Читаем Хрыстос прызямліўся ў Гародні полностью

Ноч для іх была страшная. Яны не пажадалі і на хвіліну застацца ў злашчаснай вёсцы і сышлі прэч. Хацелі былі дабрацца да мястэчка, да суседняй вёскі, хаця да якоганебудзь жытла, ды збіліся з дарогі, блукалі ў непрасвяцімай цемры па хмызах, змакрэлі і закалелі ад расы.

Урэшце ім удалося знайсці нейкую лагчынку. Па тым, як трашчала пад нагамі, зразумелі: лаўжы, сухастой. Сяк-так наламалі сушняку, расклалі вогнішча. Пры ягоным маленькім святле справа пайшла весялей, і хутка зароў, зашыпеў зыркі агонь.

І ўсё ж ім брыдка было сядзець каля самага цяпла. Яны з занадта вялікай свежасцю памяталі, што можна зрабіць з кожным Божым блаславеннем, нават гэтым.

І ніхто з іх не захацеў есці. Смажыць мяса было вышэй за іхнія сілы. Нават вышэй за сілы Піліпа з Віфсаіды і Якуба Зеведзеева. Пры адным успаміне брала дрыготка агіды. Таму яны задавальніліся святлом, здалёк падкідаючы ў полымя сушняк.

А калі агонь разгарэўся яшчэ больш — яны агледзеліся і зразумелі, што трапілі з агню ў полымя.

Яны сядзелі на старых, відаць было па ўсім — закінутых, могілках. Пахілыя, замшэлыя крыжы, каменныя пліты, укрытыя зялёнай коўдрай моху, тоўстыя абрэзкі магутных бярвенняў на ўсю магілу, з «галубцамі», прыбітымі да іх. Пліты ўлежку, пліты перагорнутыя, пліты пахіленыя, пліты старчма. І на ўсім гэтым — разліў імхоў, а над усім гэтым — сухія дрэвы.

Паўсюль нейкія ямы, разбураныя капліцы, праваленыя магільні. Відаць, тут добра пагаспадарыла нечая рука, што не звыкла саромецца або даваць справаздачу перад іншымі ў сваіх учынках.

За іхняй, маленькай, лагчынкай ляжала вялікая, абкружаная даволі стромымі схіламі. На ёй, па краях, цьмяна былі відаць рэшткі якіхсьці фундаментаў. Вакол вялікай лагчыны таксама цямнелі нейкія камяні, расла высокая трава (пэўна, на месцы былых градак ці кветнікаў). Але ўсё гэта густа зарасло даволі ўжо вялікім лесам. Лес быў цёмны, але сям-там у ім мёртва бялелі высахлыя шкілеты былых садовых дрэў.

Яны памёрлі ад глушыні і бязлюддзя і вось бялелі далей і бліжэй, абкружалі лагчыну і падступалі да яе. Нібы вычварныя распяцці. Нібы дзесяткі пачварных прывідаў.

Страшна было глядзець на гэта, і людзі зменшылі вогнішча да маленькага агеньчыка, які асвятляў толькі іхнюю лагчынку, дзесятак крыжоў і пліт у іхнім маленькім котлішчы.

Знясіленыя, яны нікуды не ў змозе былі ісці, спаць не маглі таксама і вырашылі сяк-так перачакаць у гэтым месцы ноч.

Гаварыць таксама нікому не хацелася. Толькі пасля вялікай паўзы Тумаш сказаў:

— Калі палілі іх, я ўсю веру прызваў, каб зніклі слупы — куды там, чорта бяспятага! Стаяць, як стаялі. Куды ён вядзе нас, Бог?

— Вядзе, — сказаў Іуда. — А куды — не ведаю.

— Наперад, — буркнуў Хрыстос. — Пад узброенай аховай, каб часам не паварацілі, куды не трэба.

І зноў доўгае маўчанне. Але Тумашу было відавочна нясцерпна. На адхоне ўстаў ягоны доўгі цень.

— Божа, — з тугою сказаў Фама. — Ну вось я ўсю веру сваю прызаву. Ствары дзіва. Скажы, што не адна дрыгва перад людзьмі. Намякні, што не вечна адвечнае свінства. Зрабі нейкі знак.

Ён напружыўся і непрытомна сціснуў кулакі. І раптам… па небе з шыпеннем, раскідваючы іскры, прамчаў вялізны агнявы метэор. Фама ўсім задам сеў на зямлю. Змаху, як падсечаны.

— Свят, свят, свят.

І тут, яшчэ раней за падзенне Фамы, ускочыў Хрыстос.

— Агонь… — толькі і паспеў прахрыпець ён. — Аггонь.

Ненатуральна вялікія вочы з надзеяй сачылі за нябеснай праявай. Ён працягнуў да яе рукі.

Метэор нібы спыніўся над голай градою далёкіх узгоркаў. І адразу рассыпаўся на іскры, што ўпалі ўніз і згаснулі ў цямноцці.

Павольна апусціліся рукі Хрыста.

— Нябесны камень, — сказаў ён. — Плюнь, Фама. Багна наперадзе. Пра нас даўно забылі на небе. Лічаць, што ў нас — рай.

Захутаўшыся ў плашч, ён сядзеў, нагадваючы вялізную хворую птушку са зламанымі крыламі. Увесь як жывая беспрытульнасць.

Пасля пачаў пагойдвацца, нібы ад болю. Пасля пачаў бязладна гаварыць:

— Спаганеная, згаджаная зямля… Нашто тут быці, чыстаму?… Агеньчык у цямноцці… Агеньчык у самоце… Д'яблу аддадзеная… Памерці б — забаронена… Трэба ісці і паміраць, калі даў згоду жыць.

Усе глядзелі на яго з жахам.

— Царства фарысеяў… Труны схаваныя, над якімі людзі ходзяць і не ведаюць таго… Гора вам, што забіваеце пасланнікаў… Гора вам, хлусам… І вам, законнікам, гора, што накладаеце на людзей ёрмы нязносныя… Гора вам, што будуеце магільні прарокам, якіх забілі бацькі вашы.

Твар у яго быў такі безнадзейны, што Магдаліна ўскрыкнула:

— Кінь… Страшна!

Толькі тут Юрась нібы апрытомнеў. Гледзячы ў зямлю, глуха сказаў:

— Даруйце. Ніхто з вас не ведае, як гэта цяжка, калі цябе не разумее ніхто. Тут і звар'яцець нядоўга. — І дадаў са змрочнай усмешкай: — Заўтра пайду і павешу генеральнага камісарыя. Або злаўчуся і… усю святую царкву. Мне можна. Я цяпер — як вар'ят. Святы… як яго там… Гальяш з мядзведзямі на бязлюдным востраве.

— Кінь, мілы, — упершыню паспагадала Магдаліна. — Як ты жыць будзеш?

— А, як жыву. Маўчы, Магдзя.

— Ну добра, ну ёсць злыя пастыры, злыя законнікі.

І тут раптам Хрыстос узвіўся.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Испанский вариант
Испанский вариант

Издательство «Вече» в рамках популярной серии «Военные приключения» открывает новый проект «Мастера», в котором представляет творчество известного русского писателя Юлиана Семёнова. В этот проект будут включены самые известные произведения автора, в том числе полный рассказ о жизни и опасной работе легендарного литературного героя разведчика Исаева Штирлица. В данную книгу включена повесть «Нежность», где автор рассуждает о буднях разведчика, одиночестве и ностальгии, конф­ликте долга и чувства, а также романы «Испанский вариант», переносящий читателя вместе с героем в истекающую кровью республиканскую Испанию, и «Альтернатива» — захватывающее повествование о последних месяцах перед нападением гитлеровской Германии на Советский Союз и о трагедиях, разыгравшихся тогда в Югославии и на Западной Украине.

Юлиан Семенов , Юлиан Семенович Семенов

Детективы / Исторический детектив / Политический детектив / Проза / Историческая проза
Крещение
Крещение

Роман известного советского писателя, лауреата Государственной премии РСФСР им. М. Горького Ивана Ивановича Акулова (1922—1988) посвящен трагическим событиямпервого года Великой Отечественной войны. Два юных деревенских парня застигнуты врасплох начавшейся войной. Один из них, уже достигший призывного возраста, получает повестку в военкомат, хотя совсем не пылает желанием идти на фронт. Другой — активный комсомолец, невзирая на свои семнадцать лет, идет в ополчение добровольно.Ускоренные военные курсы, оборвавшаяся первая любовь — и взвод ополченцев с нашими героями оказывается на переднем краю надвигающейся германской армады. Испытание огнем покажет, кто есть кто…По роману в 2009 году был снят фильм «И была война», режиссер Алексей Феоктистов, в главных ролях: Анатолий Котенёв, Алексей Булдаков, Алексей Панин.

Василий Акимович Никифоров-Волгин , Иван Иванович Акулов , Макс Игнатов , Полина Викторовна Жеребцова

Короткие любовные романы / Проза / Историческая проза / Проза о войне / Русская классическая проза / Военная проза / Романы