Читаем Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) полностью

- Ты вар'яцееш! - закрычала на яе Iрэна. - Пакiнь цяпер яго ў спакоi! Хiба ты не бачыш, што табою авалодаў д'ябал i хоча, каб ты звар'яцела! Мяне каханне ўжо давяло да гэтага два разы: Янку кахала, потым - Сцяпана, за секс! А ты бацьку за што кахаеш? За душу? Калi б вашы душы былi роднасныя, то ён бы цябе не кiнуў! Як можна кахаць духоўна чужога чалавека? Хочаш сексу, дык знайдзi сабе другога мужыка! З бацькам жа ты не спала! Няма чаго цяпер шукаць учарашнi дзень!

- Распранайся! - закамандавала Iрэна мацi. - Шаўковыя твае валасы мыць будзем!

I пацягнула мацi ў ванную. Потым Iрэна зрабiла ёй прычоску i макiяж. Апранула ў прыгожую сукенку i паведамiла:

- Рыхтуйся сустракаць гасцей! Пакуль ты тут вар'яцела, я сабе замежнага кавалера знайшла. Прыехала ягоная мацi, хоча пазнаёмiцца з нашай сям'ёй. А потым мы ўсе паедзем да iх у госцi. У мяне вiза ёсць, я дарэмна часу не трацiла. Афармляю i табе...

- Адкуль ён? - упершыню за ўвесь час вочы мацi загарэлiся цiкаўнасцю.

- З Анголы, - усмiхнулася Iрэна.

- Негар? - схапiлася за сэрца мацi i села ў крэсла.

- А табе што - падабаюцца толькi iнтэрнатаўскiя калгаснiкi, тыпа Янкi i Сцяпана? - узялася ў бокi Iрэна. - Хопiць, я наелася кахання, павалялася ў брудзе! Цяпер я iду замуж па разлiку, дзеля будучых дзяцей. Я буду другою жонкаю Халiла. У iх можна мець некалькi жонак! - засмяялася Iрэна. - Але ў кожнай - свая вiла, сваё хобi. А я аддаваць сваю прыгажосць каму папала не буду болей, лепш прадаць за даляры! Ты думаеш, каб я нарадзiла ад Сцяпана, то тое дзiця было б шчаслiвым на гэтым смярдзючым хутары? У майго будучага дзiцяцi будзе ўсё!

- А што, - падала голас мацi, - такiя дзяўчынкi маленькiя прыгожыя, мурыначкi! Касiчкi такiя!.. Вось, як будзе дзяўчынка ў цябе, то й добра, яны такiя вёрткiя, спрытныя, танцуюць прыгожа, мурынчыкi гэтыя...

- I хлопчыкi нiчога, - пасмiхнулася Iрэна, - вось як па тэлевiзары паказваюць, мускулы такiя, моцныя хлопцы...

- Што ты там рабiць будзеш сярод мурынаў! - закрычала мацi.

- Тое, што i сярод белых, - адказала Iрэна, - жыць! Радавацца! А можа, i лепей жыць, чым тут! Ты паглядзi на яго лепш, тады гаварыць будзеш! Яго мацi доктар, паважаны чалавек у Анголе! А мы з Халiлам будзем жыць у Амерыцы!

- А-а! - працягнула мацi. - Тады i добра! Можа, i я там каго сабе знайду...

- Нарэшце вылечылася! - засмяялася Iрэна. - Гэта трэба адзначыць шампанскiм!

У дзверы пазванiлi. Iрэна кiнулася адчыняць. На парозе з'явiўся прыгожы, высокi, цемнаскуры юнак з вялiкiм букетам ружаў у кошыку. Побач з iм стаяла мажная, у сукенцы з прыемным малюнкам, жанчына i лагодна ўсмiхалася...

- Ай, госцiкi, даражэнькiя! - замiтусiлася мацi. - Праходзьце, калi ласка! А мы так чакалi!..

- Ой, Лявонка! Гэты швэдар так пасуе табе! - запляскала ў далонi Галя. Якраз пад твае блакiтныя вочы. Вясельны падарунак, дарагi!

- Дзякую, - усмiхнуўся Лявон. - Ты мяне з багны выцягнула! Я кахаю цябе... Болей i ў рот гарэлкi не вазьму. А то, бачыш, з працы звольнiлi, з iнтэрната выгналi...

- Лявонка, глядзi! - радасна паказала старонку пашпарта Галя. - Я таксама выпiсалася з Менска. Усё, будзем жыць з табою ў гэтай вёсачцы, у тваёй хаце!

- Я заўтра аднясу твой пашпарт у наш сельсавет, - сказаў Лявон. - Знойдзем табе працу i мне што-небудзь!

Галя запiшчала i павiсла ў яго на шыi.

...Нiзенькая паўразбураная хатка за высахлым садам нагадвала сабою пакiнутую старэнькую бабульку. Вялiкая леташняя трава пачарнела за зiму i цяпер, калi пачалася адлiга, нагадвала доўгiя тонкiя нiткi.

- Браты не едуць, - паскардзiўся Лявон, гледзячы ў маленькае акенца на вулiцу. - А некалi мы добра жылi. Трое братоў, бацька, мацi. Мой бацька граў на гармонiку, а мацi прыгожа спявала. А потым iм ад зайздрасцi начаравалi бацька прастудзiўся i памёр. Пасля ягонай смерцi мацi знайшла ў хляве iголкi, цэлы пук, усе чорныя... Занесла да знахара, а ён кажа, што позна прыйшла праклён на ўсю сям'ю паў. Мацi запiла. Мы ўсе былi ў гарадах. Яна ўпала п'яная пасярод хаты, яе паралiзавала. Не магла дапаўзцi да ложка. Хаты даўно не цеплiла, холад быў, вось i атрымала запаленне лёгкiх i ў хуткiм часе памерла... Старэйшы брат рос бесталковым, сядзеў у турме, некалькi разоў жанiўся. Сярэднi п'е... I я пiў, пакуль не сустрэў цябе...

Галя абняла яго i пацалавала. У хаце пахла сырасцю. Адзiнока чарнела печ. За перагародкай стаяў кухонны стол, вiсела люстэрка ў драўлянай аправе, якую паеў шашаль. Збоку - вялiкая шафа для кухоннага посуду. На акне - шэрага колеру фiранкi. Галя прайшла ў другi пакой, дзе знаходзiлiся грубка, два ложкi, канапа, шафа, круглы стол.

- Я зусiм забыўся сказаць табе яшчэ пра аднаго свайго брата, - хрыплым голасам мовiў Лявон, - нас жа чацвёра сыноў было. Сашка - самы лепшы брат наш, самы старэйшы. Мы малыя тады былi. Ён ажанiўся. Жылi тут з жонкаю. Дзяўчынка нарадзiлася. Вось ад iх гэтая шафа засталася, i стол круглы, i канапа. Сашка разбiўся на матацыкле, на крутым павароце ля самай вёскi... Вось тады мацi яшчэ мацней запiла...

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы