Читаем Маска чырвонае смерці полностью

Цягам году, пасля сыходу з войска і да паступлення ў новую акадэмію (1830), ён інтэнсіўна чытае, рыхтуючыся да новых паэтычных здзяйсненняў. У полі ягонай увагі — ангельскія й нямецкія рамантыкі. Сваю паэму «Аль-Арааф» пра таямнічую зорку, якая сімвалізуе ісціну і прыгажосць, По аддаў на суд Уільяма Уэрта — свайго выкладчыка права ў Вірджынскім універсітэце. Уэрт пазнаёміў яго з самымі вядомымі літаратарамі Філадэльфіі — Робертам Ўолшам, рэдактарам «Амерыканскага штоквартальнага агляду», і Джозэфам Хопкінсам. Новы зборнік Эдгара По «“Аль-Арааф", “Тамерлан" і малыя вершы» быў прыняты ў 1829 годзе выдавецтвам «Хатч і Данінг» з умоваю выплаты ганарару ў выпадку прыбытку. У адным з папулярных часопісаў «Янкі і бостанская літаратурная газета» з'яўляецца прыхільны водгук на кнігу, напісаны Джонам Нілам, сябрам По. Настрой маладога паэта светлы і радасны, нягледзячы на цяжкія жыццёвыя абставіны.

Пасля паступлення ў вайсковую акадэмію Вест-Пойнт паўтараецца тая ж гісторыя, што і ў арміі. Страта часу, занятага вайсковай муштрою, асэнсоўваецца Эдгарам По як злачынства ў дачыненні да паклікання. Мэтаскіраванае парушэнне дысцыпліны было адзіным спосабам дабіцца выключэння з акадэміі законным чынам — паводле рашэння вайсковага трыбунала, — што і адбываецца. По з'язджае ў Нью-Ёрк, дзе друкуе свой трэці зборнік вершаў. Жыццё ў Нью-Ёрку выявілася занадта дарагім, таму По вяртаецца ў Балтымар да сваёй цёткі Марыі Клэм. Праз чатыры гады, набыўшы новы жыццёвый літаратурны досвед, По з'язджае з Балтымара, каб узяць актыўны ўдзел у станаўленні амерыканскай нацыянальнай літаратуры.

За час жыцця ў Балтымары (да 1835 года) ён двойчы ўдзельнічаў у конкурсах на найлепшае апавяданне. Такія конкурсы ладзіліся, каб заахвочваць маладыя таленты і спрыяць развіццю нацыянальнай літаратуры. Апавяданне По «Рукапіс, знойдзены ў бутэльцы» было адзначанае першай прэміяй на конкурсе 1833 года.

У літаратурных спробах гэтага перыяду (навелы «Берэніка», «Марэла», «Падзенне ў Мальстрэм») Эдгар По дасягае сталасці мастацкага мыслення, віртуознай тэхнікі пісьма, філасофска-эстэтычнай глыбіні. З 1835 года пачынаецца актыўная праца пісьменніка ў якасці рэдактара рычмандскага «Паўднёвага літаратурнага весніка». Дзякуючы ягонаму выключнаму таленту і працаздольнасці часопіс ператварыўся са стратнага і малавядомага ў літаратурных колах у прыбытковы і вельмі аўтарытэтны.

Увосень 1835 года ў Рычманд пераязджаюць сваякі По — цётка Марыя Клэм і яе дачка Вірджынія. Праз год глыбокае ўзаемнае каханне Эдгара й Вірджыніі прыводзіць іх да сапраўды рамантычнага шлюбу. Вірджынія робіцца добрым анёлам паэта, гераіняй шэдэўраў ягонай позняй лірыкі і многіх навелаў. Яна дапамагала мужу ва ўсіх няшчасцях, была побач у блуканнях, падтрымлівала ягоныя духоўныя сілы, прыносячы ў жыццё сэнс, спакой і шчасце.

З'ехаўшы з Рычманда, Эдгар По пастаянна мяняў месца жыхарства: Нью-Ёрк (1837-1838), Філадэльфія (1838-1844), зноў Нью-Ёрк (1844-1846). Апошні ягоны прытулак — уласны дом у Фордэме паблізу Нью-Ёрка (1846-1849). Ён працуе на мяжы фізічных і душэўных магчымасцяў чалавека. Адзін за адным пабачылі свет зборнікі апавяданняў, што прынеслі яму сапраўдную літаратурную вядомасць. У студзені 1845 года быў надрукаваны верш «Крумкач», які імгненна стаў сенсацыяй і праславіў імя По як геніяльнага паэта. Мары пра прызнанне і славу пачыналі ажыццяўляцца, шмат што чакала ўвасаблення на вяршыні мастацтва, дасягнутай По за кошт неймаверных высілкаў, але лёс вырашыў па-іншаму. Новая катастрофа — пакутлівая хвароба (сухоты) і ранняя смерць Вірджыніі — сталася апошняй кропляй, што перапоўніла чашу пакутаў разбітага адчаем Эдгара По. «Кожны раз я перажываў агонію яе смерці і з кожным новым прыступам кахаў яе мацней і чапляўся за яе жыцце з упартасцю роспачы». Адчуванне сэнсу ў жыцці саступіла страху перад вар'яцтвам і самотаю. У пошуках жыццёвай падтрымкі По кідаўся з горада ў горад, як параненая птушка ў апошнім парыве, але сілаў больш не было. «Я мушу памерці, у мяне не засталося жадання жыць пасля таго, як я скончыў "Эўрыку". Я ўжо нічога больш не здолею стварыць», — піша По ў адным з апошніх лістоў да Марыі Клэм. Абставіны сыходу з жыцця вялікага амерыканскага пісьменніка ахутаныя таямніцай. Гэта здарылася ў Балтымары 7 кастрычніка 1849 года. Але жыццё ягоных несмяротных твораў працягваецца, залучаючы ў сваё магічнае кола ўсё новыя пакаленні чытачоў і вучняў непаўторнага генія.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Недосказанное
Недосказанное

Свободны от связи, но не друг от друга… Пришло время выбрать на чьей ты стороне… Внешне Разочарованный дол – это тихий английский городишко. Но Кэми Глэсс известна правда. Разочарованный дол полон магии. В давние времена семья Линбернов правила, устрашая, наводя ужас на людей с целью их подчинения, чтобы убивать ради крови и магических сил. Теперь Линберны вернулись, и Роб Линберн собирает вокруг себя чародеев для возвращения городка к старым традициям. Но Роб Линберн и его последователи – не единственные чародеи Разочарованного дола. Необходимо принять решение: заплатить кровавую жертву или сражаться. Для Кэми это больше, чем простой выбор между злом и добром. После разрыва своей связи с Джаредом Линберном она вольна любить кого угодно. И кто же будет ее избранником?

Нина Ивановна Каверина , Сара Риз Бреннан

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Cтихи, поэзия / Стихи и поэзия
Сибирь
Сибирь

На французском языке Sibérie, а на русском — Сибирь. Это название небольшого монгольского царства, уничтоженного русскими после победы в 1552 году Ивана Грозного над татарами Казани. Символ и начало завоевания и колонизации Сибири, длившейся веками. Географически расположенная в Азии, Сибирь принадлежит Европе по своей истории и цивилизации. Европа не кончается на Урале.Я рассказываю об этом день за днём, а перед моими глазами простираются леса, покинутые деревни, большие реки, города-гиганты и монументальные вокзалы.Весна неожиданно проявляется на трассе бывших ГУЛАГов. И Транссибирский экспресс толкает Европу перед собой на протяжении 10 тысяч километров и 9 часовых поясов. «Сибирь! Сибирь!» — выстукивают колёса.

Анна Васильевна Присяжная , Георгий Мокеевич Марков , Даниэль Сальнав , Марина Ивановна Цветаева , Марина Цветаева

Поэзия / Поэзия / Советская классическая проза / Современная русская и зарубежная проза / Стихи и поэзия