Читаем Маска чырвонае смерці полностью

— Калі б вы так падрабязна не апісалі пачвару, — сказаў ён, — я, магчыма, не змог бы паказаць вам, што гэта такое. Дазвольце мне зачытаць школьнае апісанне аднаго з прадстаўнікоў роду Sphinx, сямейства Crepuscularia [56], атраду Lepidortera [57], класа Insecta, то бок інсектаў. Вось яно:

«Чатыры перапонкавыя крылцы, пакрытыя каляровымі лускавінкамі з металічным бляскам; рот у выглядзе закручанага хабатка, які ёсць працягам сківіцаў, па баках яго — рудыментарныя жавалы і пушыстыя шчупікі. Ніжнія крылцы злучаныя з верхнімі жорсткімі валаскамі; доўгія вусікі прызматычнай формы; брушка завостранае. Сфінкс Мёртвая Галава неаднойчы наводзіў жах на недасведчаных журботным гукам, які ён выдае, а таксама эмблемай смерці на панцыры».

Ён загарнуў кнігу і нахіліўся наперад, сеўшы акурат так, як сядзеў я, калі назіраў «пачвару».

— Ага, вось яно! — усклікнуў сябра. — Цяпер яно паўзе па схіле наверх, і, мушу прызнаць, выглядае досыць незвычайна. Толькі яно зусім не такое вялікае і зусім не так далёка, як вам падалося. Яно караскаецца па павуціне, якую сплёў павук уздоўж рамы, і я бачу, што даўжыня яго — не больш за адну шаснаццатую дзюйма, і такая ж адлегласць аддзяляе яго ад маёй зрэнкі!

Пераклала Наталля Клабанава

<p>Чалавек натоўпу</p>

Ce grand Malheur, de ne pouvoir être seul.

La Bruyère [58]

Пра адну нямецкую кнігу было добра сказана, што es lässt sich nicht lessen — яна не дае сябе прачытаць. Бываюць таямніцы, якія не даюць сябе выказаць. Штоночы людзі паміраюць у сваіх ложках, сціскаючы рукі духоўных спаведнікаў, жалосна зазіраючы ім у вочы, паміраюць з роспаччу ў сэрцы й сутаргамі ў горле дзеля агідных таямніцаў, якія не выносяць таго, каб іх раскрывалі. Часам, аднак, чалавечае сумленне бярэ на сябе такую цяжкую ў сваёй страшлівасці ношу, што скінуць яе можна толькі ў магільны дол. I так сутнасць усяго злачыну застаецца неразгаданая.

Не так даўно, адным восеньскім надвячоркам, я сядзеў каля вялікага акна ў кавярні Д. у Лондане. Ужо колькі месяцаў я быў хворы, але цяпер пачынаў вяртацца да здароўя і, адчуваючы, як дадаецца сіла, перабываў у адным з тых шчасных настрояў, якія становяць дакладную процілегласць ennui — настрояў найвастрэйшага хацення, калі спадае смуга з разумовага зроку, áχλύϛ ή πρίν επήεν [59] і ўзварушаны інтэлект нагэтулькі перавышае свой будзённы стан, як жывы й востры розум Ляйбніца вар'яцкую й нетрывалую рыторыку Горгія*. Мяне радавала ўжо проста магчымасць дыхаць; я знаходзіў нават нейкую прыемнасць у тым, што звычайна спрычыняе боль. Я адчуваў спакойнае, але дапытлівае зацікаўленне да ўсяго. З цыгараю ў роце й газетаю на каленях я прабавіў большую частку вечара то вывучаючы абвесткі, то разглядаючы стракатую публіку ў залі, то пазіраючы праз замглёныя шыбы на вуліцу.

Гэта была адна з галоўных праезных вуліцаў у горадзе, цэлы дзень на ёй было поўна людзей. Аднак калі апускаўся змрок, натоўп рабіўся штораз люднейшы; у святле ўжо запаленых ліхтароў два густыя няспынныя патокі гарадскога жыхарства паспешліва праплывалі міма дзвярэй. Мне ніколі не даводзілася быць у падобнай сітуацыі ў гэткую вечаровую часіну, і таму шумлівае мора чалавечых галоваў напаўняла мяне чароўнаю навізною пачуцця. Нарэшце я зусім забыўся пра кавярню й цалкам захапіўся агляданнем вулічнага відовішча.

Напачатку мае назіранні абмяжоўваліся абстракцыямі й абагульненнямі. Я глядзеў на мінакоў ва ўсёй іхнай масе й думаў пра іх у сукупе іхных дачыненняў. Неўзабаве, аднак, я перайшоў да дэталяў і пачаў з падрабязным зацікаўленнем разглядаць незлічоную разнастайнасць постацяў, адзення, настрою, хады, позіркаў і выразаў твару.

Пераважная большасць тых, хто прамінаў кавярню, мела задаволены і дзелавы выгляд і думала, здавалася, толькі пра тое, як прабіцца праз тлум. У іх былі насупленыя бровы й заклапочаныя вочы; сутыкнуўшыся з іншымі падарожнікамі, яны не выяўлялі ніякіх знакаў нецярплівасці, а толькі папраўлялі вопратку й паспешліва мкнулі далей. Іншыя ж, якіх таксама было нямала, вылучаліся неспакойнымі рухамі й расчырванелымі тварамі, яны гаварылі самі з сабою, заўзята махаючы рукамі, нібы адчувалі самоту якраз з прычыны гушчыні навакольнага натоўпу. Калі нехта стрымліваў іхны рух наперад, гэтыя людзі раптам пераставалі мармытаць і пачыналі ўдвая шырэй махаць рукамі, чакаючы з няшчыра-безуважнай усмешкай на вуснах, пакуль іх абміне сустрэчная перашкода. Калі іх штурхалі, яны шчодра кланяліся штурхальніку і, здавалася, моцна бянтэжыліся. У людзей гэтых дзвюх групаў не было нічога асабліва выразнага, апрача таго, што я заўважыў. Іх убранне належала да таго гатунку, які справядліва завецца добрапрыстойным. Гэта, без сумневу, былі арыстакраты, гандляры, юрысты, камерсанты, біржавыя маклеры — эўпатрыды* й банальнасці грамадства — людзі зусім вольныя ад заняткаў або надзвычай занятыя нейкімі сваімі клопатамі — самастойным вядзеннем нейкіх справаў. Яны не надта прыцягвалі маю ўвагу.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Книга Песен
Книга Песен

Борис Гребенщиков – легенда российской рок-музыки, поэт, музыкант, художник; полстраны выросло на песнях Б. Гребенщикова, полстраны с трепетом относится к его творчеству, будоражащему и всегда радующему, пробуждающему самые светлые стороны и качества в душе любого читателя и слушателя. Они заставляют «двигаться дальше», несут духовное перерождение чуткому слушателю и читателю. Как бы это ни было сложно – благодаря песням и стихам Б. Гребенщикова становится возможным! Истинные тексты песен, опубликованные в этой книге, по разным естественно-ненаучным причинам иногда отличаются от тех, что исполнялись на концертах и даже записаны на альбомах.В книге отсутствуют тексты песен, которые еще не закончены, и песен, которые автор считает частной шуткой, не подлежащей печати.

Борис Борисович Гребенщиков , Борис Гребенщиков

Песенная поэзия / Поэзия