты, курыныя твае мазгі, дурацкія, пакуль з лавы ляціш – сем дум перадумаюць... Досыць ланцугоў! У Нёман іх, хай глытае!.. Досыць...Мужык
. Яў-хі-ім! Вастравух! Гарматы ў палон узялі! Аж чатыры!Кастусь
. Што ты?Караліна
. Ранены – гэта проста ранены. Яго трэба лячыць.Кастусь
. I тут твая праўда... Як у вас рукі лётаюць... Як стрыжы над ракой...Караліна
. А вашы грубаватыя, гожыя, яны надзейна кладуць бінт.Яўхім
Кастусь
. Я раней не разумеў, чаго гэта хворыя, ачуняўшы, часта жэняцца з сядзелкамі.Караліна
. А цяпер?Кастусь
. Пачынаю разумець... Бо гэта – як добры лёс над табой... Часам, відаць, прыемна адчуваць сябе слабым.Салдат
. Каго адпусцілі, браты, каго?Кастусь
. Салдата.Салдат
. Цаплін гэта... Кашулю зняў... Палкоўнік... Апошні паход з намі быў... На Магілёўшчыну потым яго... пераводзіць... хацелі... Дзе пажар найбольш зыркі... Вешальнік... Вешаюць жа вас у Вільні... Вешаюць... Шкада...Галасы
. Ура ваяводзе! Ура атаману! Ура! Ура-а-а!!!КАРЦІНА ТРЭЦЯЯ
Кастусь
. Мы з вамі не будзем, панове белыя. Не!Пасланец
. Як хочаце. Але варшаўскі Белы жонд забараняе вам рабіць стаўку на хамаў...Арсень
. Вашай забаронай мы...Яневіч
. Арсень, ты што, дзетухна, у карчме?Арсень
. Прабачце, цётка Юзэфа... Але яны – лішнія. Стаўленікі іхнія кінулі нас, а яны цяпер “забараняюць”.Яневіч
. А яны, дзетухна, не кінулі. Яны проста ў разгар бунту ўспомнілі, што ў Парыжы не бывалі. Дай, думаюць, з’ездзім.Пасланец
. Ваш мужык – хам, здраднік. Яго радзіма там, дзе ён кучу гною растрасе. Пляваць ён на астатняе хацеў.