Читаем Кім полностью

Кім. Яна захварэла! Гэта пасля Зоны!.. I калі не будзе грошай, яна памрэ! I нас расселяць па дзіцячых дамах! Я — нічога... Прывыкну... А вось Піня з Баранесай...

Каралёў. Хто такія Піня з Баранесай?

Кім. Дзеці. Хлопчыку пяць, дзяўчынцы тры...

Каралёў. Яны таксама ад мяне?

Кім. Пусціце!

Каралёў. Не, пачакай...

Кім. Я болып нічога не скажу!

Каралёў. Я скажу, сынуля... Мяне сентыментальнымі байкамі разжалабіць не атрымаецца... Па-першае, я сам хапануў за жыццё вось так і болей, але я ніколі не быў няшчасненькім. Ніколі! Галодным быў! Прыніжаным быў! Бітым быў! У адчаі да слёз гарачых быў! Але няшчасненькім ніколі! Ні-ко-лі!

Кім. Не ва ўсіх жа клыкі, як у ваўка.

Каралёў. Ты як з бацькам размаўляеш, гадзёныш!

Кім. Даруйце.

Каралёў. Гэта першае. А па-другое, сын мой, калі чалавек пакутуе, значыць, Гасподзь Бог яго за нешта пакараў! Ён адпрацоўвае свае грахі... I калі я буду аблягчаць яго долю, хоць самую горкую, значыць уступлю ў канфлікт з самім Богам! А з гэтым паханам лепш не спрачацца...

Кім. Вы падвялі пад сваё злое існаванне прымітыўную філасофскую базу і гэтым апраўдваеце свае абыякавыя адносіны да ўсяго і ўся... I ў першую чаргу да сябе самога...

Каралёў. Чаму ты раней да мяне не прыходзіў?!

Кім. Таму што маці, паміраючы, сказала: «Кім, дай мне слова, што звернешся да яго толькі тады, калі не будзе выйсця, калі будзе тупік. Я яго кахаю і не хачу, каб хоць нечым ён быў у жыцці засмучаны». У мяне цяпер тупік. Калі яна памрэ, я згублю сям’ю... I дзеці згубяць яе... А так я ніколі б да вас і не звярнуўся і не падышоў...

Каралёў. Чаму?

Кім. Ваўкоў баюся.

Каралёў. Ты зноў?!

Кім. Даруйце...

Карал ёў. Ты разумеет, усё, што ты прыдумаў, абсалютна неверагодна...

Кім. Таму гэта і праўда! Хлусню вы па свайму вопыту павінны ведаць...

Каралёў. Зноў?!

Кім. Дык вось, хлусня неверагоднай не бывае! Яна заўсёды апранае былое адзенне праўды...

Каралёў. Слухай ты, Спіноза, я б цябе мог проста выгнаць...

Кім. Я б даўно сам пайшоў, вы ж не пускаеце мяне...

Каралёў. Мне раскалоць цябе — раз плюнуць...

Кім. Каліце...

Каралёў. У цябе фота маці ёсць?

Кім. Цяпер няма... Калі здарылася Зона і нас вывозілі, рэчы браць забаранілі...

Каралёў. Ну а ты памятаеш яе? Пазнаў бы на здымку?

Кім. Канечне.

Каралёў. Не пашчасціла табе, сынуля... Рэч у тым, што ў мяне захаваўся здымак усёй дэлегацыі, якая ездзіла на фестываль... Зараз... (Дастае з шуфляды стала здымак у рамачцы.) Вось, іншым разам зірну, каб збегаць на спатканне са сваім юнацтвам. На, зірні і ты... Падкрэсліваю, тут уся дэлегацыя. Уся! Гэта мы на Краснай плошчы пасля паходу ў Маўзалей. Мяне пазнаў... Вось я ў цэнтры абдымаю дзвюх прыгажунь... Якая з іх твая мама?

Кім. Hi тая, ні тая...

Каралёў. Правільна. Адна з іх цяпер жонка камандуючага пагранвойскамі, а гэта працуе дыктарам радыё... Жывыя, здаровыя... ну а дзе ж твая нябожчыца-маці?

Кім. Здымак вельмі дробны...

Каралёў. Ая табе лупу дам. На! Шукай...

Кім (паводзіць лупай па здымку). Вось яна...

Каралёў. Дзе?

Кім. Пятая злева ў другім радзе...

Каралёў. Пакажы, пакажы... (Бярэ здымак, потым вырывав з рук у Кіма лупу, уважліва разглядае.) Дык як ты кажаш яе звалі? Эма?

Кім. Эльвіра... дайце, калі ласка, вады...

Каралёў. Ты так расхваляваўся?

Кім. Мне лякарства трэба запіць...

Каралёў. Не толькі сястра, і ты хворы?..

Кім. Прафілактыка. Пасля Зоны...

Каралёў. Можа мінералкі?

Кім. Проста вады. 3-пад крана.

Каралёў. Зараз...

Каралёў выходзіць імкліва. Выходзіць і Кім. Вяртаецца са шклянкай Каралёў.

А ў якой школе ты вучышся? Гэй! Ты дзе? Кім!

Бярэ тэлефон, набірае нумар.

Зараз будзе выходзіць пацан, не выпускай яго... Як выпусціў?! I машыну даў?! Ты... А калі б ён сказаў, каб ты мне галаву адрэзаў, ты б і гэта зрабіў, уррод! Пазвані ў машыну і скажы... Лёня без мабільніка?! Усё! Не пападайся мне сёння на вочы, прыдурак!!!

Ходзіць па пакоі, трымаючы перад сабой здымак. Задуменна спыняецца. Бярэ са стала насоўку, што пакінуў Кім.

Ды не... Лухта ўсё гэта! Лух-та!

Клініка. За столікам Юля і Лена. Вечар.

Лена. Ты зноў сабралася ў бар?

Юля. Так...

Лена. I што ты там робіш?

Юля. Гляджу на яго.

Лена. Дзіўлюся...

Юля. Я сама дзіўлюся... Мне даўным-даўно нехта салодкага кіпеню ў душу лінуў... Плыву... Прыходжу ў бар і чакаю... Ён з’яўляецца і пачынае напівацца... Кожны дзень... Ты ўяўляеш? Кожны дзень!.. Потым сядзіць у кутку за столікам, смаліць. 3 выгляду круты-круты, а я бачу ў ім дзіцёнка, што выйшаў пагуляць на перон, а цягнік з бацькамі пайшоў... Ты разумееш, ён плача...

Лена. Не выдумляй. Такія не плачуць.

Юля. Плача! Ён плача нават тады, калі смяецца...

Лена. У цябе аналізы палепшыліся.

Юля. Яго ніхто ніколі не любіў...

Лена. Ты ведаеш, што нас, жанчын, у адносінах да мужыкоў падзяляюць на тры катэгорыі: сёстры, жонкі, маці...

Юля. Адкрыла Амерыку...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Доказательная медицина. Что, когда и зачем принимать
Доказательная медицина. Что, когда и зачем принимать

Доказательная медицина – термин широко известный, даже очень. А все широко известное, уйдя в народ, наполняется новым, подчас неожиданным, смыслом. Одни уверены, что доказательная медицина – это юридический термин. Другие считают доказательной всю официальную медицину в целом, что не совсем верно. Третьи знают из надежных источников, что никакой доказательной медицины на деле не существует, это выдумка фармацевтических корпораций, помогающая им продвигать свою продукцию. Вариантов много… На самом деле доказательная медицина – это не отрасль и не выдумка, а подход или, если хотите, принцип. Согласно этому принципу, все, что используется в профилактических, лечебных и диагностических целях, должно быть эффективным и безопасным, причем оба этих качества нужно подтвердить при помощи достоверных доказательств. Доказательная медицина – это медицина, основанная на доказательствах. Эта книга поможет разобраться как с понятием доказательной медицины, так и с тем, какие методы исследования помогают доказать эффективность препарата или способа лечения. Ведь и в традиционной, официальной, полностью научной медицине есть куча проблем с подтверждением эффективности и безопасности. Правильное клиническое исследование должно быть прозрачным и полностью объективным. На этих двух столпах стоит доказательная медицина. А эти столпы опираются на фундамент под названием «эксперимент».

Кирилл Галанкин

Научная литература / Научно-популярная литература / Образование и наука
Knowledge And Decisions
Knowledge And Decisions

With a new preface by the author, this reissue of Thomas Sowell's classic study of decision making updates his seminal work in the context of The Vision of the Anointed. Sowell, one of America's most celebrated public intellectuals, describes in concrete detail how knowledge is shared and disseminated throughout modern society. He warns that society suffers from an ever-widening gap between firsthand knowledge and decision making — a gap that threatens not only our economic and political efficiency, but our very freedom because actual knowledge gets replaced by assumptions based on an abstract and elitist social vision of what ought to be.Knowledge and Decisions, a winner of the 1980 Law and Economics Center Prize, was heralded as a "landmark work" and selected for this prize "because of its cogent contribution to our understanding of the differences between the market process and the process of government." In announcing the award, the center acclaimed Sowell, whose "contribution to our understanding of the process of regulation alone would make the book important, but in reemphasizing the diversity and efficiency that the market makes possible, [his] work goes deeper and becomes even more significant.""In a wholly original manner [Sowell] succeeds in translating abstract and theoretical argument into a highly concrete and realistic discussion of the central problems of contemporary economic policy."— F. A. Hayek"This is a brilliant book. Sowell illuminates how every society operates. In the process he also shows how the performance of our own society can be improved."— Milton FreidmanThomas Sowell is a senior fellow at Stanford University's Hoover Institution. He writes a biweekly column in Forbes magazine and a nationally syndicated newspaper column.

Thomas Sowell

Экономика / Научная литература / Обществознание, социология / Политика / Философия