Заруба
Каб яны з цябе калоду драбiлi дровы секчы, каб з цябе ўжо. Каб твая жонка замест дзевятага вырадка ахапак крапiвы нарадзiла.
Чортаў Бацька
. Справа не з цяжкiх. Народзiць.Заруба
. Дзевят ага дурня... У бацьку пойдзе. Прыснiся такі Барданос - памрэш у сне ад жаху.Гэй вы, мякiнныя галовы, гродзенскiя гракi, бручкаеды, бульбаглоты, глядзiце, як памiрае беларускi дваранiн, тысячу д'яблаў i пудовую свечку кожнаму з вас...
Гарэлiха
. Чаго ж ты лаiссi, чаго?!Заруба
. З вамi iначай - як? Вы ж, халеры, i памерцi, як я, не сумееце.Яўхiм
. Заторкнiся!Заруба
. Гэта часам не ты, Яўхiм, сваю варону ў Вiльнi пазнаў?Яўхiмiха
. Не руш мужыка!Заруба
. Гэта часам не ты па бабскiм сваiм разуменнi свiнню за губернатара палiчыла?I цi не ты гэта, Гарэлiха, на ўвесь вялiкi пост пеўня ад курэй адсаджвала, каб не грашыў, а потым здзiўлялася, чаго гэта пад квактухай адны баўтуны?
Гарэлiха
. Цьху!Яўхiм
. Досыць.Заруба
. I цi не вы гэта ўсе, скупеча ненажэрная, тэльбушына прагная, караля не еўшы спаць паклалi?..Прэч! Я на каленi не стаў. То i пню сам пакланюся. Лепей дубоваму пню, чым вам, пням стаяросавым.
Кастусь
. Чакайце, мужыкi... Чорт аў Бацька, я вам гэтага чалавека не дам...Чортаў Бацька
. Гэ-эх...Гарэлiха
. Чаго ты яшчэ, чаго ты лопаiссi, п'янюга?Чортаў Бацька
. Можа б, i ты з iм?Гарэлiха
. Чаго гэта?Чортаў Бацька
. Хоць з панам разам паляжыш. Унукi ганарыцца будуць.Во, маўляў, у нас бабця была.
Галасы
. Давай, Гарэлiха! Карыстайся! А можа, даць iм часу да ранiцы?Заруба
Рагочуць. У дурня i песня дурная.
Яўхiм
. Чаго гэта мы - дурнi?Заруба
. А то разумныя?.. Сядзеў я на вас задам, а сячэце вы мне чамусьцi галаву.Галасы
. Га-га-га, го-го-го, гык-гык-гык!Чортаў Бацька
. Кастусь, га, Кастусь! Ну што з iм, чортам, рабiць?Кастусь
. Ды ён жа, па ўсiм вiдаць, не можа быць жорсткi...Яўхiм
. Не.Кастусь
. Астатнiх як хочаце. А гэтага... гэтага я ў атрад узяў бы. Ма-лай-чы-на! Нашага духу чалавек! Смехам вiруе, як кацёл... Ну што, громакiпячая бочка, пайшоў бы з намi?Заруба
. Ты - смелы. Сабой прыемны. Але якога гэта я д'ябла бяспятага з вамi пайду?Кастусь
. А таму, што ты смяешся. Нават сярод пакут ... Ты - месца апошняга ўспакаення курэй, гарэлкi i бульбы. Таму што любiш Беларусь.Заруба
. А вы за што?Кастусь
. За тое, каб паўсюль смяялiся i жартавалi.Заруба
. Недзе хiба не жартуюць?Кастусь
. На троне не жартуюць. Трон, цi ведаеш, неяк не хiлiць да нястрымнай весялосцi.Заруба
. Дык вы вось куды?.. Ф'ю-ю...Кастусь
. Што, страшна?Заруба
. Ды не...Чортаў Бацька
. Што, брат Заруба, трошачкi... таго... перапалохаўся?Арсень
. А тут яшчэ той Яўхiм... Злез з печкi. Узрадаваўся.Чортаў Бацька
. Ён у нас такі. З'есць бульбы такую патэльню, што сучка мая не пераскочыць, а потым... сядзiць на печы, а б'е, як з горада.Яўхiм
. Ото ж болэйбус.Гарэлiха
. От дзе ж бо ўжо-ткi хiба такі!Кастусь
. Збiрайцеся. I ты, Арсень?.. Не хапае там людзей.Арсень
. I я.Чортаў Бацька
Кастусь
. Чаго?Чортаў Бацька
. Мне губляць няма чаго... Анi вабраза памалiцца, анi вяроўкi задушыцца.Кастусь
. З намi пойдзеш, то што ўжо што, а вяроўку дадуць.