Читаем Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) полностью

Агапка выйшла з царквы i накiравалася да Палаца культуры будаўнiкоў. Ля ўвахода стаяла бялявая, з кароткай стрыжкай дзяўчына i весела гутарыла з сяброўкай.

- А я свайго малога ў дзевак кiнула, а сама думаю, пагуляю! - смяялася бялявая.

- Ну i аферыстка ты, Наташка! - адказала сяброўка. - Мiколу рабом зрабiла, а Кольку на алiменты падала! I як толькi ў судзе не разабралiся, што не Колева дзiця!

- Коля болей грошай атрымлiвае! - засмяялася Наташа. - А што мне з таго Мiколы цягнуць, хоць i яго гэта дзiця? Вось паехаў учора маiм бацькам дровы загатаўлiваць, i добра!

Агапка патапталася на месцы i вырашыла падысцi да дзяўчат.

- Прабачце, - сказала яна, - я тут падслухала вашу размову. У мяне адна праблема, можа, падкажаце, як яе рашыць. Я з вёскi, адна тут, сябровак няма. Замуж адзiн хлопец узяў, турыст ён. Дык я ў яго як рабыня, толькi каб есцi рыхтавла ды бялiзну мыла. А дзяцей не хоча. I не паважае мяне, дурною лiчыць. Можа, я трохi i дурная, што пайшла за яго. Яны з раднёю мяне аб'ягорылi, грошы мае, што бацька на пасаг даў, распусцiлi на ягоныя паходы ды на сваю радню...

Наташка ўзняла ўгору бровы.

- Адкуль ён, турыст гэты? Можа, якi сябар Мiколаў? - глянула на сваю сяброўку. - Мiкола ж усё ў паходы хадзiў з Хвашчэўскiм, усё сварылiся, вораг яго...

- Мой муж таксама Хвашчэўскi! - абрадавалася Агапка. - Толiк завуць...

- Ён! - засмяялася Наташка. - Ну дык што, адпомсцiм Толiку за майго Мiколачку, каб не задаваўся?

Яна абняла Агапку, падмiгнула сяброўцы:

- Верка, пайшлi папалiм i нешта смешнае прыдумаем!

Селi ўтраiх на лавачку. Агапка не палiла. Наташка, смалячы цыгарэту, выгукнула:

- Дзеўкi! План наклюнуўся! Агапка, мы табе знойдзем хлопца i ты ад яго зацяжараш!

- Мяне Толiк на аборт адправiць, сiлаю, - уздыхнула тая.

- А ты не кажы да апошняга моманту, як Наташка ў свой час! - параiла Вера. - А калi стане бачна ўжо, то нiкуды ён не дзенецца!

- Ён зробiць так, каб здарыўся выкiдыш, - з сумам сказала Агапка. - Ён сам мне сказаў так, калi я пажартавала, што вось не пайду на аборт, калi зацяжару... Ён асцерагаецца i не спiць часта са мною...

- Во казёл! - стукнула кулаком па калене Наташка i раптам абрадавана выдала: - Агапка! Будзь хiтраю! Калi ён заўважыць, што ты цяжарная, няхай крыху цябе стукне... А перад гэтым мы будзем з Веркаю сядзець з магнiтафонам за шторамi цi ў туалеце. Ён прыйдзе дадому, а ты яму i скажы ўсё! А потым з магнiтафонам, сведкамi i сiняком пойдзем знiмем пабоi ў судмедэкспертызе!.. Наташка зайшлася смехам. - Там жа Толiкава сястра прыбiральшчыцай працуе, мне Мiкола расказваў. Толiк неяк насiў з адной дзеўкаю заяву ў загс, дык бег сястры сваёй тэлефанаваць - кроў не падышла, рэзус-фактар не той! Дык i не ажанiўся з ёю! Гаварыў: мая сястра - прафесар, за любога доктара лепш! Ой, з Мiколам столькi насмяялiся з гэтага Толiка!

- Ну добра, сходзiм у мiлiцыю, - сказала Агапка, - а я прыйду дадому, дык ён заб'е мяне...

- Дарагая, ты ў мяне пажывеш! - прапанавала Наташка. - Мiкола маiм бацькам дабро робiць, вось i я для Мiколы дабро зраблю: настаўлю Анатолю рогi, каб на чужое дзiця свае алiменты плацiў! Агапка, падасi на развод, на падзел маёмасцi, а потым i кватэру падзеляць...

- На алiменты згодна i на маёмасць, а кватэру не хачу, - адказала Агапка, - мне вёска мiлей, паеду да бацькоў... А што мне за гэта табе, Наташа, даць, за савет i дапамогу тваю? I табе, Вера?

- Ой! - засмяялася Наташа, махнула рукою. - На тым свеце вугольчыкамi разлiчымся! Праўда, Верка!

VII

Вясною, калi дровы скончылiся, а неба стала шэрым i пахмурным, надвор'е сапсавалася дажджом i адлiгаю, у хаце зрабiлася няўтульна i холадна. Галя працавала даяркаю. Часта прыходзiла на падпiтку, бо не магла адмовiцца дзеўкi так i чаплялiся.

- Трэба размачыць наша шэрае жыццё! - смяялiся яны. - I нашу цяжкую працу!

Галя часта ўспамiнала студэнцкiя гады, паходы, успамiнала, як яны з Аленкаю хадзiлi ў фiлармонiю, тэатр, i ўсё не магла зразумець, як гэта яна дакацiлася да такога жыцця... Лявон па-ранейшаму пiў. Зямля на агародзе ўжо адлягла ад маразоў, была мяккаю i глеўкаю. Галя хацела наняць каго, каб узараць яе, купiла гарэлкi, але Лявон усю выпiў. Заблудзiўся ў сенцах, як хадзiў на двор, не мог знайсцi клямку. Так начаваў у сенцах. Ранкам каяўся, прасiў прабачэння, абяцаў не пiць. А потым у яго пачаўся адхадняк - два днi ляжаў у ложку, стагнаў. Уся хата смярдзела перагарам.

- Зайчык, зайчык! - зваў Лявон Галю. - Не пакiдай мяне, нарадзi мне дзяўчынку, Анжэлiчку, тады кiну пiць!

Галя памыла падлогу, захуталася цяплей i пайшла ў лес шукаць сушняк. Але галлё ўсё было мокрае. Яна нацягала невялiчкую кучу, блiжэй да хаты, i скiравала ў сад. Ёй было шкада гэтых адзiчэлых яблынь, якiя ўжо не давалi яблык... Галя прытулiлася да адной з iх, крывенькай, з паламаным галлём, пагладзiла шурпаты ствол.

- Пакiдаю я цябе, яблынька! - прашаптала Галя. - Бедны мой сад, закiнуты, нiкому не патрэбны...

Яна падышла да хаты, прысела на прызбу.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы