Читаем Хрыстос прызямліўся ў Гародні полностью

Яму падвялі каня, ён скочыў у сядло. Убачыў, як нясуць непрытомную Магдаліну, як садзяць на каня проста ў абдымкі Тумашу.

— Ну, таечкі, хутчэй.

— Дай хаця пацалаваць цябе, Божа, — сказала сумна гарэзлівая. — Цудатворца ты наш. Упершыню я ў цябе паверыла, сокал.

— Ну ўжо і сокал. Варона. — Ён узняў яе, з сілаю пацалаваў у вусны і паставіў на зямлю. — Бяжыце, дзеўкі! Хлопцы, за мной!

Узялі ўнамёт. Закурэў пад нагамі пыл. Здрыганулася ад пошчаку дарога.

Каб нехта зірнуў у гэты час на зямлю з вышыні птушынага палёту, ён бы ўбачыў тры кавалькады, якія разбягаліся ў розныя бакі ад замкнёнага на ўсе завалы і нібыта бязлюднага кляштара.

Адна (невялікая — два коннікі і два завадныя кані) бегла ў бок Гародні глухімі ляснымі дарогамі. Імчалі мужчына і жанчына. На сядле ў мужчыны нерухома ляжаў бездыханы скрутак.

Другі атрад таксама нібы ўцякаў, але ў процілеглы бок. Там разважалі так: калі крымчакі пагоняцца, то ніхто не падумае гнацца туды, дзе блукаюць іхнія ж атрады. Імчаў з намерам аддаліцца ад кляштара, а там, звярнуўшы, накіравацца страшэннымі наднёманскімі пушчамі на поўнач. Коні ляцелі, як страла з цецівы. У гэтай кавалькадзе на адным сядле таксама быў нерухомы скрутак.

І, урэшце, трэцяя кавалькада, далёка абагнаўшы другую, ехала ледзь не па паралельнай з ёю дарозе. Успененыя, загнаныя, коні ішлі ступою. Коннікі былі фантастычна страшныя. І без таго шырокія морды сталі ненатуральна, яшчэ ў два разы шырэйшыя. І без таго вузкія вочы сышлі на нішто. Ехалі ўсляпую, пакладаючыся на коней. Галава атрада зрэдку падымаў павека пальцам і глядзеў на дарогу.

Хрыстос і не думаў увязвацца ў агульнае бязладдзе. Ён не ведаў аб зговары бацькоў царквы і мурзы Сяліма. А каб і ведаў, быў бы ў непаразуменні наконт таго, што здолее ён з дзесяткам людзей, калі ў бяздзейнасці вялізнае войска.

Добра, што шкуру паспелі ўратаваць. Прыемна, што ўратавалі жанчын. Яшчэ лепей, каб удалося адшукаць Анею — усё адно, здрадзіла ці не. А наконт астатняга — што ж… Страшэнна, вядома, шкада людзей. Але што можа зрабіць бадзяга з тузінам паплечнікаў? На гэта ёсць войска. Вялізнае, магутнае войска Гародні. Яму будзе цяжка — устане войска Беларуска-Літоўскага княства. Хто яго перамагаў дагэтуль? Крыжакі? Батый калісь? Іншыя? Ого! Вось чакай, збяруцца толькі, устануць — паляціць з татарвы пер'е. Рэпу будуць капаць носам. А ён — маленькі чалавек; яму трэба выжыць, зберагчы людзей, якія спадзяюцца на яго і за якіх ён адказвае. Магчыма, знайсці сваю жанчыну.

Трэба сяк-так дажыць жыццё, раз ужо трапіў у гэты гной. Калі ўбачыць, што недзе б'юцца, бокам аб'едзе.

…Здарылася, аднак жа, зусім не так. Праз нейкія там пару гадзін ён трапіў у такі пераплёт, якога яшчэ не бывала ніколі ў ягоным жыцці.

…Мінула кароткая яшчэ, на дзве птушыныя песні, ноч самага пачатку жніўня. Пачало днець. Сонца вось-вось павінна было ўзысці. Перадранішні ветрык блукаў па някошаных травах.

Трэба было даць коням адпачыць і хаця сяк-так папасвіць іх. Жывёл не рассёдлывалі. Скінулі толькі саквы.

Спыніліся на самай вяршыні ўзгорка. Спускацца ўніз не варта было. З вышыні яшчэ здалёк можна было заўважыць набліжэнне арды і ўцячы. Лес, у які павінны былі яны звярнуць, каб прабіцца на поўнач, быў — рукой падаць. Туды яны і паскачуць, як з'явіцца небяспека.

Перад імі была лагчына. Па ёй вяла, даволі блізка набліжаючыся да грады ўзгоркаў, прасёлачная дарога. На поўдні, дзе магла быць небяспека, дарога вынырвала з пушчы за нейкіх там пяцьсот сажняў: часу, каб уцячы, хопіць па горла.

Магдаліну знялі з каня, але прывесці яе да прытомнасці ніяк не ўдавалася. Узрушэнне было такое глыбокае, што непрытомнасць яе перайшла ў глыбокі, непрабудны сон. Дзьмулі ў нос, злёгку хлопалі па шчаках — нічога не памагала. Юрась загадаў кінуць. Апрытомнее.

Паставілі на варту Іуду, а самі раскінуліся ў траве, каб хаця трохі адпачыць самім ды, можа, хаця хвіліну прыдрамнуць пасля бяссоннай ночы. Паступова ўсе змоўклі. Задрамаў і Хрыстос.

Сніў ён, што плыла ад далягляду нейкая няясная маса. Пасля яна наблізілася, і ён са здзіўленнем убачыў, што гэта людзі ў чыстых белых адзеннях. Яны ішлі то паасобку, то па два, а то і даволі вялікімі купкамі, але не ў натоўпе, таму што між імі плыло бясконцае мора жывёл. Людзі ветла гаварылі між сабою, але здзіўляла не гэта, не адсутнасць гневу, зайздрасці, нервовай варожасці, а другое. У чарадзе ішлі побач вясёлыя, усмешлівыя ваўкі і глядзелі сонечнымі сабачымі вачыма на какетлівых аленяў і махалі ім хвастамі. Каля ўзбочыны сабака гуляў з катом: рабіў выгляд, што ідзе бокам, па сваёй справе, а пасля кідаўся, хапаў за азадак і мякка «жваў». Кот, лежачы на спіне, млява, мяккімі лапамі, адбіваўся. Ішлі ягняты і львы. Апошніх ён адразу пазнаў. Зусім бы ў кнігах. Вельмі падобныя да сабак.

Даляталі тупат ног, бэканне, нейкі незразумелы рып.

А людзі ішлі і дружалюбна падымалі да яго руку, на знак прывітання, і смяяліся. У іх былі дзівосныя светлыя твары, зусім не такія, як даводзілася бачыць дагэтуль. Не анёлы. У анёлаў халодныя вочы. У гэтых вачах была любоў, а ў жылах — гарачая плынь крыві.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Испанский вариант
Испанский вариант

Издательство «Вече» в рамках популярной серии «Военные приключения» открывает новый проект «Мастера», в котором представляет творчество известного русского писателя Юлиана Семёнова. В этот проект будут включены самые известные произведения автора, в том числе полный рассказ о жизни и опасной работе легендарного литературного героя разведчика Исаева Штирлица. В данную книгу включена повесть «Нежность», где автор рассуждает о буднях разведчика, одиночестве и ностальгии, конф­ликте долга и чувства, а также романы «Испанский вариант», переносящий читателя вместе с героем в истекающую кровью республиканскую Испанию, и «Альтернатива» — захватывающее повествование о последних месяцах перед нападением гитлеровской Германии на Советский Союз и о трагедиях, разыгравшихся тогда в Югославии и на Западной Украине.

Юлиан Семенов , Юлиан Семенович Семенов

Детективы / Исторический детектив / Политический детектив / Проза / Историческая проза
Крещение
Крещение

Роман известного советского писателя, лауреата Государственной премии РСФСР им. М. Горького Ивана Ивановича Акулова (1922—1988) посвящен трагическим событиямпервого года Великой Отечественной войны. Два юных деревенских парня застигнуты врасплох начавшейся войной. Один из них, уже достигший призывного возраста, получает повестку в военкомат, хотя совсем не пылает желанием идти на фронт. Другой — активный комсомолец, невзирая на свои семнадцать лет, идет в ополчение добровольно.Ускоренные военные курсы, оборвавшаяся первая любовь — и взвод ополченцев с нашими героями оказывается на переднем краю надвигающейся германской армады. Испытание огнем покажет, кто есть кто…По роману в 2009 году был снят фильм «И была война», режиссер Алексей Феоктистов, в главных ролях: Анатолий Котенёв, Алексей Булдаков, Алексей Панин.

Василий Акимович Никифоров-Волгин , Иван Иванович Акулов , Макс Игнатов , Полина Викторовна Жеребцова

Короткие любовные романы / Проза / Историческая проза / Проза о войне / Русская классическая проза / Военная проза / Романы