Читаем Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) полностью

- Iрэна, плечы раўней! - зычны голас Нiнэлi Мiхайлаўны раздаецца ў зале. Руку адводзiм... Так, так! А зараз - бегунок: i - раз-два-тры! Адажыо, дзяўчаткi!.. Малайцы!

Iрэна, танцуючы, уяўляла сябе прынцэсай. А чаму б i не? Яна самая шчаслiвая - выходзiць за Янку. Рэня ад зайздрасцi напляткарыла на Янку, а ён па-ранейшаму працуе ў аўтапарку, у iнтэрнаце сваiм жыве, як i жыў! Сусед яго па пакойчыку нахлусiў, бо таксама зайздросцiць iхняму каханню! Цяпер нiякiм плёткам пра Янку Iрэна не паверыць! Сёння Iрэна купiла сабе шлюбную сукенку. Аддала Янку дзiцячыя кансервы, дрожджы i падарункi для ягоных родзiчаў.

Усмешка не сыходзiла з Iрэнiнага твару, вочы ззялi, бы ранiшняе сонейка.

- Дзякую, дзяўчаткi! - зазвiнеў голас Нiнэлi Мiхайлаўны. - Заняткi скончаны, да сустрэчы! Iрэначка! - паклiкала цiха дзяўчыну i працягнула ёй кнiжачку. - Гэта табе! У гонар тваiх змовiн з Янкам!

Iрэна падзякавала, пацалавала Нiнэль Мiхайлаўну i падумала, што князёўна з вокладкi так падобна на яе самую, шчаслiвую Iрэначку-прыгажуню, якая хутка развiтаецца з дзявочым жыццём i прыме прозвiшча мужа - Бiневiч...

... Мацi сустрэла Iрэну як звычайна з заплаканым тварам i папярэдзiла, каб не займала тэлефон - а раптам бацька тэлефанаваць будзе! Дзяўчына скрывiлася i, перакусiўшы на хаду, пайшла да Соф'i.

- Ты Аленку маю не бачыла? - запытала жанчына з хваляваннем. - Казала, у Жыткавiчы паедзе да нейкай Вольгi. Пайшла да Мiколы, сёння ж яны ў тэатр збiралiся, а там музыка на ўвесь пакой, i нiхто не адчыняе. Прыбегла дадому, плача, кажа, у Жыткавiчы паеду, да Вольгi. А што гэта за Вольга? Можа, зноў нейкая цыганка? А цi ведаеш ты, Iрэначка, якое гора ў нас? - Соф'я паправiла халат, затулiла поўныя ногi. - Аленка ж мая цяжарная! Хацела яму сказаць, але саромеецца. Намякнула наконт дзiцяцi, дык ён i слухаць не хоча. Я ёй таблеткi дастала, але не дапамаглi, пойдзе на аборт... А што ж рабiць, Iрэначка? Не трэба мне, каб людзi смяялiся з яе!

- Адзiн тлум ад гэтага кахання, - уздыхнула Iрэна. - А можа, Аленцы пашанцуе яшчэ? Вось як у мяне з Янкам, быццам i пасварылiся, i разышлiся,а цяпер - вяселле!..

- Ах ты, дурнiца! - закiвала галавою Соф'я. - Мужык мой у гасцях быў у свайго калегi, дык бачыў там твайго Янку. Ужо два месяцы, як твой Янка жанаты! Бабу ўзяў з дзiцем. З таго часу, як яго з аўтапарка выгналi, усё на вакзале начаваў - у вёску вяртацца не хацеў. На танцах знайшоў нейкую дурнiцу дый ажанiўся! А дагэтуль нiдзе не працуе, то ўкрадзе што, то ў такой, як ты, нешта выдурыць! Галавы ў цябе няма - падарункаў яму накупляла, дрожджаў, дзiцячых кансерваў!

Соф'я закiвала галавою i пакруцiла пальцам ля скронi. Iрэна ўспыхнула i падалася прэч з кватэры. Але потым вярнулася i сказала Соф'i, каб дала адрас, дзе цяпер жыве Янка. Тая назвала.

Дзверы адчынiла жанчына гадоў за трыццаць.

- Вам каго? - строга папыталася яна.

- Можна Янку? - папрасiла Iрэна.

- Вы сёння ўжо пятая! - трасучыся, вымавiла жанчына i крыкнула ў глыб кватэры: - Янка! Iдзi разбiрайся! Хутка яны да цябе з мiлiцыяй з'явяцца!

- Прывiтанне! - выйшаў на пляцоўку Янка.

Хваравiты ад перапою твар, засмяглыя вусны, змяты спартовы касцюм. Ён зачынiў за сабою дзверы, i яны з Iрэнай засталiся адны.

- Ну, што ты хочаш?.. Падавай у мiлiцыю, - пазяхнуў ён.

Iрэна з размаху стукнула яго па твары.

- Без iстэрыкi, добра? - пацёр ён шчаку. - Я ўжо не працаваў, звольнiлi мяне, а ты ўсё патрабавала кветак... Мне не было дзе жыць, а ў Рэнi была хата. Я харчаваўся ў яе. А потым яна мяне выгнала, бо я пярсцёнак у яе ўкраў - на вяселле мне патрэбен быў пярсцёнак, жанiўся я з гэтай чувiхай, якая табе дзверы адчыняла... Яна багацейшая за Рэню i не такая капрызная, як ты. Яна за мяжу ездзiць, зразумела, у чым справа? Вось i ты сабе такога шукай хахаля, усякла?

- Вярнi мне тыя падарункi, што я купляла, быццам для тваiх родзiчаў! выкрыкнула Iрэна.

- Ай, цiшэй! - прамямлiў, пацiраючы за вухам, Янка. - Я i раней лiчыў, што ты крыху iстэрычная... Пардон, мадам! Падарункаў няма - падарыў жончынай мацi. А што мне рабiць было, калi не працую?

Iрэна залямантавала ад злосцi i крыўды, наляцела на Янку з кулакамi, пачала рваць ягоныя валасы, упiлася зубамi ў шчаку, з асалодай адчуваючы на сваiх вуснах ягоную кроў... Нiхто не мог спынiць яе - яна бiлася з iм не на жыццё - насмерць, ратуючы свой гонар, помсцячы за ўсё i за ўсiх. Павыскоквалi на пляцоўку суседзi. Нечакана прыехалi мiлiцыя i людзi ў белых халатах. Вырываючыся з нечых учэпiстых рук, Iрэна рагатала, гледзячы на акрываўленага Янку з пакусанай шчакою, разадраным пазногцямi тварам i апухлым вокам. Ён, згорбiўшыся, тулiўся ў кутку ля дзвярэй...

- Кладзiся спаць! - загадаў Антось i схаваў у тумбачку пустую бутэльку.

- Не! - хiстаючыся, плюхнуўся на стул Мiкола. - Я буду пiць, пакуль не звалюся!.. Схадзi яшчэ ў краму!

- Якая табе крама - апоўначы ўжо! - настойлiва ўкладваў сябра ў ложак Антось. - Спi лепш, набраўся як свiння гразi! Аленка прыходзiла, стукала ў дзверы, але я ёй не адчынiў... Вы ж у тэатр збiралiся!

- Якi тэатр? - узняўся з ложка Мiкола. - Яна мне надакучыла сваiмi прапановамi!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы