Читаем Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) полностью

I яны выхапiлiся ўдваiх у сенцы сустракаць сына.

- Ай, радасць нам якая, сыночак! - абнiмала Франя тоўстага, у кажусе, Анатоля.

- Значыць, сынку, у госцi? - крэкнуў бацька i зацягнуўся цыгарэтаю. - А дзе ж Галя, мо захварэла?

- Кiнуў я Галю, - адказаў Анатоль, распранаючыся.

Падсеў да стала.

- Не гаспадарлiвая яна, - дадаў. - Мне трэба проста баба, каб шыла, мыла, ежу гатавала, мяне з паходаў чакала. А яна сама ў паходы ходзiць!

- А як жа! - падтакнула мацi. - Маёй жа сястры яна не спадабалася адразу. Цётка Людвiка табе казала, сынку, каб ты яе не браў! Цi ж гэта справа, каб баба ў паходы хадзiла. Паходы - гэта твая справа, тваё жыццё! А бабе месца ля каструль!

- Цi доўга ён находзiцца ў тыя паходы? - уздыхнуў бацька. - У яго ж ногi хворыя, артроз!

- I ў мяне артроз, - махнула рукою мацi. - Нiчога, няхай другую жонку бярэ! Вось Агапка добрая дзяўчына, працавiтая...

- Ты што, мацi? - незадаволена буркнуў Анатоль. - Яна ж у адным класе два гады сядзела! Тупая, як твой валёнак!

- Нiчога, што Бог розуму не даў, затое - працавiтая! - пачала ўшчуваць мацi. - Навошта табе тыя вучоныя, каб нервы псавалi? Чым прасцей, тым лепш! Абы боршч варыла! А ты сваю справу ведай, можа, майстрам спорту станеш, па тэлевiзары паказваць будуць!

- А што, можа, сходзiм да Агапкi? - усмiхнуўся бацька. - У яе i пасаг добры! Можа, што сястры тваёй, Анатоль, у горад падкiнем? Футра добрае купiм, ёй жа трэба перад хлопцамi гарсаваць! Можа, за якога багатага замуж выйдзе!

- Агапчына мацi казала, што ёй карову дасць, дык мы тую карову прададзiм ды сваёй Танечцы пярсцёнак залаты купiм! - зашаптала мацi. - I Людвiка, сястра мая, кажа, каб Агапку браў. Дурная, дык затое - лепш! А толку з тае Галi? Пасагу не было. А з Агапкi пацягнуць можна! Можа, Танечку нашу за мяжу замуж аддадзiм, дык грошы Агапчыны i спатрэбяцца!

Анатоль пляснуў у ладкi, i яны пачалi збiрацца ў сваты да Агапкi.

VI

Мiкола пачуў тупат маленькiх ножак, быццам бегала па падлозе дзiцятка. Ён расплюшчыў вочы i нiчога не ўбачыў. Перавярнуўся на другi бок, заплюшчыў вочы. Тупат паўтарыўся.

- Iгарок! - паклiкаў суседа. - Чуеш, нехта тупае? Дзiця быццам.

- Гэта сумленне тваё тупае, - абазваўся той з ложка.

- Ты вельмi сумленны! - пакрыўдзiўся Мiкола.

- Вядома! - засмяяўся Iгарок. - Вось таму i жанюся заўтра на менчанцы! Аднаго цябе пакiдаю ў пакойчыку, глядзi, не звар'яцей ад адзiноты!

Мiкола падняўся i пачаў умывацца. Вырашыў пагуляць па горадзе. Навагодняе свята скончылася, можа, што ў крамах смачненькае з'явiцца, а то ўсё парасхоплiвалi на тым тыднi.

...Мiкола выпiў у кафэ кубачак кавы i скiраваў у бок "Дзiцячага свету". Нешта захацелася яму паглядзець на цацкi. Як маленькi, шчупаў машынкi, гуляў з iмi. А потым упадабаў мячык гумавы, чырвоны з зялёным, i купiў яго. На выхадзе сутыкнуўся з хлопцам, якi паказаўся яму знаёмым.

- Сцяпан, цi што? - падняў бровы ўгару Мiкола.

- А як жа! - стукнуў той па плячы Мiколу. - Прывiтанне!

Зайшлi ў пiўбар. Халоднае пенiстае пiва было на смак гаркаватым. Залацiстым адсвечваў куфаль.

- Ну, як там жыццё-быццё ў вёсцы? - пацiкавiўся Мiкола.

- Нявесткi сварацца, - паскардзiўся Сцяпан. - Наша хата згарэла, як пасля Тамаркiных пахарон выпiвалi. Заснулi, а яна ад свечак i загарэлася... Дык мы ў Халiмона цяпер жывём з мацi i бацькам. Халiмонава Верка з Цiмохавай Надзькай сварацца. Верчын кныр пакрыў Надзьчыну свiнню. А Надзька не хоча Верцы за гэта грошы плацiць. Ужо i парасяткi прывялiся, а Надзька не заплацiла... А Верчыны куры без пеўня ходзяць. Надзьчын певень iх чапае. Дык Надзька крычыць, каб ёй яйкi аддавала за пеўня!

Мiкола засмяяўся.

- Як Iрэна? - запытаў у Сцяпана. - Прывыкла да вясковага жыцця?

- Дзе там, - махнуў Сцяпан рукою, - збегла! - I задаволена ўсмiхнуўся: - А я зноў жанiцца буду! Гельтруда маю дзеўку завуць, конь, а не баба!

Мiкола скрывiўся:

- У якiм сэнсе? Тэмпераментная?

- Кiнь дурное! Працавiтая яна! - пахвалiўся Сцяпан.

Яны развiталiся. Мiкола вярнуўся ў свой пакойчык. Падкiнуў мячык, пагуляў з iм, затым лёг адпачыць. Iгарка дома не было. Мiкола пачаў засынаць, калi зноў пачуў тупат дзiцячых ножак. Ужо ў паўсне задаволена падумаў: "Няхай пагуляе! Вось добра, што мячык купiў..."

- Прывiтанне! - маладая дзяўчына з завiтушкамi прыветна ўсмiхнулася Iрэне. - Не памятаеш мяне? Я каханка твайго бацькi... Праўда, цяпер ужо жонка...

- Iлона! - абрадавалася Iрэна i абняла яе.

- Ой, а я думала, ты бiцца будзеш! - засмяялася тая.

- Не, я паразумнела, - сказала Iрэна. - Як вы з таткам жывеце?

- У згодзе, - усмiхнулася тая. - Ведаеш, сапраўды я знайшла роднасную душу ў тваiм бацьку... Доўга так шукала i знайшла... Каб i табе так Бог паслаў!

- Пашле! - запэўнiла яе Iрэна. - Я куплю вашай дачушцы падарунак, бо я хутка паеду адсюль... Перадай татку прывiтанне i яшчэ, што ён малайчына! Я абавязкова зайду да вас перад ад'ездам!

...Дома Iрэну сустрэла мацi, як заўсёды сумная i заклапочаная.

- Тэлефон не займаць! - строга сказала Iрэне. - Можа, бацька патэлефануе?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы