Читаем Машыны неба полностью

Беларускаму сялянствуСялянства, мы прымаем эстафэту!Вы мову нашых продкаў зьбераглi,А мы цяпер баронiм мову гэтуНа ўсёй вялiкай нашае Зямлi!Сялянства, мы прымаем эстафэту!Мы не варожы, а сяброўскi клас.Цяпер мы давядзем усяму сьвету,Што мы — дастойныя нашчадкi вас!Сялянства, мы прымаем эстафэту!Пазьней пры дапамозе карабляМы трапiм на далёкую планэту,I гэта будзе новая Зямля!Самы маленькiСамалёт Беларусi —Часцiнка пылуЭлегiяНа цiхiм правiнцыйным касмадромеРасьце трава, i хлопчык пасьвiць коз.Ў маленькiм прахалодным белым домеЛяжаць аскепкi шыб i ржавы трос.Ўсё прыладзьдзе стартавае ў комеI пахне так, што адвяртаеш нос.Ня верыцца, што з гэтага во месцаКалiсьцi людзi лёталi на Месяц.Вось ён, во-во, во тут, рукой падаць —I падавалi ж некалi рукою.Пяцьсот пятнаццаць трэ было аддацьЗа месца самае недарагое.Пасьпеў яшчэ i я папалятацьНа гэтым во, аблупленым iржою,Разукамплектаваным караблiI да маладзiка, i да Зямлi.Палезу на яго на самы носДы з тэлескопам дзедавым ў кiшэнi.На кропку-хлопчыка i кропкi козЯ кiну погляд, поўны вывучэньня.Скажу сабе: «Глядзi: караблiк ёсьць.Знайдзi крыху рублёў на аднаўленьне —На тое табе дадзены твой лоб!»I прыкладу да вока тэлескоп.
Перейти на страницу:

Похожие книги