Читаем Кім полностью

Кім. Капіляры знаходзяцца блізка каля сценкі носа... Пры нязначным узрастанні напружання лопаюцца... Гэта ў мяне з дзяцінства... сястра кажа, што калі мне паказаць здалёк кукіш, у мяне з носу пальецца кроў.

Каралёў (бярэ тэлефон, націскае кнопку). Навошта ТЫ ЯГО біў?

Кім. Ён мяне не біў!

Каралёў. Заткніся! (У трубку.) Я цябе пытаюся, урод, навошта ты яго біў? Ах, проста нос паміж пальцамі сціснуў... (Да Кіма.) Колькі табе гадоў?

Кім. Трынаццаць.

Каралёў (у трубку). Выйдзеш за вароты і па перыметру абыдзеш дом... (Да Кіма.) Колькі табе гадоў, ты казаў?

Кім. Трынаццаць.

Каралёў (у трубку). Абыдзеш дом трынаццаць разоў на кукішках! На кортачках, урод!

Кім. Прабачце, я пайду...

Каралёў. Табе шкада яго?

Кім. Шкада.

Каралёў (у трубку). Адбой: ён табе амністыю абвясціў... Не я, а ён! (Кідае тэлефон.)

Каралёў (налівае). 3 твайго дазволу... (П’е.) Цяпер кажы, хто ты...

Кім. Я ваш сын...

Каралёў. Яшчэ раз.

Кім. Я ваш сын...

Каралёў. Вельмі прыемна, сынуля...

Кім. Мне таксама.

Каралёў. За сустрэчу! (П’е.) Калі б ты ведаў, як я цябе доўга шукаў. Ты, канечне, сынок, бедны, няшчасны, адзінокі, табе няма чаго есці і табе трэба грошы... так?

Кім. Не зусім. Я не сірата, не бедны, не адзінокі, мне ёсць што есці і ёсць дзе жыць... А вось грошы мне патрэбны. Тут вы здагадаліся.

Каралёў. Колькі?

Кім. Пяцьдзясят тысяч.

Каралёў. Ну, мужык, ты сціплы...

Кім. Я пра долары...

Каралёў. Тады «ой»! Ты сапраўды мой сын. Па размаху. Цябе мамка паслала?

Кім. Мама памерла дзесяць гадоў таму.

Каралёў. А як яе звалі?

Кім. Эльвіра.

Каралёў. А дзе мы з ёй... сустракаліся?

Кім. На фестывалі моладзі і студэнтаў... Вы тады былі намеснікам старшыні Саюза моладзі.

Каралёў. Колькі табе гадоў?

Кім. Вы пыталіся ўжо два разы... Трынаццаць.

Каралёў. А-а-а... Так, так... I з кім ты жыў?

Кім. Жыў я ў дзетдоме, бо ў мамы таксама нікога з блізкіх не было... Дом знаходзіўся ў Расасенцы. Калі здарылася Зона, дзетдом рассялілі па ўсёй рэспубліцы... Я цяпер жыву тут, у сямейным дзіцячым доме.

Каралёў. I як ты пра мяне даведаўся?

Кім. Ваша інтэрв’ю было ў «Дзелавой газеце».

Каралёў. Ну ясна. А яна што расказвала табе пра мяне і ты ўсё запомніў... Калі яна памерла?

Кім. Я ж казаў... дзесяць гадоў таму.

Каралёў. I ты нешта запомніў з таго, што яна табе расказвала... пра мяне? У такім узросце?

Кім. Яна амаль нічога не расказвала... Толькі перад смерцю прашаптала: «Фестиваль. Тваё імя — твой бацька...»

Каралёў. Чыё імя?

Кім. Маё.

Каралёў. А як цябе завуць?

Кім. Кім...

Каралёў. Пры чым тут я?

Кім. Вы знаёмы з абрэвіятурай? Назавіце сябе і зразумееце...

Каралёў. Называю: Каралёў... I што?

Кім. Поўнасцю...

Каралёў. Каралёў Ігар Міхайлавіч... I што? А-а-а... Крута... Кім атрымліваецца... Толькі няўвязачка з прозвішчам па бацьку. Справа ў тым, што мяне на вакзале некалі знайшоў сяржант міліцыі... Мая мамачка пакінула мяне на падаконніку... Прозвішча ў сяржанта было Міхайлаў... Так я стаў Міхайлавічам.

Кім. А чаму Каралёў?

Каралёў. Тады ўсе шызелі ад касманаўтыкі... Акурат на тым тыдні памёр славуты генеральны канструктар...

Кім. A Ігар?

Каралёў. А вось гэтага не ведаю... Можа нянечка якая ахрысціла, а можа клапатлівая матуля запіску пакінула... Не ведаю.

Кім. Даруйце...

Каралёў. Усё пуцём, Кім! Дык ты кажаш мой сын? I прыйшоў па аліменты? Лады, Кім... Толькі давай так... Колькі ты заяўляў?

Кім. Пяцьдзясят тысяч.

Каралёў. Замётана. Тры нулі закрэсліваем і... Атрымай і распішыся!.. (Падае купюру.)

Кім. Мне столькі не трэба.

Каралёў. Маеш рацыю. За геніяльную прыдумку трэба дадаць яшчэ... (Дастае яшчэ купюру.)

Кім. Бывайце...

Каралёў. Чакай! Што ты сабе хочаш купіць? Велік? Камп’ютар?

Кім. Я нічога не хачу купіць. Мне патрэбна пяцьдзясят тысяч долараў.

Каралёў. На меншае ты не згодны?

Кім. Не.

Каралёў. Я балдзею ад цябе... Ну ты ж разумны, мужык... Табе не смешна? Я прачынаюся з пахмелу, заяўляешся ты і... здравствуйте, я ваша тётя! Не тётя, а сын! Сын! I за гэту хохму ты хочаш атрымаць пяцьдзясят тысяч баксаў... Навошта яны табе?

Кім. Асабіста мне непатрэбна ані цэнта. Такія грошы трэба маёй сястры... На лячэнне.

Каралёў. Гэта яна цябе паслала?

Кім. Не.

Каралёў. I колькі ёй?

Кім. Дваццаць два.

Каралёў. Клас! Значыць, у мяне і дачка зусім дарослая! Ну раз ты мой сын, а яна твая сястра... Колькі кажаш? Дваццаць два? А-а-а, помню, помню... Я тады ў пяты клас хадзіў, а яна нарадзілася перад самымі вясеннімі канікуламі... Мяне завуч з дырэктарам павіншавалі і адпусцілі з урокаў у раддом.

Кім. Бывайце.

Каралёў. Стаяць! Я цябе яшчэ не адпусціў. Кажы, хто і навошта цябе прыслаў да мяне?

Кім. Мяне ніхто не прысылаў... Мая сястра хворая. Мне патрэбны грошы, каб вылечыць яе...

Каралёў. Якая к чорту сястра, калі ты сцвярджаеш, што ты мой сын!

Кім. Канечне, яна не родная мне. Калі здарылася Зона і дзетдом рассялілі, яна ўзяла мяне, Піню і Баранесу на выхаванне... Мэрыя выдзеліла трохпакаёвую кватэру. Гэта называецца сямейны дзіцячы дом. Яна нас усынавіла і ўдачарыла...

Каралёў. А цяпер ты хочаш, каб я яе ўмацярыў, аж на пяцьдзясят тысяч баксаў?!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Доказательная медицина. Что, когда и зачем принимать
Доказательная медицина. Что, когда и зачем принимать

Доказательная медицина – термин широко известный, даже очень. А все широко известное, уйдя в народ, наполняется новым, подчас неожиданным, смыслом. Одни уверены, что доказательная медицина – это юридический термин. Другие считают доказательной всю официальную медицину в целом, что не совсем верно. Третьи знают из надежных источников, что никакой доказательной медицины на деле не существует, это выдумка фармацевтических корпораций, помогающая им продвигать свою продукцию. Вариантов много… На самом деле доказательная медицина – это не отрасль и не выдумка, а подход или, если хотите, принцип. Согласно этому принципу, все, что используется в профилактических, лечебных и диагностических целях, должно быть эффективным и безопасным, причем оба этих качества нужно подтвердить при помощи достоверных доказательств. Доказательная медицина – это медицина, основанная на доказательствах. Эта книга поможет разобраться как с понятием доказательной медицины, так и с тем, какие методы исследования помогают доказать эффективность препарата или способа лечения. Ведь и в традиционной, официальной, полностью научной медицине есть куча проблем с подтверждением эффективности и безопасности. Правильное клиническое исследование должно быть прозрачным и полностью объективным. На этих двух столпах стоит доказательная медицина. А эти столпы опираются на фундамент под названием «эксперимент».

Кирилл Галанкин

Научная литература / Научно-популярная литература / Образование и наука
Knowledge And Decisions
Knowledge And Decisions

With a new preface by the author, this reissue of Thomas Sowell's classic study of decision making updates his seminal work in the context of The Vision of the Anointed. Sowell, one of America's most celebrated public intellectuals, describes in concrete detail how knowledge is shared and disseminated throughout modern society. He warns that society suffers from an ever-widening gap between firsthand knowledge and decision making — a gap that threatens not only our economic and political efficiency, but our very freedom because actual knowledge gets replaced by assumptions based on an abstract and elitist social vision of what ought to be.Knowledge and Decisions, a winner of the 1980 Law and Economics Center Prize, was heralded as a "landmark work" and selected for this prize "because of its cogent contribution to our understanding of the differences between the market process and the process of government." In announcing the award, the center acclaimed Sowell, whose "contribution to our understanding of the process of regulation alone would make the book important, but in reemphasizing the diversity and efficiency that the market makes possible, [his] work goes deeper and becomes even more significant.""In a wholly original manner [Sowell] succeeds in translating abstract and theoretical argument into a highly concrete and realistic discussion of the central problems of contemporary economic policy."— F. A. Hayek"This is a brilliant book. Sowell illuminates how every society operates. In the process he also shows how the performance of our own society can be improved."— Milton FreidmanThomas Sowell is a senior fellow at Stanford University's Hoover Institution. He writes a biweekly column in Forbes magazine and a nationally syndicated newspaper column.

Thomas Sowell

Экономика / Научная литература / Обществознание, социология / Политика / Философия