Читаем Лісце каштанаў полностью

Мы саскочылі і пайшлі да людзей. Цяпер можна было ўдаць, што мы таксама выйшлі пацікавіцца. А людзі стаялі і ўсё яшчэ нічога не разумелі.

- Ролік, хлопчыкі, вы? - пачулі мы шэпт.

- Нонка, Ліза.

Прыемна ўсё ж несці цяжар гераізму і славы. Ва ўсякім разе, мы стрымана і мужна ўсміхаліся, калі Нонка трэсла нам рукі, а Ліза ўстала на дыбачкі і выцерла насавіком пляму сажы на Ролікавай шчацэ.

Кроках у дваццаці ад нас стаяў Гнат, і зарыва скакала ў яго па твары. Ён заўважыў нас - аблічча ягонае тарганулася: зразумеў.

Узняў з зямлі ўламак цэглы і шпурнуў яго проста ў жарало, у агонь.

Вочы ў яго былі белыя ад ярасці.

- Ну, трымайцеся.

І плюнуў у наш бок.

VII

«I прыйшоў дзень бітвы. I сеча бысць зла...»

I яны, і мы добра разумелі, што пасля знішчэння штаб-пячоры ніякай размовы аб міры ці нават аб узброеным нейтралітэце не можа быць. Вайна цяпер была толькі пытаннем часу. Узаемная нянавісць была такая, што ніхто, ніводны з бакоў не адмовіўся б ад помсты. Акрамя таго, справа ішла аб сферах уплыву, і мы, вядома, лічылі, што праўда і справядлівасць на нашьш баку. Нам трэба было мець свабодны праход на яўбаз, на бульвар, на вуліцу Варашылава і плошчу Хмяльніцкага. Патрэбен быў «выхад да мора».

А ворагі былі гадамі. Яны гулялі ў расстрэл, штурхалі прыкладамі між лапатак безабаронных і слабых. I гэта яны рыхтавалі напад і ўжо загадзя пускалі слінкі, думаючы аб бочцы і крапіве.

Не, яны і сапраўды, па вялікім рахунку, былі паскуднікамі і падлюгамі.

Акрамя таго, гэта была проба агнём, рэпетыцыя, манеўры, якія павінны былі паказаць, ці вартыя мы чагосьці, ці здатныя мы ўтварыць сапраўдны атрад, які здолее дзейнічаць.

Але, шчыра кажучы, мы такі чухалі сабе патыліцы, думаючы аб гэтым дні. Сілы былі жорстка, катастрафічна, да крайнасці няроўныя.

Нас, калі ўлічваць Нонку, было сем чалавек. Тых - дванаццаць. I гэта толькі з адной Падвальнай. Мы і чакалі, і пабойваліся гэтага дня.

...I вось гэты дзень настаў. Мы зразумелі гэта таму, што яшчэ з раніцы на вал узлезлі два хлопцы і пачалі адтуль гарлаць нам:

- Гэй вы, нізавое балота! Пачым жабяняты?!

- Чакайце, дагаўкаецеся! - адказвалі мы.

- Як бы вам гаўкаць не давялося.

- Вы брэшаце - вы і гаўкаць будзеце.

- Паб'ём Раланда з вашывай бандай.

- А ў вас з вашым Гнатам нешта нечым напхата.

- Выходзьце вечарам у сем, калі смеласці хопіць. Мы вас біць будзем.

- Выйдзем, анягож. Толькі глядзіце, як бы мы вам рылам не наторкалі ў тое, што са страху зробіце.

Нагаварылі, словам, процьму, проста-такі кучу разумных рэчаў. А нагаварыўшы, сталі думаць, як не абняславіцца.

Дом, на які абапіраліся нашы тылы, той дом, у якім жыў Кульба, у плане быў падобны на літару «П». Справа ад яго, калі стаць спінаю да ніжняй часткі гэтага «П», быў глухі мур шматпавярховага дома. Злева - брукаваны з'езд з вуліцы непасрэдна ў двор, а за ім - фасад яшчэ аднаго, пяціпавярховага дома. Злева і справа, такім чынам, нам не было чаго баяцца нападу. На жаль, і тут былі свае слабыя месцы. Адно - брама, што вяла на з'езд. Другое - пад'езд у П-падобным до-ме. Ён вёў на другі, мікраскапічны дворык, з якога, зноў жа праз пад'езд, суседні з першым, таксама можна было выйсці на вуліцу. 3 першым пад'ездам было прасцей. Мы зачынілі чыгунную вітую браму, ведаючы, што ўсе ўспрымуць гэта як належнае: цюкнула ў галаву ўпраўдому, і ўсё.

Справу з другім пад'ездам уладкаваў Навум Фінеес, гэткая хітрая зараза. I ўладкаваў выпадкова: убачыў ля «Перукарні» грузавік і шафёра, які, відаць, рыхтаваўся крыху перапачыць, скручваў ватоўку ў валік.

- I што вы, дзядзька, так і збіраецеся спаць тут?

- Ну. Далёка завідна не ад'едзеш. I ўначы ездзіць небяспечна. Прыкімару тут.

- Угм. I на цёмнай вуліцы. Нейкі іншы грузавік дасць пад хвост вашаму. Прыемнае вы сабе рыхтуеце абуджэнне.

- Ну, а ты куды б параіў, шалапут?

- Заганіце унь у той пад'езд. Хадзем, я пакажу.

I паказаў. Шафёру ідэя нечакана спадабалася.

- Гэта ж вузкі пад'езд, - перакокваў Фінеес. - Ён на рамізнікаў разлічаны. Дом жа ж стары. То калі вы заедзеце - ніхто ж нават дзверцы да вас не здолее адчыніць, каб вас украсці. I машына не наедзе. I нічога.

Вадзіцель згадзіўся. Загнаў машыну ў пад'езд, нібы коркам бутэльку заторкнуў, і заваліўся дрыхнуць. Тады мы прыцягнулі некалькі скрынак і запхнулі іх пад грузавік. Тыл быў забяспечаны.

Мы не ведалі, чаму гэта Ролік знікаў гадзіны на дзвв сярод белага дня, але мы бачылі: ён хвалюецца. I за сябе, і за нас.

Сонца ўжо схілілася нізка, і вокны дамоў гарэлі вадкім аранжавым ззяннем, калі на вяршыні грады з'явіўся вораг. Цэлы ланцуг прыдуркаў і лэйбусаў з галоўным прыдуркам і фашыстам на чале.

Наша кампанія грэбавала біцца іначай чым «на кулачкі». I, акрамя ўсяго іншага, мы пагарджалі «падвальнымі» за тое, што яны заўсёды, нават зараз, ішлі ў бойку «ўзброенымі». Вось «карабіны», зручныя ў якасці доўбні, кіі, унь у аднаго лук, а ў другога прашча. Гэтак жа і галовы папрабіваць можна, вельмі проста.

I тут нас зноў здзівіў Ролік. Пайшоў перад нашым строем, раздаючы кожнаму па пяць скрутачкаў, з якіх стырчалі канцы шнуркоў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Свет любви
Свет любви

В новом романе Виктора Крюкова «Свет любви» правдиво раскрывается героика напряженного труда и беспокойной жизни советских летчиков и тех, кто обеспечивает безопасность полетов.Сложные взаимоотношения героев — любовь, измена, дружба, ревность — и острые общественные конфликты образуют сюжетную основу романа.Виктор Иванович Крюков родился в 1926 году в деревне Поломиницы Высоковского района Калининской области. В 1943 году был призван в Советскую Армию. Служил в зенитной артиллерии, затем, после окончания авиационно-технической школы, механиком, техником самолета, химинструктором в Высшем летном училище. В 1956 году с отличием окончил Литературный институт имени А. М. Горького.Первую книгу Виктора Крюкова, вышедшую в Военном издательстве в 1958 году, составили рассказы об авиаторах. В 1961 году издательство «Советская Россия» выпустило его роман «Творцы и пророки».

Лариса Викторовна Шевченко , Майя Александровна Немировская , Хизер Грэм , Цветочек Лета , Цветочек Лета

Фантастика / Советская классическая проза / Фэнтези / Современная проза / Проза
Мальчишник
Мальчишник

Новая книга свердловского писателя. Действие вошедших в нее повестей и рассказов развертывается в наши дни на Уральском Севере.Человек на Севере, жизнь и труд северян — одна из стержневых тем творчества свердловского писателя Владислава Николаева, автора книг «Свистящий ветер», «Маршальский жезл», «Две путины» и многих других. Верен он северной теме и в новой своей повести «Мальчишник», герои которой путешествуют по Полярному Уралу. Но это не только рассказ о летнем путешествии, о северной природе, это и повесть-воспоминание, повесть-раздумье умудренного жизнью человека о людских судьбах, о дне вчерашнем и дне сегодняшнем.На Уральском Севере происходит действие и других вошедших в книгу произведений — повести «Шестеро», рассказов «На реке» и «Пятиречье». Эти вещи ранее уже публиковались, но автор основательно поработал над ними, готовя к новому изданию.

Владислав Николаевич Николаев

Советская классическая проза